МАРКО́ЎНІК (Anthriscus),
род кветкавых раслін
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы граністыя. Лісце складанарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, жаўтаватыя ў парасонавых суквеццях. Плод — падоўжаны віслаплоднік. Культывуюць М. цьмянцовалісты як вострапрыпраўную расліну.
У.П.Пярэднеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)