возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Зеха (выцякае з возера), за 14 км на ПнЗ ад г. Лепель. Пл. 0,34 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 430 м, найб.глыб. 5,2 м, даўж. берагавой лініі 3,46 км. Пл. вадазбору 20,9 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—12 м (на Пн і З 2—3 м), пераважна пад лесам. Берагі сплавінныя, участкамі пясчаныя, парослыя хмызняком. Пойма на ПдЗ і ПнУшыр. да 700 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. Упадае ручай з воз. Доўгае, выцякае ручай у воз. Азерцы. Есць пасяленні баброў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРВІ́ШЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка, за 6 км на Пд ад г. Гарадок. Пл. 0,55 км², даўж. 1,95 км, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 5,58 км. Пл. вадазбору 5,6 км². Катлавіна складаецца з зах. і ўсх. плёсаў. Схілы выш. 5—7 м (на З і ПнУ 10—15 м), у зах.ч. разараныя, ва ўсх. параслі хмызняком. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, на Пн. і У нізкія, увільготненыя. На З востраў пл. 0,1 га. Дно ілістае і сапрапелістае, каля берагоў пясчанае. Зарастае. Выцякае ручай у воз. Лосвіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЗНЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Збунінскае возера. У Брэсцкім р-не, у бас.р. Серадовая Рэчка, за 30 км на Пд ад г. Брэст. Уваходзіць у Брэсцкую групу азёр. Пл. 0,43 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна суфазійна-карставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 3—4 м, пад лесам, на Пн і У акаймаваны дзюнамі. Берагі высокія, на З сплавінныя. Дно плоскае, пясчанае, сапрапелістае. Шырыня мелкаводнай зоны да 100 м. Зарастае ўздоўж берагоў. Злучана канавай з воз. Белае, выцякае ручай у р. Серадовая Рэчка. На беразе возера санаторый «Бярэсце».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на З ад г. Браслаў. Пл. 0,83 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 760 м, найб.глыб. 17 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Пл. вадазбору 116 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. да 18 м, параслі хмызняком, у верхняй ч. разараныя, усх. і зах. тэрасаваныя (выш. тэрасы 3—3,5 м). Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн нізкія, забалочаныя. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае слаба. Упадаюць ручаі з азёр Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае р. Рака (злучае яго з воз. Дрывяты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСО́НА, Расонскае возера,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, на паўд.-зах. ускраіне г.п. Расоны. Пл. 2,38 км², даўж. 2,37 км, найб.шыр. 1,73 км, найб.глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 7,42 км. Пл. вадазбору 30,8 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 2—6 м, участкамі да 1 м, разараныя, на ПдЗ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. Пойма шыр. 80—500 м, забалочаная, парослая хмызняком. У цэнтры возера востраў пл. 1 га. Дно сапрапелістае, у прыбярэжнай ч. пясчанае. Моцна зарастае. Эўтрофнае. Мінералізацыя вады каля 190 мг/л, празрыстасць 0,8 м. Упадаюць 4 ручаі, выцякае р. Расонка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БСАН ((Robeson) Поль) (9.4.1898, г. Прынстан. штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.1.1976),
амерыканскі спявак (нізкі бас), драм. акцёр, грамадскі дзеяч. Скончыў Калумбійскі ун-т (1923). З 1921 выступаў як драм. акцёр у амер. і англ. т-рах (лепшая роля — Атэла у аднайм. п’есе У.Шэкспіра; 1930). У 1925 дэбютаваў як спявак. Выканаўца негрыцянскіх і амер.нар., антыфаш. і антываен. песень, песень пратэсту; у рэпертуары былі песні народаў СССР і сав. кампазітараў. Здымаўся ў кіно. Чл.Сусв. Савета Міру (1950). Міжнар. прэмія Міру 1950. Міжнар. Ленінская прэмія 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКША́НСКАЕ ВО́ЗЕРА.
Ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,44 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 15,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 3—4 м на Пд (да 10 м на ПдУ), разараныя. Берагі пераважна нізкія, на ПдУ зліваюцца са схіламі, у паўн. і паўд.-зах. залівах сплавінныя. Пойма шыр. да 250 м, забалочаная, парослая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае і сапрапелістае. Зарастае да глыб. 3 м. Злучана ручаём з воз. Глыбачка, выцякае ручай у воз. Доўгае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-БЕРМЕ́ХА (Río Bermejo),
1) рака на Пн Аргенціны, правы прыток р. Парагвай. Даўж. каля 1,6 тыс.км, пл. басейна 133 тыс.км². Вытокі ў Балівіі, на ўсх. схілах Цэнтр. Андаў, цячэ па іх перадгор’ях (каля 100 км), далей — па раўніне Гран-Чака, дзе падзяляецца на рукавы. У сярэднім цячэнні на працягу амаль 400 км цячэ ў рэчышчы свайго былога прытока Тэўка. Летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады 340 м³/с. Суднаходная для невял. суднаў да г. Прэсідэнсія-Рока.
2) Рака на З Аргенціны ў бас. Рыо-Салада—Чадылеўву. Даўж. каля 700 км. Пачынаецца на ўсх. схілах Андаў, па выхадзе ў перадгор’і перасыхае амаль на ўсім працягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВАНА́Р,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 10 км на З ад г. Браслаў. Пл. 0,75 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 5,1 км. Пл. вадазбору 49,2 км². Катлавіна падпруднага тыпу, падзяляецца на зах. і ўсх. катлавіны. Схілы выш. 5—10 м, стромкія, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, моцна парэзаныя, утвараюць 5 заліваў. Дно плоскае, да глыб. 1,5 м пясчанае, глыбей — сапрапелістае, каля ўсх. берага пясчаная водмель. З астравы агульнай пл. 0,8 га. Паўд.-зах.ч. возера і залівы зарастаюць. Упадаюць 2 ручаі, выток у воз. Бужа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́КАЎШЧЫНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Валожынскім р-не Мінскай вобл., каля в. Сакаўшчына. Створана ў 1937 на р. Бярэзіна (бас.р. Нёман) для энергет. мэт (Сакаўшчынская ГЭС, цяпер не працуе), у 1955 адноўлена. Пл. 1,3 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 730 м, найб.глыб. 3,1 м, аб’ём вады 1,5 млн.м³. Берагі нізкія, пясчаныя, замацаваныя расліннасцю, у вярхоўі забалочаныя. У рэльефе ложа вылучаюцца 2 участкі: верхні — мелкаводны і ніжні — прыплацінны з глыб. больш за 1 м; на затопленым рэчышчы Бярэзіны глыб. больш за 2 м. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады нязначная. Моцна зарастае. Гняздуюцца лебедзі. У вярхоўі вадасховішча вучэбная геагр. станцыя БДУ «Зах. Бярэзіна».