Такава́сты, такова́сты ’такі’ (Нар. Гом.). Наватвор з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. галавасты, рукасты (гл. Карскі 2-3, 44), да таковы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талада́хаць, талада́хатэ ’боўтаць (пра вадкасць)’ (драг., Нар. лекс.). Імітатыў (гукаперайманне) з т. зв. “вертыкальнай заменай” л/д, параўн. талалыхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ркі ’прыстасаванне ў млыне для вырабу круп’ (стаўб., З нар. сл.). Да тарка (гл.) у мн. л. як тэхнічны тэрмін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́р ’татарын’: Устань мілы, татар едзіць, Татар едзіць — вайна будзіцьнар. песні; ушац., Полымя, 2001, 3, 270). Гл. татарын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тацця́нка ’вузкая ў таліі сукенка са зборкамі’ (ТСБМ), таця́нка ’тс’ (Мат. Гом.; навагр., Нар. сл.). Ад Тацця́на, аднак матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачко́ўка ’ўмоўны знак (кропка), які ставяць на паперы пры абмеры плыта (адпавядае 10 м³)’ (Нар. лекс.). Ад рус. то́чка ’кропка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоўк1 ’толк, карысць, парадак, сэнс’ (Бяльк.). Гл. толк.

Тоўк2, таўку́нь — пра тоўханне (мсцісл., Нар. лекс.). Гл. таўкці, таўчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ка1 ’вялікі драўляны малаток’ (ТСБМ, Касп., З нар. сл., Нар. словатв., Нар. лекс.). Параўн. літ. kúokas, лат. kúoks ’драўляны молат для гульні або глушэння рыбы’. Беларускае слова (значэнне ’для глушэння рыбы’ зафіксавана, напр., у Касп., 170) запазычана з балтыйскіх дыялектаў (БСЭ, 5, 13–14; Лаўчутэ, Балтизмы, 144).

Ку́ка2 ’фіга’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Рус. кука ’кулак’. Параўн. балг. кука ’крук’, серб.-харв. ку̏ка ’тс’. Параўн. літ. kukà ’дубінка’, kúoka ’тс’, лат. kùoks ’палка’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш надзейныя (Бернекер, 639; Фасмер, 2, 404).

Ку́ка3 ’дзіцячая болька’ (Сцяц., Нар. лекс.), ’тое, чым палохаюць дзяцей’ (Жыв. сл.). Крыніцай беларускіх слоў лічацца літ. kaũkas ’дамавік, чорт’, лат. kauks ’тс’. Запазычанне адбылося да манафтангізацыі дыфтонгаў (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).

Ку́ка4 ’стары танец, падобны да карагода’ (ТС). Няясна. Да ст.-грэч. κύκλος ’карагод’? Якімі былі шляхі пранікнення?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыц — выклічнік, выражае раптоўнае дзеянне, нечаканую з’яву, сустрэчу (Нас., Пятк. 2, Сержп. Прык., ТС; даўг., іўеў., астрав., шальч., Сл. ПЗБ; мсцісл., Нар. лекс.): а ім у варотах тыц — Дыдона («Энеіда навыварат»), тыц! стаў конь, наравіцца! (Ф. Багушэвіч), ‘дотык’: вады на тыц рукі; тры разы тыц рукой (леп., Нар. медыцына), тыц‑тыц ‘тык-мык, пык-мык’: тыц‑тыц, і няма чаго сказаць (астрав., Сл. ПЗБ), тыц‑мыц ‘тык, тыц’ (карэліц., Нар. словатв.). Параўн. укр. тиць — для выражэння нечаканай сустрэчы (ад дзеяслова ткнути), тыць‑миць ‘тык-мык’, рус. дыял. тыц — пра раптоўны рух, польск. tyc — водгалас утыкання (Вілен. сл.). Да ты́каць (гл.). Карэннае ‑ц узыходзіць да формы заг. ладу прасл. *tykati*tъci (ЕСУМ, 5, 577). Сюды ж тыцаті ‘шукаць’ (пін., Шатал.; Сл. Брэс.), тэ́цнутэ (ногою) ‘даць выспятка’ (драг, Ск. нар. мовы), ты́цяты ‘рабіць што-небудзь, пераходзячы з месца на месца’, а таксама ўскладненыя суфіксамі вытворныя ты́цкаць ‘тыкаць’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Нар. Гом., Др.-Падб.); ты́цканне ‘тыканне пальцам’ (Ласт.), ‘звяртанне ўвагі на што-небудзь зробленае дрэнна, як бы папікаючы’ (Нар. Гом.); ты́цкацца ‘лезці ў чужую справу’ (Шат.), ‘соваць, тыцкаць’ (Касп.); ты́цнуць ‘сунуць’ (Жд. 1, ТС; люб., ЖНС), ты́цнуцца ‘ўсунуцца, умяшацца’ (Юрч. СНЛ), тицʼнути ‘тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), ты́цьнуты ‘ткнуць’ (Клім.). Талстой (ЛП, 17) параўноўвае апошняе слова з серб.-харв. ти́цаті ‘датыкацца’; Скок (3, 429) разглядае яго як вынік другаснай палаталізацыі з прасл. *tъk‑, гл. таксама Глухак, 618.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветраго́ны ’дзве дошкі, якія прымацоўваюцца да краёў страхі і сыходзяцца ўверсе, утвараючы канёк’ (бяроз., Шушк., усх.-палес., Нар. сл., в.-дзвін., Шатал.). Беларускае рэгіянальнае ўтварэнне, якое першапачаткова мела форму *ветраадгоны; параўн. ветраадбой ’тс’ (Нар. сл.), пазней прыстаўка другой часткі ад‑ выпала. Семантычна лексема ветраадгоны называла дзве дошкі, якія «адганяюць» вецер, г. зн. закрываюць шчыліну, утвораную паміж саломай страхі і кроквінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)