прыцмо́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыцмокваць — прыцмокнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася толькі бразганне лыжак аб пасуду ды дружнае прыцмокванне. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́звацца, ‑аецца; незак.

1. Паведамляцца, вусна апісвацца. Шмат каго з тых людзей, аб якіх расказваецца [у кнізе], ужо няма на свеце. Колас.

2. Зал. да расказваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раслінаво́дства, ‑а, н.

1. Вырошчванне культурных сельскагаспадарчых раслін як галіна сельскай гаспадаркі. Прадукцыя раслінаводства.

2. Навука аб культурных раслінах і іх вырошчванні. Інстытут раслінаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукадзе́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Займацца рукадзеллем. І да вайны ўсю сябе [Вера Антонаўка] аддавала клопатам аб побыце: вышывала падушачкі для канапы і крэслаў, рукадзельнічала. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сентымента́льшчына, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Сентыментальныя ўчынкі, размовы. Гаворка ідзе толькі аб некаторым абмежаванні лірычнай стыхіі там, дзе яна звязана з непатрэбнай сентыментальшчынай. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінхрані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца сінхранізмам; які сведчыць аб сінхранізме чаго‑н. Сінхранічныя табліцы. Сінхранічны метад у мовазнаўстве.

2. Тое, што і сінхронны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́хлы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які стаў чахлым, змарнелым (аб раслінах).

2. Схуднелы; хваравіты, слабы. Счахлы твар не выказваў жыцця. // перан. Згаслы. Счахлае вуголле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насчёт предлог с род. нако́нт (каго, чаго); (о, об) аб (кім, чым), пра (каго, што);

насчёт э́того нако́нт гэ́тага;

говори́ть насчёт де́нег гавары́ць нако́нт гро́шай (пра гро́шы).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БІНО́М (ад бі... + грэч. nomē доля, частка),

двухсклад, сума або рознасць двух аднаскладаў, напр., a+b, 2m−3n​2. Аб ступенях бінома, напр. алг. выразах тыпу (x + y)​n, гл. Ньютана біном.

т. 3, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗУА́ЛЬНАСЦЬ (лац. casualis ад casus выпадак),

вучэнне аб выпадковасці; погляд, што ў свеце пануе выпадковасць, адстойвалі Эпікур, Лукрэцый Кар і інш. філосафы. У пераносным сэнсе казуальны — выпадковы, адзінкавы, які не паддаецца абагульненню.

т. 7, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)