Зараснік сліў. А на завулічных агародах, бо малінаўцы жылі па адзін бок вуліцы, уздоўж усіх платоў густа рос вішняк і сліўняк.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счарві́вець, ‑ее; зак.
Стаць чарвівым. А перабольшваць гною нельга, бо калі перабольшыш, дык бульба счарвівее, а ячмень ці яшчэ якая збажына пабуяе і вылежа.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕРА́СІМ (? — 26.7.1435),
праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. З 1417 епіскап смаленскі. У 1432—35 мітрапаліт літоўскі. Паводле некат. летапісаў, меў тытул «мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі». Аднак улада Герасіма абмяжоўвалася тэр.ВКЛ і некаторых суседніх усх.-слав. зямель (напр., Пскова), бо ў 1433 галавой правасл. царквы Маскоўскай дзяржавы з такім жа тытулам «мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі» быў абраны разанскі епіскап Іона. Пасвячоны ў мітрапаліты ў Канстанцінопалі патрыярхам Іосіфам паводле просьбы вял.кн.ВКЛ Свідрыгайлы. Працягваў жыць у Смаленску. Рымскі папа Яўген IV спадзяваўся з дапамогай Герасіма падпісаць унію з правасл. царквой ВКЛ. З пачаткам у 1432 вайны паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам Герасім быў на баку Свідрыгайлы, аднак у 1435 абвінавачаны апошнім у тайных зносінах з Жыгімонтам, арыштаваны і спалены на вогнішчы ў Віцебску. Расправа з Герасімам падарвала аўтарытэт Свідрыгайлы ў войску і садзейнічала яго паражэнню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЛЬСКАЕ КНЯ́СТВА,
феадальнае ўдзельнае княства ВКЛ з цэнтрам у г. Капыль. Утворана ў 1395. У канцы 14—1-й пал. 15 ст. княства наз. таксама Капыльска-Слуцкім ці Слуцка-Капыльскім, з 2-й пал. 15 ст. — Слуцкім, бо ў сярэдзіне 15 ст. Алелькавічы перанеслі сваю сталіцу ў г. Слуцк. У 1494 тэр. княства ўключала г. Капыль з яго дварамі (цэнтрамі маёнткаў) і дварцамі (цэнтрамі невял. маёнткаў) — Байлаўцы (Баелаўцы), Сыраватчычы, Старыца, Скеп’ева, Старое Сяло; пазней згадваецца мяст. Цімкавічы. Такі адм. ўклад захоўваўся да 1791, і К.к. было адной з адм.-тэр. адзінак Слуцкага княства са сваім намеснікам, або губернатарам. У 1791 сейм Рэчы Паспалітай скасаваў К.к. (разам са Слуцкім) і ўтварыў на іх тэр. Случарэцкі пав., але памешчыцкая адміністрацыя К.к. ў княжацкай адміністрацыі Радзівілаў, а потым Вітгенштэйна захоўвалася яшчэ ў 1-й пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
К’Е́РКЕГОР, Кіркегор (Kierkegaard) Сёрэн (5.5.1813, Капенгаген — 11.11.1855), дацкі тэолаг, філосаф, пісьменнік. Папярэднік экзістэнцыялізму. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Капенгагенскім ун-це. Аўтар прац «Страх і хваляванне» (1843), «Філасофскія крохі» (1844), «Стадыі жыццёвага шляху» (1845), «Хвароба да смерці» (1849) і інш. Сваё бачанне быцця чалавека сфармуляваў як рэалізацыю чалавечай суб’ектыўнасці, у якой асаблівая роля належыць такім паняццям, як «асоба», «свабода», «выбар», «страх», «адчай», «рашучасць» і інш. Існаванне чалавека разглядаў у 3 тыпах экзістэнцыі: эстэт., этычнай і рэліг. З несувымернасці божага і чалавечага свету, веры і розуму выводзіў тэзіс пра бяссэнсавасць іх спалучэння, бо ўсякія спробы такога злучэння непазбежна вядуць да парадоксаў. Творы К. вылучаюцца яскравасцю. Філасофія яго стала папулярнай у 20 ст. З узнікненнем экзістэнцыялізму набыла характар класічнай філас. л-ры ў галіне ірацыяналістычных канцэпцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ВЕЛ З ВІ́ЗНЫ,
дзеяч Рэфармацыі ў ВКЛ 2-й пал. 16 ст. Быў віленскім суперінтэндантам, «міністрам». Як ідэолаг антыпрыгонніцкай партыі бел. і літоўскіх антытрынітарыяў выступіў на сінодзе ў Іўі (1568) супраць феад. эксплуатацыі, прыгоннай залежнасці сялян, іх цяжкай працы на паноў. Асуджаў існуючую сац. несправядлівасць. Як сведчыць пратакол сінода, П. з В. сцвярджаў: «Я так разумею і так веру, што сапраўднаму хрысціяніну нельга мець падданых, а тым больш нявольнікаў і нявольніц, бо гэта паганства панаваць над сваім братам, карыстацца з яго поту і крыві. Святое пісанне ясна сведчыць, што Бог стварыў род чалавечы з адной крыві, таму ўсе мы родныя, усе браты».
Літ.:
Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XX в. Мн., 1962;
Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в). Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКЕПТЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА»,
крытычны кірунак у рас. гістарыяграфіі 1-й пал. 19 ст. Заснавальнік — М.Т.Качаноўскі. Да «С.ш.» належалі В.М.Бадзянскі, С.М.Строеў, блізкія погляды мелі П.М.Строеў і інш. Прадстаўнікі «С.ш.» крытыкавалі канцэпцыі афіц. гісторыкаў, асабліва М.М.Карамзіна, даказвалі неабходнасць параўнальна-гіст. вывучэння мінулага Расіі, крытычных адносін да крыніц, праверкі сапраўднасці тэкстаў і аналізу зместу выкладзеных у іх падзей. Яны лічылі, што рус.летапісы 11—12 ст., Руская праўда, «Слова аб палку Ігаравым» і інш.стараж. помнікі не могуць служыць гіст. крыніцамі пры вывучэнні Кіеўскай Русі, бо ўзніклі, на іх думку, значна пазней за перыяд яе існавання і выключна пад уплывам замежных літ. і дакумент. крыніц. Выступалі супраць нарманскай тэорыі, падзялялі погляды І.Эверса пра хазарскае паходжанне Русі. Нягледзячы на спрэчнасць яе канцэпцый, «С.ш.» — важны этап у фарміраванні рас. гістарыяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫВІ́ЛЬНАЕ ПРА́ВА, грамадзянскае права,
галіна права, нормы якога рэгулююць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя адносіны, што складваюцца паміж рознымі арг-цыямі і грамадзянамі і паміж грамадзянамі. Ахоплівае адносіны гасп. дзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадз. прававыя адносіны па пытаннях уладання, карыстання і распараджэння ўласнасцю, яе набыцця, адчужэння і інш. У прадугледжаных законам выпадках Ц.п. рэгулюе і інш. асабістыя немаёмасныя адносіны, напр., абарону гонару і годнасці. У адрозненне ад інш. галін права ўдзельнікі грамадз.-прававых адносін карыстаюцца правам самаст. вырашаць выбар варыянтаў паводзін, бо тут адсутнічаюць адносіны ўладнасці паміж спрэчнымі бакамі. Асн. форма абароны Ц.п. — аднаўленне парушанага права, а пры немагчымасці — кампенсацыя шкоды. Ц.п. класіфікуецца на падгаліны (аўтарскае, вынаходніцкае, жыллёвае, патэнтнае і інш.) і інстытуты (атрыманне ў спадчыну, дарэнне, наём жылога памяшкання і інш.). Асн. крыніцы Ц.п. на Беларусі — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, інш.заканад. і нарматыўныя акты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́СІЯ (лац. cessio),
1) перадача крэдыторам (цэдэнтам) належнага яму права патрабавання другой асобе (цэсіянеру), якая становіцца новым крэдыторам. У адпаведнасці з цывільным правам Рэспублікі Беларусь Ц. магчыма, калі яна не супярэчыць закону або дагавору, а таксама калі перадача права не звязана непасрэдна з асобай крэдытора (напр., нельга ўступіць права на аліменты, на кампенсацыю прычыненай шкоды і да т.п.). Ажыццяўляецца па згодзе цэдэнта з цэсіянерам, што і даводзіцца да.ведама даўжніка, згода якога пры гэтым не патрэбна, бо ён застаецца абавязаным у ранейшым аб’ёме і правамоцны перанесці на новага крэдытора ўсе пярэчанні, што ўзніклі да Ц.
2) У міжнар. праве перадача тэрыторыі адной дзяржавы другой па згодзе паміж імі. Ц. прадугледжвае адпаведную кампенсацыю, якая можа быць выяўлена ў рознай форме. Ц. патрабуе таксама заключэння паміж адпаведнымі дзяржавамі міжнар. дагавора, які будзе адпавядаць усім асн. прынцыпам сучаснага міжнар. права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕ́ДСКА-ПО́ЛЬСКАЯ У́НІЯ 1592—99,
асабістая унія паміж Шведскім каралеўствам і Рэччу Паспалітай. Узнікла пасля смерці караля Швецыі Юхана III
[1568—92],
сын якога, польскі кароль і вял.кн.ВКЛ (з 1587) Жыгімонт III (Сігізмунд III) атрымаў у спадчыну ад бацькі таксама швед. прастол. Унія засталася ў значнай ступені фармальнай, бо Швецыя, дзе ў 1592 у якасці дзярж. рэлігіі канчаткова зацвердзілася лютэранства, не жадала падпарадкоўвацца заўзятаму католіку Жыгімонту III, які не хаваў сваіх намераў аднавіць у гэтай краіне каталіцызм. У 1595 фактычным правіцелем Швецыі стаў дзядзька караля Карл (у 1604—11 кароль Карл IX). У 1598 ён разбіў каля Стонгебру войскі Жыгімонта III, які высадзіўся ў Швецыі, і ў 1599 дамогся пазбаўлення яго швед. кароны. Ш.-п.у. перастала існаваць. Імкненне Жыгімонта III аднавіць яе прывяло да вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29.