глеятры́хія

(н.-лац. gloeotrichia)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. рывулярыевых, якая трапляецца пераважна ў стаячых прэсных водах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арахнахло́рыс

(н.-лац. arachnochloris)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая ўдзельнічае ў абагачэнні глебы арганічнымі рэчывамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

актына́струм

(н.-лац. actinastrum)

каланіяльная зялёная водарасць сям. сценадэсмавых, якая трапляецца ў тоўшчы вады сажалак, азёр, рэк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бульбахе́тэ

(н.-лац. bulbochaete)

ніткаватая зялёная водарасць сям. эдагоніевых, пераважна эпіфіт на іншых водарасцях і водных раслінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перыды́ніум

(н.-лац. peridinium)

аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. перыдыніевых, якая пашырана ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдагалапе́дыя

(н.-лац. pseudoholopedia)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мерысмапедыевых, якая пашырана ў прэсных і салёных водах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдаполіэдрыёпсіс

(н.-лац. pseudopotyedriopsis)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў рэках, азёрах, вадасховішчах, сажалках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

райкасфе́нія

(н.-лац. rhoicosphaenia)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. ахнантавых, якая пашырана пераважна ў саланаватых і марскіх водах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рапало́дыя

(н.-лац. rhapalodia)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. эпітэміевых, якая пашырана ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рызакло́ніум

(н.-лац. rhizoclonium)

ніткаватая зялёная водарасць сям. кладофаравых, якая пашырана ў розных водах і на глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)