МІЖНАРО́ДНЫ ФОНД СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА РАЗВІЦЦЯ́ (International Fund for Agricultural Development; ІФАД),
спецыялізаваная ўстанова ААН. Засн. ў 1977. Членамі ІФАД з’яўляліся 139 дзяржаў (1985). Мэта ІФАД — мабілізацыя дадатковых сродкаў для развіцця сельскай гаспадаркі ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, праз ажыццяўленне праектаў і праграм, прызначаных для бяднейшага сельскага насельніцтва. 55% першапач. капіталу фонду складаюць узносы развітых краін. Вышэйшыя органы ІФАД: Савет кіраўнікоў (прадстаўнікі краін-членаў), Выканаўчы савет на чале з прэзідэнтам. Месцазнаходжанне — Рым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЮ́ТА,
рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 41 км. Пл. вадазбору 873 км². Выцякае з воз.Пліса каля в. Пліса Глыбоцкага р-на, цячэ ў межах Свянцянскіх град і паўд.-зах.ч. Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец. Прыток — р. Лучайка. Даліна скрынкападобная, шыр. 200—400 м. Пойма перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Шыр. рэчышча 15—30 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДФА, мадфа,
адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі, выкарыстоўвалася арабамі ў 12—13 ст. Складалася з кароткага метал. ствала (трубкі) з дном, які прымацоўваўся да доўгага дрэўка (для зручнасці ўтрымання зброі ў руках). Страляла з сошкі круглым метал. снарадам (мех. сумесь салетры, серы і вугалю). Запальванне зарада адбывалася з дула або праз запальную адтуліну з дапамогай распаленага жал. прута ці тлеючага кнота. Паводле прынцыпу М. пазней зроблены першыя артыл. гарматы — бамбарды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАГІ́,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача (цячэ праз возера), за 24 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,59 км², даўж. каля 2,6 км, найб.шыр. 470 м, найб.глыб. 19,4 м, даўж. берагавой лініі каля 5,8 км. Пл. вадазбору 102 км². Схілы катлавіны выш. да 36 м, парэзаныя ярамі. Берагі нізкія, пясчаныя, ’пад хмызняком. У прыбярэжнай зоне дно пясчанае, глыбей — ілістае. Мелкаводны ўсх. заліў зарос. Упадае шмат ручаёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСЦО́ВАЕ КІРАВА́ННЕ І САМАКІРАВА́ННЕ,
кіраванне справамі мясц. значэння, якое ажыццяўляецца органамі і службовымі асобамі, прызначанымі цэнтр. і інш. вышэйстаячымі органамі і падпарадкаваныя ім, а таксама выканаўчымі органамі, якія выбіраюцца насельніцтвам, і органамі мясц. самакіравання. У Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца грамадзянамі празмясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, органы тэр. грамадскага самакіравання, мясц. рэферэндумы, сходы і інш. формы прамога ўдзелу ў дзярж. і грамадскіх справах. Кампетэнцыя, парадак стварэння і дзейнасці органаў вызначаюцца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРФАРА́ЦЫЯ (ад лац. perforatio пранікненне, прасвідроўванне),
1) у батаніцы — скразныя адтуліны ў клетачных абалонках сасудаў і сітападобных трубак раслін (на бакавых і папярочных клетачных сценках). Праз П. па сасудах свабодна праходзяць пажыўныя растворы. Бывае простай (у многіх кветкавых раслін), эфедроіднай (у гнетавых), множнай (у папарацей).
2) У медыцыне — скразное парушэнне цэласнасці сценкі полага ці трубчастага органа (напр., сценкі страўніка на месцы язвы); стварэнне адтуліны ў тканцы або органе, часцей у косці, хірург. шляхам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКАМА́ЙО (Pilcomayo),
рака ў Паўд. Амерыцы, на тэр. Балівіі, Аргенціны і Парагвая (служыць мяжой паміж імі), правы прыток р. Парагвай (бас.р. Парана). Даўж. 1200 км, пл. басейна каля 160 тыс.км². Вытокі ў Цэнтр. Андах Балівіі, прарываецца празУсх. Кардыльеру, цячэ па раўніне Гран-Чака. Сярэдні расход вады пасля выхаду з гор каля 170 м³/с, мнагаводная ад студз. да красавіка. У верхнім цячэнні ГЭС, суднаходная ў нізоўях. У вусці сталіца Парагвая — г. Асунсьён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАРЫ́ЎКА,
выдаленне з радкоў ці гнёзд лішніх раслін для паляпшэння ўмоў росту астатніх. Выкарыстоўваюць на загушчаных пасевах цукр. буракоў, кукурузы на зерне, сталовых і кармавых караняплодаў, сланечніку і інш. прапашных культур. Праводзіцца ўручную або з дапамогай культыватара ці прарэджвальніка, якія падразаюць ч. раслін у радку. Пры адсутнасці своечасовай П. ўсходы выцягваюцца, затрымліваюць рост, рэзка зніжаецца ўраджай. Не патрабуюць П. пасевы, зробленыя сеялкамі дакладнага высявання, якія сеюць праз аднолькавыя адлегласці калібраванае насенне (пункцірныя пасевы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́РЫСЬ,
у старажытным жывапісе контурны малюнак на паперы, які для жывапісца быў іканаграфічным узорам або матэрыялам пры кампаноўцы кананічных схем абраза, насценнай размалёўкі, мініяцюры. П. магла быць малюнкам ад рукі (нават самаст. кампазіцыяй), механічнай копіяй з жывапіснага арыгінала і інш. Найчасцей па контуры малюнка П. рабілі невял. адтуліны, праз якія спосабам прыпароху (нанясенне тоўчанага вугалю ці інш. фарбавальніка) выява пераносілася на аснову будучага твора. Лепшыя П. складаліся ў спец. альбомы для іканапісцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́СПА (Prespa),
возера на З Балканскага паўвострава, на мяжы Македоніі, Албаніі і Грэцыі. Пл. 285 км². Глыб. 54 м. Знаходзіцца ў міжгорнай катлавіне каля паўн. краю гор Пінд, на выш. 853 м. Злучана пратокай з воз. Мікры-П. Мяркуецца, што падземны сцёк ідзе праз карставыя поласці ў воз. Ахрыдскае (16 км на ПнЗ ад П.). Штогадовыя ваганні ўзроўню 1,5—2 м. Рыбалоўства. На берагах П. — нац. паркі Галічыца (Македонія), Мікра-Прэспа (Грэцыя).