Ваўчынец ’воўчая ягада, Daphne’ (Інстр. II); ’Daphne mezereum L.’ Параўн. укр. вовчинець ’тс’ (таксама вовче личко, вовчі ягоди, вовчій перец і г. д.; Макавецкі, Sł. botan., 126). Рус. волчник, волчьи ягоды, чэш. vlčí lýko, польск. wilcze łyko, серб. вучје лико, ням. Wolfbast і г. д. (гл. Махэк, Jména rostl., 152). Утварэнне з суф. ‑ец ад ваўчыны. Названа расліна так, таму што ягады яе непрыгодныя для яды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́рсарасліна каласоўнік, Bromus secalinus L.’ Варыянтная форма да гі́рса (гл.), якая запазычана з літ. dìrsė (Непакупны, Лекс. балтызмы, 30). Але лінгвагеаграфічная праблематыка тут даволі складаная, таму што ў суседніх літ. гаворках Дзукіі пашырай іменна варыянт girsa, gìrsė (Непакупны, там жа). Параўн. гірса (гл.). Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1, 96 (пад dìrsa, якое і трэба разглядаць як крыніцу для бел. ды́рса, польск. dyrsa).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчаўнік, прышчатнік, прышчынец ’казялец пякучы, Ranunculus flammula L.’ (Кіс.). Да прышч (гл.). Укр. прищинець, прищирник ’казялец’, рус. дыял. прыщенецрасліна казялец’, чэш. pryskyřnik, польск. pryskirnikчэш.Махэк, Jména, 49), pryszczenica, pryszczniecукр.?), славац. pľuskiernik ’тс’ (< pľuskier ’прышч, пухір’). Назва дадзена паводле уласцівасці расліны, пры дотыку да якой узнікаюць пухіры на скуры. Гл. аб гэтым Махэк₂, 489; Банькоўскі, 2, 807; ЕСУМ, 4, 585.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размары́н1 ’вечназялёная духмяная расліна’ (Некр. і Байк.), ст.-бел. розмаринъ (1710), рус. розмари́н, розмари́н, польск. rozmaryn, чэш. rozmarýna, славац. rozmarín, в.-луж. rósmarja, н.-луж. rosmar(i)ja, славен. rọ̑žmarin, харв. rozma(ri)n. Праз ням. Rosmarin з лац. rōsmarīnus ’тс’ < rōs marīnus ’марская раса’.

Размары́н2 ’стома’ (КЭС). Назоўнік, утвораны ад дзеяслова размары́ць ’давесці да расслабленага, санлівага стану’, як ме́шань ад мяша́ць. Гл. ма́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарга́нец, смаргане́црасліна Holcus L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ‘метлюжок, Poa pratensis L.’ (Кіс.). Няясна, магчыма, да смо́ргаць ‘ірваць’ (гл.), параўн. смарга́ць ‘тузаць’, смарга́ны ‘пацёрты’ (Байк. і Некр.), аднак матывацыя застаецца няяснай. Відаць, звязана нейкім чынам з сморг ‘гарачая пара, прыпар’ (гл.), смарго́вы (гл. наступнае слова), што суадносяць слова з іншай назвай расліны — пажарніца (гл.), параўн. смарганец росце на погорэлом полі (лельч., Арх. ГУ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаве́йка ’цмін пясчаны, Helichrysum arenarium (L.) D. С.’ (Кіс., Сл. ПЗБ), сухаве́я ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (Кіс.), сухаве́йко ’бяссмертнік, лекавая травяністая расліна’ (Цых.), сухаве́йка ’тс’ (Сцяшк. Сл.), сухаве́йкі ’тс’: усю зіму стаяць (гродз., ашм., іўеў., ЛА, 1). Несумненна, у народных уяўленнях звязваецца з суха, сухі. Параўн. іншую назву: пасушыла сухоткаў (Сцяшк. Сл.), з-за лекавых уласцівасцей назва падлягае табуізацыі, гл. сухавей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іване́црасліна Melampyrum nemorosum’ (Кіс.), ’кветкі, якія рвалі на Івана–Купалу і ставілі на кут’ (Інстр. II). Утварэнне ад Іван пры дапамозе суф. ‑ец. Семантычная мадэль ’уласнае імя’ — ’назва расліны’ сустракаецца даволі часта. Слав. мовы ведаюць шматлікія назвы раслін, якія паходзяць ад уласнага імя Іван (Праабражэнскі, 1, 263). Параўн. бел. іва́нькавы ша́пачкі ’званочкі’ (Касп.), іва́нава галава́ ’званочак персікалісты і гарычка лёгачная’ (дзісн., Жыв. сл., 201; Бейл., 422).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агера́тум

(н.-лац. ageratum)

травяністая расліна сям. складанакветных з лілова-сінімі, ружовымі або белымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; даўгацвет.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адо́кса

(н.-лац. adoxa)

травяністая расліна сям. адоксавых з дробнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі з мускусным пахам, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах, трапляецца на Беларусі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акантапа́накс

(н.-лац. acanthopanax)

кустовая расліна сям. араліевых з фіялетава-бурымі кветкамі ў шарападобных парасоніках, пашыраная ў Паўд.-Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)