дашчэ́нту, прысл.

Канчаткова, поўнасцю.

Хата згарэла д.

Землетрасенне разбурыла горад д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даяда́ць гл. даесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даязджа́ць гл. даехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дая́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Работніца, якая доіць і даглядае кароў.

Працаваць даяркай.

|| м. дая́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дба́йны, -ая, -ае.

Старанны, руплівы.

Д. гаспадар.

Дбайныя рукі.

Усё ў гумне дбайна (прысл.) дагледжана.

|| наз. дба́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дбаць, дба́ю, дба́еш, дба́е; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.

Праяўляць клопаты аб кім-, чым-н., турбавацца пра каго-, што-н.

Аб ім дбалі чужыя людзі.

Д. пра парадак у гаспадарцы.

Хто дбае, той і мае (з нар.).

І не дбае — не звяртае ўвагі.

|| зак. падба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

два, двух, двум, двума́, (аб) двух, м. і н.; дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма́, (аб) дзвюх, ж., ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 2.

Двойчы д. — чатыры.

Напісаць лічбу д.

Д. сярпы.

Дзве хвіліны.

За аднаго бітага двух нябітых даюць (прыказка).

Бачыць на два аршыны пад зямлёй (разм., часта іран.) — адрознівацца вялікай праніклівасцю.

Ні два і ні паўтара (разм.) — пра што-н. няпэўнае.

Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, зразумела, ясна.

|| парадк. другі́, -о́е, -а́я.

Д. год.

Д. па парадку.

Другога мая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дваі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., дво́іцца; незак.

1. Раздзяляцца на дзве часткі; раздвойвацца.

2. Здавацца падвоеным (пра зрокавае ўспрыняцце).

У вачах дваіліся ўсе прадметы.

Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дваі́ць, дваю́, дво́іш, дво́іць; незак., што.

1. Паўторна ўзорваць, пераворваць.

Д. поле.

2. Падзяляць на дзве часткі (спец.).

Д. скуры.

|| зак. падво́іць, -во́ю, -во́іш, -во́іць; -во́ены.

|| наз. двае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двайко́вы, -ая, -ае.

Звязаны з дзвюма велічынямі або які складаецца з двух кампанентаў.

Двайковая сістэма злічэння — пазіцыйная сістэма злічэння з асновай 2 (для запісу ліку выкарыстоўваюцца толькі дзве лічбы — 0 і 1).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)