Ку́ча 1 ’вялікая колькасць прадметаў, наваленых у беспарадку’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Сержп. Ск., Яруш., Бяльк.). Укр. куча, рус. куча ’тс’, польск. kuczki ’кучкі’, чэш. kuče ’куча’. Абмежаваны арэал распаўсюджання не дазваляе надзейна рэканструяваць праславянскую форму. Роднаснымі балтыйскімі формамі лічацца літ. kaũkas ’шышка’, kaukarà ’ўзгорак’. Вельмі ненадзейна. Усё ж такі трэба разглядаць куча як інавацыю (усходнеславянскую?). Параўн. Сабалеўскі, ЖМНП, 1914, авг., 364, які лічыць, што куча паходзіць ад kǫija (гл. куча 2).
Ку́ча 2 ’адгароджанае месца ў хляве, месца для жывёл’ (Нар. лекс.). Гл. кут.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́са, пры́за, мн. л. пры́сы, пры́зы, пры́скі ’непакрытая шэрсцю частка пысы ў каровы, каня’ (ТС; брэсц., малар., драг., пін., лельч., хойн., ЛА, 1), пры́сы ’вусы; вусы ў жывёл’ (Клім., Сл. Брэс.). Кантамінацыя пыса і *прыск < польск. prysk ’пыса ў каня’. Апошняе ад pryskać ’пырскаць’ (Брукнер, 440). Прасл. *prys‑ ’морда’ (ЕСУМ, 5, 576) роднаснае літ. prusnà (звычайна мн. л. prùsnos) ’морда (каровы, каня, авечкі)’, лат. prusnas ’губы, рот’, прус. Р. скл. адз. л. prusnas ’твар’, звязанымі чаргаваннем з літ. prausti ’мыць, умываць’ (Непакупны, Связи, 46–47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разві́кацца ’пачаць крычаць’ (Юрч. СНЛ). Вытворнае ад вік ’крык, піск’ (Юрч.), якое лічыцца выключна паўднёваславянскім (БЕР, 1, 146), параўн. аднак побач з балг. вик ’крык’, славен. vík ’тс’, рус. дыял. ви́кот ’пранізлівы, рэзкі крык; віск’, ви́канье ’крык, віск жывёл’, ви́кать ’скуголіць, вішчаць, выць’, а таксама серб.-харв. разви́кати се ’раскрычацца’, балг. ви́кам ’крычаць; клікаць, гукаць’, славен. vikati ’тс’, што ўзыходзяць да гукапераймальнага *vy < і.-е. *ū, параўн. выць (гл.). Роднасныя да літ. ap‑úokas ’сава’, лат. aũka ’бура’, ūkšuot ’верашчаць’ (БЕР, 1, 146–147; Сной₃, 820).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гры́ва, ‑ы, ж.
1. Доўгія валасы на шыі некаторых жывёл. Конская грыва. Львіная грыва. // Разм. пагард. Пра доўгія валасы ў чалавека.
2. Прадаўгаватае ўзвышша, парослае лесам або травой. Дняпро плыве ўдалеч за грывы лясныя, у стэпе казацкім іскрыцца, як мора. Вялюгін. // перан.; чаго. Пра ўсё, што нагадвае сабой доўгія распушчаныя валасы. Грыва чорнага дыму. □ Цягнуцца па цячэнню грывы водарасцяў — зялёныя, сакавітыя. Карпюк.
•••
І ў хвост і ў грыву гл. хвост.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіпно́з, ‑у, м.
1. Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну ў чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл, які ўзнікае пад уплывам знешніх раздражняльнікаў або ўнушэння. Быць у стане гіпнозу.
2. Усыпленне шляхам унушэння; гіпнатызаванне. Гіпноз хворага. // перан. Сіла ўплыву, уздзеяння, уласцівая каму‑, чаму‑н. Казкі паводзілі такі страх, што і ў слухачоў і ў апавядальніка варушыліся на галаве валасы. Гэта было падобна на гіпноз. Гіпнатызавалі адзін аднаго словамі, рухамі, страхам, напружанасцю пачуццяў. Чарнышэвіч.
[Ад грэч. hýpnos — сон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрыць, зрыю, зрыеш, зрые; зак., каго-што.
1. Скапаць, перакапаць лычом (пра жывёл). Свінні зрылі ўвесь выган.
2. Скапаць, пакрыць ямамі. Салдаты зрылі акопамі ўвесь узлесак. □ У гэтым баку і вёску, і сядзібы, і далёкае поле людзі звалі Ямскімі... Пайшлі ўсе, мусіць, ад месца, якое тут немаведама калі зрылі і перакапалі ў адны ямы. Пташнікаў.
3. Рыючы, капаючы, зраўняць з зямлёй. Але гісторыю не сцерці І горы гэтыя не зрыць! Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
1. Моцна і працягла крычаць. — Ура, Таня! Ура! — лямантавалі дзяўчынкі, бегаючы па беразе. Скрыпка. — Лаві, лаві яго [зайца]! — лямантавалі хлопчыкі. Рылько. /Пра жывёл, птушак. Раз’юшаны сабака лямантаваў на падворку. Арочка.
2. Галасіць па кім‑н., над кім‑н.; моцна плакаць. Уся ў слязах, маці білася галавою аб падушку і лямантавала, як па нябожчыку. Карпаў. Бацька мой — у слёзы, крычаць гвалту, выбег на вуліцу, лямантуе. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
днёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. днёвак; ж.
Адпачынак днём (пры начных пераходах). На днёўку выбралі густы хмызнячок сярод поля — тут фашысты напэўна не стануць шукаць партызанаў. Новікаў. Усім загадалі захоўваць цішыню і не адыходзіць ад месца днёўкі. Мележ. // Дзённы адпачынак, сон (дзікіх жывёл, птушак). Зімой галодныя ваўкі за адну ноч праходзяць у пошуках здабычы некалькі дзесяткаў кіламетраў, але на днёўку вяртаюцца часта ў аблюбаваны імі пералесак. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
днява́ць, днюю, днюеш, днюе; незак.
Праводзіць дзень, рабіць днёўку дзе‑н. Ішлі.. [партызаны] раз на заданне і заляглі ў гушчары дняваць. Карпюк. Толя вяртаўся да сваіх, у тую вёску, дзе сёння днявала разведка. Брыль. // Адпачываць, хавацца днём (пра дзікіх жывёл, птушак.). [Ласіха] днявала ў векавых лазняках з двума малымі. Пташнікаў.
•••
Дняваць і начаваць — праводзіць дзе‑н. увесь час, многа часу. Некалькі дзён Якаў нікуды не выязджаў з гаража, тут дняваў і начаваў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыха́р, ‑а, м.
1. Той, хто пражывае дзе‑н.; насельнік. На партах сядзеў чалавек у цёмнай вопратцы, зусім не падобнай да футравай вопраткі жыхароў поўначы. Шамякін. [Ніна] цяпер гарадскі жыхар, студэнтка універсітэта! Лупсякоў. / Пра жывёл, птушак, рыб і пад. Сярод лясных жыхароў .. [людзі] былі самыя слабыя, самыя няшчасныя. Маўр.
2. Той, хто жыве ў памяшканні; жылец. З парога .. [гаспадыня] баязліва паглядзела на тонкую перагародку майго пакоя, за якой ужо жылі новыя жыхары, Грачовы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)