то́чный дакла́дны; (аккуратный) акура́тны;
то́чная меха́ника дакла́дная меха́ніка;
то́чные нау́ки дакла́дныя наву́кі;
то́чное вре́мя дакла́дны час;
то́чный челове́к акура́тны чалаве́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
удручённый прич., прил. прыгне́чаны; (опечаленный) засму́чаны;
удручённое состоя́ние прыгне́чаны (засму́чаны) стан;
удручённый челове́к прыгне́чаны (засму́чаны) чалаве́к;
удручённый взгляд засму́чаны по́зірк;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ва́рвар, ‑а, м.
1. Гіст. пагард. Назва, якая давалася старажытнымі грэкамі і рымлянамі суседнім з імі народам, якія стаялі на ніжэйшай ступені культурнага развіцця.
2. Некультурны, неадукаваны чалавек. Каланізатарам было выгадна аб’явіць афрыканцаў «варварамі», каб абгрунтаваць сваю «цывілізатарскую» місію. «ЛіМ». // Жорсткі, бязлітасны чалавек. Фашысцкія варвары.
[Грэч. barbaros — не грэк, чужаземец.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаву́чка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Чалавек, які не завяршыў адукацыі, вучобы, абучэння; маладасведчаны чалавек. [Таня:] — У тваёй Веры залатыя рукі. На ёй зараз уся майстэрня трымаецца. А я толькі недавучка. Нічога толкам не ўмею. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нелюдзі́м, ‑а, м.
1. Нелюдзімы чалавек. [Паходня:] — Грыняк — чысцейшай душы чалавек, хоць і здаецца нелюдзімам. Хадкевіч.
2. пераважна мн. (нелюдзі́мы, ‑аў). Вылюдкі, звяры; ворагі. Хай дзесьці точаць зубы нелюдзімы На мірны свет пагрозаю вайны, Вітай, народ вялікае Радзімы, Дзень міру, дружбы, працы і вясны! Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стырнавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да стырна. Стырнавое кола.
2. у знач. наз. стырнавы́, ‑ога, м. Чалавек, які кіруе стырном на судне і пад. Усіх удзельнікаў будзе трыццаць чалавек — па пяць на кожны човен, па чатыры на вёслы і адзін за стырнавога. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаляні́ца, ‑ы, м. і ж.
1. Безразважны чалавек; дзівак. — Пусці!.. Ах!.. А няхай цябе з маладзіцаю! От шаляніца, чуць усе вантробы не вытрасла, — злаваўся нарокам Сцяпан. Крапіва.
2. Дураслівы, свавольны чалавек. А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
superman [ˈs(j)u:pəmən] n. (pl. -men) зверх чалаве́к, суперме́н;
He is a superman in mental faculties. У яго надзвычайныя разумовыя здольнасці.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
MBA [ˌembi:ˈeɪ] n. (скар. ад Master of Business Administration)
1. ступе́нь магі́стра бі́знес-адміністрава́ння
2. чалаве́к, які́ мае гэ́тую ступе́нь
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дамасе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які любіць сядзець дома, мала бывае на людзях.
Ён апошнія гады зрабіўся дамаседам.
|| ж. дамасе́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)