Трамплі́н ’спартыўнае прыстасаванне для адштурхоўвання пры скачках’ (ТСБМ). З рус. трампли́н ’тс’, якое праз нова-в.-ням. Trampoline ці франц. tremplin было запазычана з італ. trampolino ’тс’ < trampolo ’дыба, хадуля’ (Фасмер, 4, 93; Голуб-Ліер, 486), што ўзыходзіць да германскіх моў, параўн. нова-в.-ням. trampeln ’тупаць’, англ. trample ’цяжка ступаць’, гукапераймальнага паходжання (ЕСУМ, 5, 618).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́нспарт ’сродкі перавозу грузаў і людзей’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тра́ншпарт ’тс’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Запазычана праз польскую ці рускую мовы з заходнееўрапейскіх (параўн., франц., нідэр. transport, ням. Transport), у якіх утворана на аснове лац. transportāre ’пераносіць, перапраўляць’ (Фасмер, 4, 94; Чарных, 2, 257–258; Цыганенка, 361; ЕСУМ, 5, 620). У народнай мове адаптаванае як пашпарт, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разе́тка ’сабраныя ў пучок стужка, шнур’, ’маленькі сподачак’, ’элемент арнаменту’, ’прыстасаванне для ўключэння электрычных прыбораў’, ’абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба’, ’кружок з адтулінай у сярэдзіне, каб засцерагчы падсвечнік ад кропель стэарыну, воску’ (ТСБМ, Сцяшк.). З ням. Rosette ’разетка (упрыгожанне)’ або франц. rosette ’ружачка’ непасрэдна або праз пасрэдніцтва рускай мовы, параўн. рус. розе́тка з шэрагам значэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мода ’пэўныя густы, звычаі, прывычкі (асабліва ў адзенні), у грамадскім асяроддзі’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Сл. ПЗБ), моды ’узор у клеткі на палатне’ (бяроз., Сл. Брэс.; ТС, Сцяц.), модзіць, модзіцца ’моднічаць, хітрыць’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), модна, монна, модне ’незвычайна, мудрагеліста’ (Сл. ПЗБ). З польск. moda, якое пры пасрэдніцтве ням. мовы з франц. mode < лац. modus ’спосаб’, ’мера’, ’правіла’, ’прадпісанне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́і 1 ’падцяжкі ў штанах’ (Сцяшк.). Да шле́йкі (гл.).
Ле́і 2 ’нашыўкі з моцнай тканіны або скуры на тых месцах пераважна кавалерыйскіх штаноў, якія хутка праціраюцца’, ’абшыўка ў штанах’ (ТСБМ, Сцяшк.; слуц., міёр., Нар. словатв.), польск. сувалк. lei̯a ’скурай абшытыя штаны’, podlejowaś spodnie — naszyć lei. Паходзіць з франц. lé ’полка палатна, тканіна паміж пругамі’ (ТСБМ, 3, 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамзэль ’маленькі гаршчок ёмістасцю ў 1 кг’, мамзэлік ’гаршчочак на 2 фунта жыта і меншы’ (Вяр.—Крыв., Сл. Брэс.). Няясна. Можна, аднак, дапусціць семантычны перанос паводле падабенства (знешні выгляд, фігура) з рус. мамзель ’гувернантка’, якое з ням. Mamséll ’гувернантка-францужанка’ < франц. mademoiselle ’паненка’ (складаецца з ma ’мая’ і demoiselle < лац. domonicella — памяншальнае да domina ’пані дому’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Масліноўка ’хустка (з кветкамі) з воўны фабрычнага вырабу’ (Жд. 1), ’сітцавая каляровая хустка’ (Касп.), ’летняя хустка’ (гродз., Сцяшк. Сл.), маслю́новая хустка ’шаўковая хустка’ (Ян.), масьлён ’рэдкая тканіна з тонкіх нітак’ (КЭС, лаг.). Да муслін, якое з рус. муслин < франц. mousselin ці з ням. Musselin < італ. mussolina — ад назвы горада Мосул на р. Тыгр (Фасмер, 3, 16).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Меда́ль, мяда́ль ’знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка для ўзнагароды’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову запазычана з франц. médaille, якое з італ. medaglia < с.-лац. metallia ’металічная манета’ < лац. metallum ’метал’ (Фасмер, 2, 589; Голуб-Ліер, 307). Формы даўг. мэда́ль, лудз. міда́лек ’медаль’, ’медальён’, дзятл. медалёвы ’які мае колер бронзы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.) прыйшлі з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паліса́д, паліса́днік ’невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам’ (ТСБМ), паліса́да ’дрэвы, якімі абсаджана дарога і алея’ (Сцяш. Сл., Сл. ПЗБ), паліса́днік ’палісаднік’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), палуса́днік ’агародчык, кветнік’ (Мат. Гом.). З рус. палиса́д, палиса́дник ’тс’. Крыніца рус. слова франц. palissade з праванс. palissada ’тс’ ад palissa ’частакол’, pālus ’кол’ (гл. Фасмер, 3, 192). Палісада < польск. palisada ’частакол’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́лікі 1 ’рэзкі, востры боль, рэзь у жываце, баку’ (ТСБМ, Нас.). З лац. colica ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 200–201). Памылкова разглядалася як запазычанне з франц. colique (Фасмер, 2, 291). Але як было даведзена, упершыню зафіксавана ў XVII ст. у перакладзеным з лацінскай мовы помніку (Шанскі, 2, 8, 200).
Ко́лікі 2 ’калаццё’ (Сцяшк.). Да калоць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)