СТРЫЙКО́ЎСКІ (Stryjkowski, Strykowski) Мацей (1547, Стрыкаў Лодзінскага ваяв., Польшча — каля 1590), польскі гісторык, храніст, паэт. Скончыў парафіяльную школу ў Бжазінах (1561). У 1563 пераехаў у ВКЛ. У 1563—73, верагодна, служыў у войску ВКЛ на маскоўскай мяжы ў якасці рыскуна (разведчыка). У 1572—74 служыў у Віцебскім гарнізоне пад камандаваннем А.Гваньіні і працаваў над гісторыяй ВКЛ і суседніх дзяржаў. У канцы службы здзейсніў Падарожжа па Зах. Дзвіне, у час якога занатаваў свае назіранні па гісторыі, этнаграфіі і культуры: абРагвалодавым камені, цэрквах і манастырах Полацка. У 1574—75 удзельнічаў у пасольстве ў Турцыю. У 1576—78 знаходзіўся пры двары кн. Алелькавічаў-Слуцкіх у Капылі і Слуцку. У 1579 заняў духоўную пасаду жамойцкага каноніка. У 1574 выдаў у Кракаве паэму «Ганец цноты...» (кароткая вершаваная гісторыя ВКЛ, частка твора пад назвай «Генеалогія, альбо Кароткае апісанне вялікіх князёў літоўскіх» выдадзена ў 1626 у Любчанскай друкарні. Аўтар гіст. твораў «Аб вольнасці Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага» (1575), «Аб пачатках, вывадах, мужнасці, справах рыцарскіх і хатніх слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага» (выд. ў 1978), «Аб паражэнні 30 000 Масквы з князем Пятром Шуйскім ваяводам полацкім у полі Іванскім над ракой Улай... 1564 года» (не апублікаваны, рукапіс зберагаецца ў Пушкінскім доме ў С.-Пецярбургу). Гал. праца С. — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582) — першая друкаваная гісторыя ВКЛ. Многія даследчыкі лічаць, што твор Гваньіні «Апісанне Еўрапейскай Сарматыі» (1578) з’яўляецца плагіятам запісак С., у чым С. неаднаразова абвінавачваў Гваньіні на старонках сваёй «Хронікі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Quod non videt oculus, cor non dolet
Чаго не бачыць вока, аб тым сэрца не смуткуе.
Чего не видит глаз, о том сердце не печалится.
бел. Чаго вочы не бачуць, аб тым не плачуць. Як з вачэй, то і з думкі/то і з сэрца. Абы з воч, дык і з памяці проч. Вочы не бачаць, то й душа/сэрца не баліць.
рус. С глаз долой ‒ из сердца вон. Чего глаза не видят, тем сердце не бредит. Вон из глаз, вон из сердца.
фр. Cœur oublie ce que l’œil ne voit (Сердце забывает то, чего глаз не видит). Loin des yeux loin du coeur (Далеко от глаз, далеко от сердца).
англ. What the eye does not see the heart does not get upset over (Чего не видит глаз ‒ не расстраивает сердце). Out of sight out of mind (С глаз долой ‒ долой из памяти).
нем. Was das Auge nicht sieht, bekümmert das Herz nicht (Чего не видит глаз, то не заботит сердце).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
ВЫДАВЕ́ЦКІ ДАГАВО́Р,
пісьмовае пагадненне паміж аўтарам і выдавецтвамаб выданні ці перавыданні твора ў арыгінале. Адзін з відаў аўтарскага дагавора.