МІКАРЫ́ЗА (ад грэч. mykēs грыб + rhiza корань),

сімбіятычнае спалучэнне сысучых каранёў вышэйшай расліны і міцэлію грыба. Вядома ў большасці наземных раслін, пераважна шматгадовых. Адрозніваюць М. эктатрофную (вонкавую), пры якой міцэлій аплятае корань і пранікае ў міжклетнікі вонкавых слаёў яго першаснай кары (каранёвыя валаскі адміраюць, карані відазмяняюцца); эндатрофную (унутраную), калі міцэлій развіваецца пераважна ў міжклетніках і клетках коравай парэнхімы кораня (корань знешне не мяняецца); эктаэндатрофную (пераходную). Эктатрофная і эктаэндатрофная (больш пашырана ў лясах) М. найб. характэрны для дрэў і шапкавых базідыяльных грыбоў (баравік, падасінавік, рыжык, мухаморы і інш.), многія з якіх без М. не ўтвараюць пладовых цел; эндатрофная — для травяністых раслін і мікраскапічных грыбоў (найб. тыповая ў недасканалых грыбоў і раслін сям. ятрышнікавых, насенне якіх не развіваецца без сімбіёзу з грыбам). Пры М. грыб атрымлівае ад расліны вугляводы, амінакіслоты і біялагічна актыўныя рэчывы, павялічвае паглынальную паверхню і функцыян. актыўнасць каранёвай сістэмы, ахоўвае яе ад пашкоджанняў і патагенаў; расліна лепш засвойвае калій, арган. азоцістыя злучэнні і фасфаты, атрымлівае ад грыба вітамінападобныя рэчывы і актыватары росту.

Мікарыза: 1 — эктатрофная (пры павелічэнні); 2 — эндатрофная (папярочны разрэз кораня клёна); 3, 4 — участак кораня хвоі з эктатрофнай мікарызай і без яе.

т. 10, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цыбу́ля, ‑і, ж.

1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з ядомымі цыбулінай і трубчастымі лістамі. Рэпчатая цыбуля. □ Была б добрая вясна, дык ужо ў такі час вырасла б цыбуля ў агародзе, шчаўе на лузе. Колас.

2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або галоўкі гэтай расліны. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі. Чарнышэвіч. [Чалавек:] — Магу даць пляцёнку цыбулі або вясельца сушаных грыбоў. Кулакоўскі.

3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных. Цыбуля мядзведжая. Цыбуля заячая.

[Ад ням. Zwiebel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ае́р

(тур. agyr)

травяністая расліна сям. ароннікавых з доўгім мечападобным лісцем і тоўстым паўзучым карэнішчам, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах па берагах вадаёмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аканталі́ман

(н.-лац. acantholimon)

калючая кустовая расліна сям. плюмбагавых з пурпуровымі, чырвонымі або ружовымі кветкамі ў каласках, пашыраная ад Балканскага паўвострава да Цэнтр. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алка́на

(н.-лац. alcanna, ад ар. al-hinna = хна)

травяністая расліна сям. бурачнікавых з шорсткім лісцем, пашыраная ў Міжземнамор’і, Сірыі, Іраку, Іране; дае алканін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ано́на2

(н.-лац. annona)

дрэвавая або кустовая расліна сям. анонавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі; многія віды разводзяцца як пладовыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ара́хіс

(н.-лац. arachis, ад гр. arachis = зелле)

травяністая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, а таксама плады гэтай расліны (земляныя арэхі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аркто́ціс

(н.-лац. arctotis)

травяністая расліна сям. складанакветных з апушаным лісцем і серабрыста-белымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брава́лія

(н.-лац. browallia)

травяністая расліна сям. паслёнавых з блакітнымі або белымі кветкамі, пашыраная ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брыёнія

(н.-лац. bryonia, ад гр. bryonia)

травяністая расліна сям. гарбузовых з паўзучымі сцёбламі і зеленавата-жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Афрыцы; пярэступ.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)