нагада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго-што. Паказацца падобным да каго-, чаго-н.

2. што, пра што, аб чым, з дадан. і без дап. Выклікаць успамін.

Пісьмо нагадала мінулае.

3. што і без дап. Успомніць.

Н. дзяцінства.

|| незак. нага́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нага́дванне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)