(gar) zu ~ ist úngesund усяля́кая празме́рнасць шко́дзіць [не на кары́сць]
2.adv мно́га, шмат, бага́та, зна́чна;
er árbeitet ~ ён мно́га працу́е;
er kam ~ zu uns ён ча́ста прыхо́дзіў да нас;
er fragt ~ danách!іран. ці ве́льмі патрэ́бна яму́ гэ́та!, ці ве́льмі гэ́та яго́ ціка́віць!;
das ist ein bíss¦chen ~! гэ́та ўжо́ зана́дта [заду́жа];
~ bésser (на)мно́га [зна́чна] лепш;
so ~ гэ́тулькі, сто́лькі;
noch ein Mal so ~ яшчэ́ гэ́тулькі [сто́лькі];
zu ~ зана́дта;
◊
◊ er hat éinen zu ~груб. у яго́ не́шта з галаво́ю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
неўзабаве, хутка, скора, зараз, блізка; вось-вось, во-во, раз-два, тут жа (разм.); сейміга (абл.) □ у хуткім часе, у недалёкім часе, не ў далёкім часе, блізкім часам, не сёння заўтра, не за гарой, на парозе, на носе, не агледзішся
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
угада́тьсов.
1.(догадаться) угада́ць;
угада́ть ска́занное по движе́нию губ угада́ць ска́занае па губа́х;
2.(предусмотреть) угада́ць;
угада́ть пого́ду угада́ць надво́р’е;
3.(опознать) прост. пазна́ць;
4.(случайно дать верный ответ) патра́піць;
5.(очутиться где-л., попасть куда-л.) прост. тра́піць;
угада́л как раз на сва́дьбу угада́ў якра́з на вясе́лле;
6.(попасть в кого-л., во что-л.) прост. пацэ́ліць, уцэ́ліць, тра́піць, папа́сці;
угада́ть в го́лову пацэ́ліць (тра́піць, папа́сці) у галаву́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́рашыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
1.зінф. або здадан.сказам. Прыйсці да якога‑н. вываду, заключэння. Дзень у мяне быў у запасе, і я вырашыў навесці парадак у сваім жыллі.Ракітны.Васіль вырашыў, што ў сябра нейкая непрыемнасць і чакаў, калі Саша загаварыць сам.Шуцько.
2.што. Рашыць, знайсці адказ на што‑н. Вырашыць пытанне, праблему. □ Сацыялізм вырашыў вялікую сацыяльную праблему — ліквідаваў эксплуататарскія класы і прычыны, якія параджаюць эксплуатацыю чалавека чалавекам.Праграма КПСС.Вызваленне Панаса з няволі і выпадковае шчаслівае спатканне з ім вырашылі тую задачу, што паставіў сабе дзед Талаш.Колас.Прыйшла нарэшце тая ноч, якая павінна была вырашыць усё.Кулакоўскі.
3.што і зінф. Прыняць рашэнне. Па заяве ж, як і дамагаўся Міхал, вырашылі стварыць камісію і даручылі ёй яшчэ раз праверыць факты.Карпаў.
Вырашыць лёскаго — прыняць рашэнне па якім‑н. пытанні, якое звязана з чыімі‑н. інтарэсамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да падарожжа, звязаны з падарожжам. Падарожныя ўражанні. Падарожныя нататкі. □ У школе Генька асабліва захапляўся падарожнай рамантыкай.Паслядовіч.
2. Які звязаны з дарогай (у 4 знач.); дарожны. Бацька добра ведаў усе дзяціныя радасці і кожны раз пакідаў у сумцы які-небудзь акрайчык ад свайго падарожнага абеду.Кірэенка.// Які знаходзіцца ў дарозе. — А падарожныя людзі ўсё аддаляліся і аддаляліся ад вёскі і хутка зусім зніклі за снежнай пеляной завеі.Лынькоў.// Які накіроўваецца ў адну дарогу, у аднолькавым напрамку з кім‑н. За вёскай Грыша падняў руку, каб спыніць падарожную машыну.Пальчэўскі.
3.узнач.наз.падаро́жны, ‑ага, м.; падаро́жная, ‑ай, ж. Падарожнік 1. Падарожныя распраналі доўгія кажухі.Мальдзіс.Можна ў вас абсушыцца падарожнаму? — жаласліва спытаў Хведар і, мокры да ніткі, ступіў у хату.Ваданосаў.
4.Гіст. Які плаціўся за праезд на паштовых конях у Расіі ў 18–19 стст. Падарожныя грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паслаць, накіраваць спецыяльна, з якой‑н. тайнай мэтай. Я ўжо не сумняваўся, што Сцяпана падаслалі, каб выведаць, што я ведаю пра іх справы.Асіпенка.Можа гэта.. [Люба] падаслала сваю маці, каб тая і Шуру адгаварыла ехаць [у вёску].Арабей.
2. Прыслаць, даставіць дадаткова. Падаслаць рабочых на будаўніцтва. Падаслаць яшчэ адну фурманку. Падаслаць грошай да стыпендыі.
3.Разм. Своечасова, к пэўнаму моманту, прыслаць. [Кастусь:] — Ты, брат, як ведаў, што я да цябе збіраюся: падводу падаслаў.Якімовіч.
падасла́ць2, падсцялю, падсцелеш, падсцеле; зак., што і чаго.
Паслаць што‑н. пад каго‑, што‑н. Падаслаць кажух пад бок. Падаслаць пярыну. □ — Эх, — уздыхнуў Лабановіч, — каб ведаў, дзе павалішся, там саломкі падаслаў бы...Колас.//каму, каго і без дап. Пакідаць подсцілу пад ногі жывёле. Падаслаць карове. Падаслаць гусей. □ Раз у тыдзень, а можа і радзей, браў.. [Сымон] жытнюю салому, каб падаслаць у хлявах.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́рці, ‑мру, ‑мрэш, ‑мрэ; пр. памёр, памерла; зак.
1. Перастаць жыць. Некалькі разоў прыходзіла да хлопцаў [сястра], праведвала Сцяпана: яму станавілася ўсё горш і горш. Увечары ён памёр.Мележ.Маці і памерла, як жыла, ціха, непрыкметна.Ваданосаў.//закаго-што і без дап. Ісці на смерць у імя чаго‑н., загінуць, абараняючы што‑н. [Камандзір:] — Рана, Астап, ты выбраўся ў дальнюю дарогу... Рана... Слаўна ты жыў... Слаўна памёр за людзей нашых...Лынькоў.Заўсёды ў час пагранічнік бярэцца за зброю. Заўсёды гатовы перамагчы і заўсёды гатовы памерці.Брыль.
2.перан. Знікнуць, бясследна прапасці. Ён памёр. Расстралялі Якіма... Цёмны гай зашумеў галасней... Але справа магутнага КІМа Не памрэ, — будзе вечна квітнець!..Трус.
3.перан.Разм. Пазбавіцца сіл, знемагчы ад якіх‑н. пачуццяў. [Данілка:] Яшчэ раз як здарыцца гэткая ночка з пажарам, то я зусім памру ад страху.Купала.
•••
Памерці пад нажом — памерці ў час хірургічнай аперацыі.
Хоць памры — абавязкова (зрабіць, выканаць што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Захоўваць цэлым, не расходаваць. — Можа трошкі віна і знайшлося б, — усміхнулася настаўніца, — але мы яго беражом для раненых.Маўр.// Вельмі эканомна, беражліва расходаваць. Пры другіх абставінах Платон Дулеба і сам арганізаваў бы абстрэл самалётаў, але цяпер трэба было берагчы кожны патрон.Шчарбатаў.// Ашчадна карыстацца якімі‑н. рэчамі, імкнуцца захаваць іх у найлепшым стане. — Ты кнігу беражы, сынок, Прыходзь часцей у госці!Агняцвет.
2. Клапатліва ахоўваць каго‑, што‑н., засцерагаць ад чаго‑н. [Арына] сама любіла і берагла свайго бацьку.Кавалёў.[Маці:] — Хай беражэ цябе ад кулі І ад варожых злых штыкоў Святое пачуццё матулі — Мая бязмежная любоў.Глебка.[Пітолін:] — Неяк раз на зборы перад усімі праводзіў гутарку, як трэба берагчы баявыя традыцыі.Грамовіч.// Захоўваць у памяці, помніць. Берагчы наказ бацькоў.
•••
Берагчы сваю шкуру — клапаціцца, думаць толькі пра сябе.
Берагчы як зрэнку вока — старанна, беражліва захоўваць што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Блішчаць, ззяць яркім, пералівістым святлом. Дні плылі спякотныя.., сонца зіхацела нясцерпна іскрыстым кругам.Мележ.Падобная на маланку, паласа пералівалася, зіхацела, азараючы панылы горны пейзаж.Шыцік.// Ярка, асляпляльна ўспыхваць. На двор жа страшна было вылезці: само неба, здаецца, лілося на зямлю і раз-поразу зіхацелі агністыя маланкі.Мурашка.І ў зорныя ночы, і ў ясныя дні Зіхцяць электрычнае зваркі агні.Гілевіч.
2. Ярка блішчаць, пералівацца, адбіваючы святло, праменне. На мокрай траве, на лістах алешніку буйнымі кроплямі зіхаціць раса.В. Вольскі.Асляпляльна зіхацеў снег.Шчарбатаў.//чым і без дап. Быць асветленым, упрыгожаным чым‑н. яркім. Елка ўся ў агнях зіхаціць, у цацках, істужкамі розных колераў прыбраная.Пянкрат.Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок.А. Вольскі.// Вылучацца яркім або светлым колерам. З аднаго боку клуба зіхацела жоўтай фарбай невялікая прыбудова.Ваданосаў.// Вылучацца навізной, чыстатой. У .. пакоі ўсё зіхацела ад чыстаты.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Рмн. ‑зак; ж.
1. Апавядальны твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор аб выдуманых падзеях, нярэдка з удзелам чарадзейнай, фантастычнай сілы. Беларускія народныя казкі. Казкі Андэрсена. □ Гэта было адно з тых месц, пра якія калісьці народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі.Бядуля.Ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.З нар.//перан. Пра што‑н. незвычайнае, дзівоснае, цудоўнае. Ёсць тут сем хвой. Не хвоі — казка.Колас.Печаная бульба — гэта казка, Паскрабеш нажом — і калі ласка. Жоўтая скарынка, як пірог.Панчанка.
2. Што‑н. выдуманае, нерэальнае; байка 1 (у 2 знач.). Нагаварыць розных казак. □ [Гарлахвацкі] Ну, гэтыя казкі вы расказвайце сваёй бабулі. Ніхто ім не паверыць.Крапіва.
•••
Бабскія казкі — тое, што і бабскія плёткі (гл. плётка 2).
Казаная казка — пра не раз чутае і не вартае ўвагі.
Казка пра белага бычка — пра бясконцае паўтарэнне аднаго і таго ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)