Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
балга́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Балгарыі, балгараў. // Які знаходзіцца ў Балгарыі. Балгарская Акадэмія навук.// Выраблены ў Балгарыі. Балгарскія сувеніры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Royal Academy[ˌrɔɪələˈkædəmi]n.the Royal Academy (таксамаthe Royal Academy of Arts) Карале́ўская акадэ́мія маста́цтваў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НАН Беларусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі) Nationale Akademie der Wissenschafren von Belarus
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АКАДЭ́МІІ МУЗЫ́ЧНЫЯ,
1) навукова-маст. аб’яднанні філосафаў, паэтаў, музыкантаў, аматараў мастацтва ў Італіі і інш.еўрап. краінах у 2-й пал. 15—17 ст. Існавалі як навукова-муз. т-вы, у дзейнасці якіх вял. значэнне надавалася музіцыраванню (акадэмія дэль Аркадыя ў Рыме), і муз. т-вы, якія аб’ядноўвалі прафес. музыкантаў і аматараў (займаліся навук. дзейнасцю, наладжвалі канцэрты, оперныя спектаклі, арганізоўвалі навуч. ўстановы, напр. Балонская філарманічная акадэмія).
2) Публічныя канцэртныя мерапрыемствы (арганізоўваліся муз. т-вамі) і аўтарскія канцэрты кампазітараў у 18 — 1-й трэці 19 ст. 3) Вышэйшыя муз.навуч. ўстановы (Каралеўская акадэмія музыкі ў Лондане, Расійская акадэмія музыкі ў Маскве, Беларуская акадэмія музыкі), некат. оперныя т-ры (Нацыянальная акадэмія музыкі і танца ў Парыжы — Парыжская опера), а таксама навук., канцэртныя і інш. аб’яднанні муз. устаноў у 20 ст. («Санта-Чэчылія» акадэмія ў Рыме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акадэмі́чны, -ая, -ае.
1.гл.акадэмія.
2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве).
А. жывапіс.
3. Навучальны (у дачыненні да вышэйшых навучальных устаноў).
А. год.
4.перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з практыкай.
Гэта акадэмічныя спрэчкі.
5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: найвышэйшай кваліфікацыі, узорны.
Нацыянальны а.
Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АКАДЭ́МІІ МАСТА́ЦКІЯ,
установы (найчасцей дзярж.), якія з’яўляюцца навукова-творчымі цэнтрамі ў пытаннях класічных мастацтваў, а таксама вышэйшыя (часам прыватныя) маст. школы.
Першапачаткова акадэміі мастацкія, што ўзніклі ў Італіі ў 16 ст., былі свабоднымі аб’яднаннямі мастакоў, якія вывучалі мастацтва антычнасці, прыёмы майстроў Адраджэння і вял. значэнне надавалі малюнку як асн. форме мастацтва. Першая ўласна акадэмія мастацкая створана ў Парыжы ў 1648 як Каралеўская акадэмія жывапісу і скульптуры, дзе на аснове прынцыпаў класіцызму былі распрацаваны правілы т.зв. «вялікага стылю» прыдворнага арыстакратычнага мастацтва. На ўзор парыжскай створаны акадэміі мастацкія ў Вене (1692), Берліне (1694), Лондане (1768) і інш.
У 1757 створана першая рас.акадэмія мастацкая (Пецярбург; існавала да 1918). У ёй вучыліся і мастакі з Беларусі Л.Альпяровіч, С.Богуш-Сестранцэвіч, В.Ваньковіч, А.Гараўскі, Ф.Гарэцкі, Ф.Дмахоўскі, К.Кукевіч, Ф.Рушчыц, Н.Сілівановіч, Б.Тамашэвіч, І.Трутнеў, І.Хруцкі і інш. У 19 ст. многія акадэміі мастацкія ператварыліся ў цэнтры афіц. мастацтва і праваднікоў ідэаліст. эстэтыкі, сталі тормазам у развіцці прагрэсіўнага мастацтва. Паміж мастакамі-рэалістамі і прадстаўнікамі акад. мастацтва ішла барацьба (гл.Перасоўнікі). Пецярбургская акадэмія мастацкая, як і многія інш., захавала сваё значэнне як школа прафес. майстэрства. У 19 ст. на Захадзе акадэміямі часам наз. прыватныя маст. студыі (акадэмія Жуліяна ў Парыжы) і інш. У 1933 у Ленінградзе створана як ВНУУсерас.акадэмія мастацкая, рэарганізаваная ў 1947 у акадэмію мастацкую СССР (Масква), з 1991 Расійская акадэмія мастацтваў. На Беларусі працуе (з 1991) Беларуская акадэмія мастацтваў.