Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «чорна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад; напрыклад: чарнабровы, чарнакрылы, чарнаморац.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырвана...(гл. чырвона...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «чырвона...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: чырванабокі, чырванаскуры, чырванафлоцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаўка...(гл. шоўка...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «шоўка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: шаўкавод, шаўкапрад, шаўкаткацкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкла...(гл. шкло...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «шкло...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: шклавар, шклаграфія, шкларэзны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́нкель, ‑я, м.
Спец. Унутраная, звернутая да каня, частка нагі конніка ад калена да шчыкалаткі, якая дапамагае кіраваць канём. Уладзік даў каню шэнкеля.Васілевіч.
[Ням. Schenkel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энерга...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову «энергія» (у 1 знач.), напрыклад: энергазабеспячэнне; 2) слову «энергетычны», напрыклад: энергасістэма, энергаўзброенасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
to jump to a conclusion — рабі́ць пасьпе́шную высно́ву, забяга́ць напе́рад
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Схеда ’частка вёскі па некалькі хат’ (мір., Я. Брыль). З польск.scheda ’частка маёмасці, спадчына, атрыманы ў спадчыну кавалак зямлі’, першапачаткова ’картка, аркуш’ з лац.scheda ’аркуш, старонка’, што з грэч.σχίη ’дошчачка, трэска, аддзеленая частка’ (Брукнер, 57; Варш. сл., 6, 43; ЕСУМ, 5, 490).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЙТ (англ. byte) у вылічальнай тэхніцы, 1) частка машыннага слова, што складаецца са стандартнай колькасці (звычайна 8) двайковых разрадаў (бітаў) і апрацоўваецца як адно цэлае.
2) Запамінальнае прыстасаванне для захоўвання такой колькасці інфармацыі.
3) Адзінка колькасці інфармацыі пры яе перадачы, захоўванні і апрацоўцы на ЭВМ (у т. л. як частка больш буйной лагічна непадзельнай адзінкі інфармацыі, напрыклад выяўлення ліку з плавальнай коскай). Байт служыць для вызначэння літар або інш. сімвалаў, якія цалкам займаюць байт, або дзесятковых лічбаў (па 2 лічбы на 1 байт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ ГУБЕ́РНЯ,
адм.-тэр. адзінка ў 1919—26 у РСФСР. Утворана 26.4.1919. Цэнтр — г.Гомель. Уключала Аршанскі, Быхаўскі, Гомельскі, Горацкі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі пав. скасаванай Магілёўскай губерні, Рэчыцкі пав. Мінскай, Мглінскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі, Суражскі—Чарнігаўскай губ.Нас. 2361,7 тыс.чал. (1921), 1355,6 тыс.чал. (1925). 3.3.1924 Быхаўскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, частка Рэчыцкага пав. вернуты ў склад БССР. 8.12.1926 Гомельскі і астатняя частка Рэчыцкага пав. перададзены ў склад БССР. Клінцоўскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі далучаны да Бранскай губ. 8.12.1926 г. скасавана.