Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дры́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.
Разм. Рабіць рэзкія, адрывістыя рухі (звычайна пра часткі цела). Мокры і напалоханы воўк дрыгаў нагамі і рваўся з усіх жыл.Чорны.[Бусляняты] часта ўзмахвалі крыламі, смешна дрыгалі нагамі і трохі ўзляталі над гняздом.Даніленка.//без дап.Разм. Уздрыгваць, біцца (пра сэрца). [Халімон:] (прыкладае вуха да грудзей пані) Жывая, сэрца дрыгае.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатрэ́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Стаць патрэбным, неабходным. Як ведаў, што шатровачка на блінцы спатрэбіцца.Грахоўскі.Зяць, відаць, дапытваўся, навошта ён так тэрмінова спатрэбіўся.Шамякін.[Дуся], відаць, чакала, ці не спатрэбіцца ў чым-небудзь яе паслуга.Ракітны.Настойлівасць .. [Тураўца] тут вельмі спатрэбілася.Мележ./убезас.ужыв.Аднойчы ўвосень Антонаваму бацьку спатрэбілася паехаць нечага на станцыю.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
thump2[θʌmp]v.
1. сту́каць, мо́цна біць; бі́цца;
My heart was thumping wildly. Маё сэрца цяжка білася.
2. ця́жка, з шу́мам ру́хацца; гру́каць;
He thumped up the stairs. Ён з шумам падымаўся па сходах.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Каланты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.). Аддзеяслоўны дэрыват; рэгіянальнае ўтварэнне ад калантырыць ’выклікаць сварку; сварыцца’. Рус.колотырить ’сварыцца, выклікаць сварку, рабіць, гаварыць што-н. насуперак’. Да семантыкі дзеяслова параўн. рус.дыял.колотник ’задзіра, буян і інш.’, колотня ’спрэчка, сварка’, колотиться ’біцца’, укр.колотиться ’сварыцца’, усе да колотить, гл. калаціць. Аб словаўтварэнні параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыго́рбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Згорбіцца, ссутуліцца (ад старасці, немачы). Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, як бы ім завалодала старасць.Сабаленка.Васіль таксама крыху прыгорбіўся — так ходзяць усе сталыя людзі.Мележ.// Трохі прыгнуцца. І чаго ён смяецца, гэты Косцік?.. А-а, нягоднік, таўхануў рукой бярозку, а сам хуценька нізка прыгорбіўся.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
miotać się
незак. кідацца, мітусіцца;
miotać się jak ryba w matni — біцца як рыба аб лёд
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)