міжнародны дагавор аб забароне вайны як сродку ажыццяўлення нац. палітыкі дзяржавамі. Названы паводле імя яго ініцыятараў — міністра замежных спраў Францыі А.Брыяна і дзярж. сакратара ЗША Ф.Б.Келага. Падпісаны 27.8.1928 у Парыжы прадстаўнікамі 15 краін, у т. л. ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, Японіі. ЗША адрасавалі запрашэнне 48 інш. дзяржавам, у т. л.СССР, далучыцца да пакта (пазней яны далучыліся). 29.8.1928 СССР першы ратыфікаваў дагавор і ініцыіраваў падпісанне Маскоўскага пратакола 1929 аб датэрміновым увядзенні ў дзеянне пакта (набыў сілу 24.7.1929).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЎРЫ (грэч. Nevroi),
старажытнае племя, якое, паводле звестак Герадота, жыло ў 6—5 ст. да н.э. ў басейнах р. Гарынь і Паўд. Буг. Аб Н. і іх краіне Неўрыдзе згадвалі таксама Эфор, Дыянісій Перыегет, Пліній Старэйшы, Аміян Марцэлін і інш. антычныя аўтары. Інфармацыя Герадота пра тое, што кожны неўр штогод на некалькі дзён ператвараецца ў ваўка, дала падставу шматлікім аўтарам (П.Шафарык, П.Шпілеўскі і інш.) змяшчаць Н. на тэр. Беларусі, дзе ўяўленне аб ваўках-пярэваратнях было найб. пашырана. Археал. даследаванні дазваляюць атаясамліваць з герадотавымі Н. частку насельніцтва мілаградскай культуры.
англійскі купец, тэарэтык-эканаміст. У 1660—85 шэрыф у Лондане, пазней чл. камісіі па зборы мытных пошлін. У працы «Разважанні аб гандлі, пераважна аб працэнце, манетнай сістэме, скарачэнні і павелічэнні грошай» (1691) выступіў з крытыкай меркантылізму. Сцвярджаў, што багацце краіны вызначаецца не запасамі золата і серабра, а развіццём прам-сці, сельскай гаспадаркі і міжнар. гандлю, што ўзровень прыбытку залежыць ад попыту і прапановы. Выступаў за свабоду гандлю, супраць дзярж. ўмяшання ў эканам. жыццё. Лічыў капіталіст. развіццё грамадства натуральным працэсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЭАЦЫ́ЙНЫ КАДА́СТР,
збор звестак аб прыродных умовах рэкрэацыйнай і аздараўленча-лячэбнай каштоўнасці тэр. і аб’ектаў, якія прызначаны для арганізацыі масавага адпачынку і аднаўлення здароўя людзей. Уключае даныя аб пейзажна-эстэтычнай годнасці і сан.-гігіенічных уласцівасцях аб’ектаў, складанасці і працягласці пешаходных, водных, транспартных турысцкіх маршрутаў і іх даступнасці для розных катэгорый адпачываючых, аддаленасць ад асн. культурных і прамысл. цэнтраў і інш. Пры комплекснай сан.-гігіенічнай ацэнцы аб’ектаў улічваюцца кліматычныя, геолага-геамарфал., глебавыя, гідралагічныя ўмовы, расліннасць, узровень урбанізацыі, эстэтычнасць пейзажу. На Беларусі Р.к. складзены па абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕЎ Яўген Міхайлавіч (н. 23.3.1914, Масква),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. з 1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1940), дзе і працаваў. У 1981—86 рэктар Акадэміі нар. гаспадаркі. Навук. працы па інж. геалогіі, грунтазнаўстве і гідралогіі. Распрацаваў вучэнне аб фарміраванні фіз., фіз.-хім. і фіз.-мех. уласцівасцей горных парод у працэсе літагенезу, аб грунтах як многакампанентных дынамічных сістэмах. Стварыў агульную інж.-геал. класіфікацыю горных парод. Дзярж. прэміі СССР 1977. 1988. Ленінская прэмія 1982.
Тв.:
Инженерная геология СССР. Т. 1—8. М., 1976—78 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНКЯ́Р-ІСКЕЛЕСІ́ЙСКІ ДАГАВО́Р 1833,
дагавор аб абарончым саюзе, міры і сяброўстве паміж Расіяй і Турцыяй. Падпісаны 8 ліп. ў мяст. Ункяр-Іскелесі (каля Стамбула). Гэтай падзеі папярэднічала рус.ваен. экспедыцыя, якая па просьбе тур. ўрада перашкодзіла мяцежнаму егіп. правіцелю Мухамеду Алі захапіць Стамбул. У.-І.д. пацвердзіў Адрыянопальскі мірны дагавор 1829. Расія і Турцыя абавязваліся ўзгадняць свае дзеянні і аказваць адна адной дапамогу. У выпадку вайны Турцыя павінна была па патрабаванні Расіі закрыць праліў Дарданелы. Пасля заключэння Лонданскай канвенцыі 1841 (гл.Лонданскія канвенцыі аб Чарнаморскіх пралівах) У.-І.д. спыніў дзеянне.