Лага́нка ’ражка’ (Мат. Гом.) — фанетычны варыянтлаханка ’тс’ (гл.). Аб пераходзе х > г у ст.-бел. помніках гл. Карскі, 1, 370–371.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зэс ’пранізлівы холад’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодна, гукавы варыянт*зыз ’холад’ да азызнуць ’азябнуць’ (гл.); параўн. яшчэ дзіцяч. зюзя ’холад’ (гл.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыбе́рдзіцца ’здацца’ (ТС). Да *бе́рдзіцца з аналагічнай семантыкай, варыянтбрэ́дзіцца < брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп; трызніць’ (гл.). Параўн. рус.дыял.прибре́диться ’прымроіцца; здацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуг ’ляк, перапуд, спалох’ (маг., гом., ЛА): з того пугу лежала тры тыжні (лельч., ПСл). Рэдкі варыянт больш пашыранага назоўніка пуд ’тс’ (гл.), што паходзіць ад пудзіць ’палохаць’, з якога ў сваю чаргу выводзяць шматкратнае пужаць/ пугаць, аднакратнае пугну́ць (гл.), параўн. рус.испуг ’перапалох’, перепуг ’тс’, дзе варыянт з г лічыцца “крывіцкай” інавацыяй на месцы стандартнага dj > ж, гл. Новое в рус. этим., 180.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піскані́ ’мужчынскія асобіны канапель’ (віц., ДАБМ), пыскіпі ’тс’ (хоцім., тамсама). Да плоскую ’маніцы’ (гл.), варыянтпаскані ’тс’ (гл.) з няяснай зменай у вакалізме.
ДЗЮРКГЕ́ЙМ ((Durkheim) Эміль) (15.4.1858, г. Эпіналь, Францыя — 15.11.1917),
французскі філосаф і сацыёлаг, заснавальнік франц. сацыялагічнай школы. Праф. сацыялогіі і педагогікі ў Бардо (з 1896) і Сарбоне (з 1902). Грамадства разглядаў як асобую рэальнасць, аснову якой складаюць сац. факты, якія існуюць незалежна ад індывідаў і здольныя аказваць на іх прымусовы націск. Сац. факты Дз. падзяляў на марфалагічныя (складаюць матэрыяльны субстрат грамадства — шчыльнасць насельніцтва, развіццё шляхоў зносін і інш.) і духоўныя (утвараюць у сукупнасці калектыўную або агульную свядомасць). Кожнае грамадства мае розную ступень сац. салідарнасці, згуртаванасці. Грамадскае развіццё — пераход ад «механічнай» салідарнасці, заснаванай на падабенстве індывідаў і функцый, якія яны выконваюць, да «арганічнай», якая грунтуецца на падзеле працы. Антыпод сац. салідарнасці — анамія. Сацыялогія Дз. — першы разгорнуты варыянт структурна-функцыян. падыходу пры вывучэнні грамадства. які атрымаў класічнае адлюстраванне ў працах Т.Парсанса і Р.Мертана.
Тв.:
Рус.пер. — О разделении общественного труда: Метод социологии. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОП-АРТ (англ. pop art ад popular art папулярнае мастацтва),
кірунак у мастацтве 1950—60-х г., для якога характэрны выкарыстанне і перапрацоўка вобразаў масавай культуры. Узнік у Лондане ў творчасці «Незалежнай групы» Ін-та сучаснага мастацтва (П.Блейк, Э.Паалоцы, П.Колфілд, Р.Хэмілтан і інш.) як рэакцыя на элітарнасць абстракцыянізму і станаўленне новага урбаністычнага асяроддзя. Найб. вядомы амер.варыянт П.-а. (Р.Раўшэнберг, Дж.Джонс, Э.Уорхал, Дж.Розенквіст, Р.Ліхтэнстайн, Т.Весельман, К.Олдэнберг), развіваўся таксама ў Францыі (Арман, Н. дэ Сен-Фаль), Германіі (П.Вундэрліх) і інш. П.-а. сцвярджаў эстэт. каштоўнасць тыповых быт. рэчаў і з’яў праз выкарыстанне ў творах кампазіц. і маст. прыёмаў рэкламы, коміксаў, вобразаў-штампаў са сродкаў масавай інфармацыі і паўсядзённага жыцця (часта з дапамогай калажу, фотаўзнаўлення ці стварэння муляжа арыгінала).
Літ.:
Кузьмина М. Поп-арт... // Модернизм. 3 изд. М., 1980.
Да арт.Поп-арт. Р.Ліхтэнстайн. Whaam. 1963.Да арт.Поп-арт. Т.Весельман. Вялікая амерыканская аголеная № 98. 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аджджві́чыць ’выцвічыць, высцебаць’ (Арх. Бяльк.). Фанетычны варыянт да цвічыць, магчыма, пад уплывам звонкага д у прэфіксе ад‑. Параўн. аджджубасіць (Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 18).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́пка ’пыса (у каровы)’ (драг., ЛА, 1). Няясна. Магчыма, фанетычны варыянт да піпка ’кончык (носа)’; параўн. таксама польск.papa ’морда’, рурка ’сасок’ і пад.