По́прыч ’асобна, паасобку’ (Нас., Байк. і Некр.), попрыж ’тс’ (ТС), параўн. укр.попріч ’насуперак’. Відавочна, звязана з апрыч ’асобна’ (Нас.), апрычны ’асобна, паасобку’ (Нас.), што разглядаюцца як вынік кантамінацыі з апрача (гл.). Украінскае слова выводзяць з прыназоўнікаў попри ’пры, насуперак, паўз’ і пріч ’акрамя’ (ЕСУМ, 4, 519). З улікам формы попрыж можна дапусціць сувязь з прыгаць, прылсыць ’скакаць’ (гл.), параўн. попрыг ’асобна, паасобку’ (Нас.), прыіскі ’скакуны’, тады семантычна ідэнтычнае слову адскок ’адыход, аддзяленне’ (гл. адсека).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́маць дзіцячае ’есці’ (БРС, Нас., Шат., Касп.), га́мкаць ’тс’ (Нас.). Укр.га́мати, гамкати ’тс’, рус.га́мать, га́мкать. Утварэнне ад выклічніка гам! (які перадае тую ж семантыку — ’есці’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́слух ’непаслухмяны’ (Нас., Бяльк., Касп.), ’непаслухмяныя дзеці’ (Варл.), сюды ж не́слуш ’непаслухмяны’ (Нас.), укр.не́слух ’тс’, рус.не́слуш ’тс’. Усх.-слав. утварэнне ад не слухаць (слушать), гл.