СЛО́НІМСКАЯ РАЁННАЯ АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліст. 1942—ліп. 1944 у г. Слонім і Слонімскім р-не Баранавіцкай (цяпер Гродзенскай) вобл. пад кіраўніцтвам Брэсцкага міжраённага «К-та барацьбы з ням. акупантамі» (да чэрв. 1943), Слонімскага падп. райкома КП(б)Б (з вер. 1943). Створана па ініцыятыве б.чл. КПЗБ і КСМЗБ. Складалася з 8 (100 чал.) ячэек (груп) у Слоніме (сакратары І.Д.Міско, В.І.Вільчынскі), вёсках Вял. Кракотка (К.С.Петручэня, Р.П.Збраевіч), Глоўсевічы (М.Р.Ракуць), Какошчыцы (Л.Я.Дабрыян, В.П.Дабрыян), Пасінічы (М.М.Анішчык, У.П.Філітовіч, Т.В.Кіслы, І.М.Цвікевіч), Сяргеевічы (В.А.Жукоўскі), Чамяры (М.В.Бурсевіч, З.Ц.Бурсевіч), Чапялёва (С.С.Гайко). Дзейнасць арг-цыі ўзначальваў к-т (сакратар Ф.З.Міско). Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, выданні Слонімскага падп. райкома КП(б)Б, зрывалі спробы акупантаў па прымусовай мабілізацыі насельніцтва ва ўзбр.фаш. фарміраванні, вывазе моладзі ў Германію, збіралі грошы і каштоўнасці ў фонд абароны, зброю, боепрыпасы, медыкаменты, адзенне для партызан, праводзілі дыверсіі, удзельнічалі ў баявых аперацыях партызан на чыгунцы. У барацьбе з ворагам загінула 13 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕ́ЦКАЯ ДРУКА́РНЯ Існавала ў 1672—1705 у г. Слуцк Мінскай вобл. Першая спроба стварыць яе зроблена ў 1665. Распачала дзейнасць на базе княжацкай друкарні Радзівілаў, што перавезена з Мітавы (цяпер г. Елгава, Латвія). У 1693 княгіня Людавіка Караліна Радзівіл перадала друкарню сіноду кальвінісцкай царквы ВКЛ, які перавёў яе ў час Паўн. вайны 1700—21 у г. Кёнігсберг (цяпер Калінінград, Расія). У С.д. друкаваліся на польскай мове рэліг. кнігі, ваен. і геагр. выданні, маст. творы, календары, навуч. дапаможнікі, мемуары, гравюры, пераклады з ням. і франц. моў. За перыяд 1673—87 выдадзены 23 кнігі тыражом 24 200 экз. Вядома 29 назваў кніг, у т. л. «Абшарнік, або Гаспадар ліфляндскі» І.Германа (1673), «Неабходныя заўвагі пра ваенны парадак» А.М.Фрэдры (1675), «Турэцкая манархія» П.Рыко ў пер. К.Клакоцкага (1678) з гравюрамі М.Вашчанкі, «Руская тэорыя» — падручнік па бел. мове. Тыражы кніг вагаліся ад 82—100 да 3389 экз. Выданні выкарыстоўваліся як падарункі, у Слуцку і Капылі іх прадаваў княжацкі гандляр Цэрнер.
Літ.:
Грицкевич А.П. Книжное дело в феодальном Слуцке в XVI—XVIII вв. // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. Мн., 1983. Вып. 4;
Яго ж. Слуцк: Ист.-экон. очерк. 2 изд. Мн., 1970;
Яго ж. Древний город на Случи. Мн., 1985;
Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СОВЕ́ТСКАЯ БЕЛОРУ́ССИЯ»,
штодзённая грамадска-паліт. газета. Заснавальнікі — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйны савет. Выдаецца з 2.8.1927 у Мінску на рус. мове спачатку пад назвай «Рабочий» як орган ЦККП(б)Б, з 1937 сучасная назва. У 1938—43 орган ЦК і Мінскага абкома КП(б)Б, у 1943—48 — орган ЦККП(б)Б, Савета Міністраў і Прэзідыума Вярх. Савета БССР, у 1948—52 — орган ЦК і Мінскага абкома КП(б)Б, Савета Міністраў і Прэзідыума Вярх. Савета БССР, у 1952—91 — орган ЦККПБ, Вярх. Савета і Савета Міністраў БССР. У 1941—44 выходзіла на бел. мове пад назвай «Савецкая Беларусь» (у прыфрантавой паласе, потым у Маскве, са снеж. 1943 у Гомелі, з 1944 зноў у Мінску). З 2000 выдаецца поўнакаляровым друкам. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам., міжнар. жыцця, дзейнасць органаў заканад. і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь, праблемы і шляхі развіцця культуры, навукі, сельскай гаспадаркі, фермерскага, прадпрымальніцкага гаспадарання, прынцыпы буд-ва Саюзнай дзяржавы. Публікуе ўказы і распараджэнні кіраўніка дзяржавы, заканад. акты, факты і каментарыі аб рабоце дзярж. спецслужб, аналіт. матэрыялы па праблемах экалогіі, адукацыі, маралі, права, гісторыі Беларусі, рэпартажы пра найб. значныя сац., культ., спарт. падзеі і інш. З 1999 рэдакцыі газет «С.Б.» і «Российская газета» выдаюць штотыднёвы дадатак «СОЮЗ. Беларусь—Россия».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПОК (Spock) Бенджамін Маклейн (2.5.1903, г. Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША — 15.3.1998),
амерыканскі педыятр, педагог і грамадскі дзеяч. Скончыў Іельскі ун-т (1925) і мед. курсы пры ім (1929). У 1933—44 займаўся прыватнай практыкай у Нью-Йорку. У 1944—46 на вайсковай службе, у 1947—50 ад’юнкт-праф. Мінесоцкага ун-та, у 1951—55 кіраваў аддзяленнем дзіцячай псіхіятрыі пры мед. курсах Пітсбургскага ун-та. У кн. «Дзіця і яго догляд» (1946) абагульніў свой вопыт педыятра, выклаў уяўленні пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей, развіццё здаровай і шчаслівай асобы. Гал. ідэя С. — прызнанне адметнасці, унікальнасці асобы дзіцяці; ён раіў бацькам пазбягаць крайнасцей у выхаванні, праяўляць чуласць і ўлічваць жаданні дзіцяці, дамагацца такіх адносін з дзецьмі, калі адпадае неабходнасць у пакаранні. Важнейшым у выхаванні лічыў «метад цярпення», адначасова падкрэсліваў асн. ролю бацькоўскага аўтарытэту, які не мае нічога агульнага з дыктатам, значэнне дысцыпліны для выхавання. У шматлікіх публікацыях выказаў свае ідэі па пед. праблемах: выхаванне прыёмных і «цяжкіх» дзяцей, выхаванне ў няпоўнай сям’і. уплыў на дзяцей сямейных канфліктаў і разводаў, роля бацькі ў выхаванні і інш. Сваю грамадскую дзейнасць разглядаў як працяг гуманістычнай педагогікі.
Літ.:
Азаров Ю. Диалог: Заметки о Бенджамине Споке и о современ. пробл. воспитания // Новый мир. 1979. № 9—10.
шляхецкі род герба «Касцеша» ў ВКЛ. Родапачынальнік — Сцецка Пятровіч, гаспадарскі дваранін, войт магілёўскі і слуцкі (15 ст.). Меў сына Ждана, які валодаў Любанічамі, Чаркасавам і Расасною, унукаў Хаму, Яўмена і Андрэя, ротмістра і двараніна вял. князя ВКЛ Казіміра. Найб. вядомыя:
Іван Андрэевіч (?—1554), сын Андрэя Жданавіча, падскарбі надворны ВКЛ. Багдан Іванавіч (? — да крас. 1586), сын Івана Андрэевіча, староста кокенгаўзенскі, падчашы ВКЛ у 1558—72, маршалак гаспадарскі з 1572, маршалак браслаўскі. Атрымаў ад вял. князя маёнтак Заверцы ў Ашмянскім пав., адсюль прадстаўнікі роду ўжывалі прозвішча Статкевіч-Заверскі. Вільгельм (?—1616), сын Багдана Іванавіча, падкаморы браслаўскі ў 1613. Крыштоф (? — да 1652), сын Вільгельма, ротмістр, староста азярышчанскі, падкаморы браслаўскі. Вызначыўся ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 абаронай Азярышчанскага замка ў 1654. Багдан (?—1651), сын Вільгельма, падкаморы мсціслаўскі ў 1630—44, кашталян мсціслаўскі ў 1644—46 і новагародскі з 1646. Актыўна выступаў у абарону праваслаўя. Разам з жонкай Аленай Багданаўнай Саламярэцкай заснаваў Баркалабаўскі Узнясенскі жаночы манастыр, Буйніцкі Святадухаўскі манастыр, Аршанскі Куцеінскі Богаяўленскі манастыр, Аршанскі Куцеінскі Успенскі манастыр, фінансаваў дзейнасцьКуцеінскай друкарні. Ян (1601—34), сын Вільгельма, харунжы ашмянскі. Удзельнічаў у бітвах пад Хацінам (1621) і Смаленскам (1633—34). Ян (? — 1660), сын Яна, каралеўскі дваранін, кашталян новагародскі з 1652.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́ЙНАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
сістэматычнае мэтанакіраванае ўздзеянне на дзіця дарослых членаў сям’і і сямейнага ладу жыцця. Гал. задача С.в. — падрыхтоўка дзіцяці да жыцця ў пэўных сац. умовах. С.в. звычайна будуецца на аснове ідэалогіі, маралі і сістэмы ўзаемаадносін таго сац. пласта, да якога належыць сям’я. Фарміраванне асобы дзіцяці адбываецца ў выніку непасрэднага ўплыву аб’ектыўных умоў яго жыцця ў сям’і (сямейных адносін, структуры сям’і і колькасці яе членаў, прыкладу бацькоў і інш.) і ўздзеяння мэтанакіраванага выхавання дарослымі. Свядомая выхаваўчая дзейнасць дарослых становіцца эфектыўнай, калі праводзіцца не адасоблена ад рэальнага жыцця бацькоў, а пацвярджаецца ім. На С.в. істотна ўплывае духоўная культура бацькоў, іх вопыт сац.зносін, сямейныя традыцыі. Асобая роля належыць пед. культуры бацькоў, якая дае магчымасць звузіць элемент стыхійнасці, які найбольш уласцівы С.в. Маральнае ўздзеянне сям’і як выхаваўчага ін-та чалавек адчувае на працягу ўсяго жыцця. Аднак уплыў С.в. на розных этапах развіцця дзіцяці неаднолькавы. З паступленнем дзіцяці ў навуч. ўстановы сям’я пачынае падзяляць сваю выхаваўчую функцыю з інш.сац. ін-тамі; чым мацнейшая ўзаемасувязь і пераемнасць паміж С.в. і выхаваннем грамадскім, тым больш значны вынік выхавання як адзінага мэтанакіраванага працэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУСЕ́ВІЧ Станіслаў Станіслававіч (псеўд.Залеўскі Казімір; 1870, в. Вераскава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 25.8.1918),
дзеяч рэв. руху на Беларусі, у Польшчы і Літве, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскім вет. ін-це (у 1889 выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях). У 1891—92 вёў прапаганду сярод настаўнікаў і сялян Навагрудскага, Лідскага, Слуцкага пав. Сасланы пад нагляд паліцыі ў Мінск, дзе ў 1894 пад яго кіраўніцтвам створана Мінская с.-д.арг-цыя. Адзін з заснавальнікаў Рабочага саюза Літвы, Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы, у 1900—01 чл. яе Гал. праўлення. За рэв.дзейнасць неаднойчы арыштаваны і сасланы. З 1906 у эміграцыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. У 1917—18 заг. аддзела газ. «Известия ВЦИК», рэдактар час. «Вестник жизни». Друкаваўся ў «Правде». У зб. «Грамадскі рух у Расіі ў пачатку XX ст.» (кн. 7, т. 4, ч. 2, 1911) змясціў арт. «Нацыянальны рух», у якім прыводзіў звесткі па гісторыі бел. культуры, мовы і л-ры, вітаў творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, Я.Купалы. Аўтар брашуры «Мастацтва і пралетарыят» (1918), артыкулаў, у якіх з марксісцкіх пазіцый асвятляў ролю інтэлігенцыі ў развіцці пралет. руху. Пісаў пра творчасць паэта Э.Верхарна, скульптара К.Э.Менье, жывапісца Рафаэля і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІ́ТЫ (Isoptera),
атрад насякомых. 6 сям., каля 2600 відаў. Найб. прымітыўная група сярод грамадскіх насякомых. Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць сем’ямі ў гнёздах у глебе або драўніне, некат. віды — у тэрмітніках (надземных гнёздах выш. да 15 м). Рыючая дзейнасць Т. — важны фактар глебаўтварэння. Асн. разбуральнікі расл. рэшткаў у тропіках; некат. віды шкодзяць раслінам, разбураюць драўляныя збудаванні і інш.Найб. небяспечны паўднёваафр. Т. усёразбуральны (Bellicositermes natalensis).
Сям’я складаецца з некалькіх кастаў: здольныя да размнажэння самка («царыца», даўж. да 14 см, з гіпертрафіраванымі яечнікамі) і самец (значна меншы); бяскрылыя стэрыльныя рабочыя асобіны, знешне падобныя да лічынак, буйныя і дробныя (даўж. да 1,5 см; асн., найб. шматлікая ч. сям’і), нарыхтоўваюць корм, кормяць самку, клапоцяцца аб патомстве; «салдаты» (даўж. да 2 см), што абараняюць сям’ю ад ворагаў — інш. відаў Т., мурашак. У крылатых асобін 2 пары аднолькавых перапончатых крылаў, якія пасля раення і спароўвання абломліваюцца. Бяскрылыя асобіны светлыя (адсюль устарэлая назва — белыя мурашкі). У рабочых асобін і «салдат» вочы недаразвітыя або адсутнічаюць, ротавыя органы грызучыя. Кормяцца расл. рэшткамі, пэўнымі грыбамі, што вырошчваюць у т.зв. «грыбных садах». Засваенне корму (клятчаткі) адбываецца з дапамогай сімбіятычных кішэчных прасцейшых (жгуцікавых). Ператварэнне няпоўнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́РЭН (Warren) Роберт Пэн (24.4.1905, Гатры, штат Кентукі, ЗША — 15.9.1989),
амерыканскі пісьменнік; прадстаўнік т.зв. паўд. школы амер. рамана. Скончыў ун-т у Вандэрбілце (1925), вучыўся ў Каліфарнійскім, Іельскім і Оксфардскім ун-тах. У 1934—73 выкладаў у Луізіянскім, Мінесоцкім, Іельскім ун-тах; адначасова ў 1935—42 працаваў у друку. Літ.дзейнасць пачаў як паэт і крытык, быў цесна звязаны з групай «новай крытыкі», якая асаблівую ўвагу аддавала аналізу стылю твора. Асн. тэма твораў — феномен амер. Поўдня. У раманах «Начны вершнік» (1939), «Перад брамай раю» (1943), «Хопіць часу і месца» (1951), «Пячора» (1959), «Патоп» (1964), «Прыйдзі ў зялёную даліну» (1971), «Прыстанішча» (1977) і інш. праблемы існавання чалавека ў святле цывілізацыйных працэсаў, заняпаду адвечных духоўных каштоўнасцей, мінуўшчыны і сучаснасці, расізму, карупцыі ў амер. грамадстве. Сусв. вядомасць прынёс раман «Уся каралеўская раць» (1946; экранізаваны ў 1949) пра палітыка-дэмагога. Аўтар паэт. зб-каў «36 паэм» (1935), «Абяцанні» (1957), «Быць на зямлі: Вершы 1977—1980 гг.» (1980) і інш., эсэ, шматлікіх літ. даследаванняў. Яго творы насычаны сімваламі, алегорыямі, алюзіямі, адметныя спалучэннем філасафічнасці з лірызмам.
Тв.:
Рус.пер. — Вся королевская рать: Роман;
Избр. стихотворения. М., 1982;
Потоп. М., 1994.
Літ.:
Мендельсон М.О. Современный американский роман. М., 1964;
Мулярчик А.С. Спор идет о человеке: О литературе США 2-й пол. XX в. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЦКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫімя У.Е.Лабанка.
Засн. ў 1969, адкрыты ў 1970 у г.п. Ушачы, у 1999 прысвоена імя У.Е.Лабанка. Пл. экспазіцыі 574 м², 4 залы, карцінная галерэя, выставачная зала, 13,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (2001). Аддзелы: мастацкі, ваенна-гіст., фондаў. На фасадзе будынка музея манум. кампазіцыя «Прарыў» (маст. Ю.Любімаў), у вестыбюлі размалёўка на тэмы «Фашызму не прайсці», «Хлеб партызанскі», «Вызваленне», «У імя жыцця», «Крах фашызму» (маст. У.Крываблоцкі, Прэмія камсамола Беларусі 1986). Сярод экспанатаў матэрыялы пра падзеі Вял.Айч. вайны на Ушаччыне, у т. л. ўзнікненне і дзейнасць падполля, партыз. руху, карта-схема «Ушацкае падполле», макеты лагера партыз. брыгады «Дубава» і аэрадрома, пра прарыў партызанамі блакады ў час карнай аперацыі «Веснавое свята», дакументы і асабістыя рэчы Героя Сав. Саюза Лабанка. У карціннай галерэі палотны, партрэты партызан, лінагравюры, сатыр. плакаты партызан-мастакоў М.Абрыньбы і М.Гуціева. У экспазіцыі матэрыялы пра землякоў: пісьменніка-дэмакрата А.Вярыгу-Дарэўскага, нар. паэтаў Беларусі П.Броўку, Р.Барадуліна, нар. пісьменніка Беларусі В.Быкава, нар. артыста Беларусі Г.Гарбука і інш. Музей праводзіць выстаўкі карцін мясц. мастакоў, вырабаў металапластыкі, вышыванак, нар. творчасці і інш. За афармленне экспазіцый шэрагу музеяў, у т. л. і Ушацкага, мастаку Э.Агуновічу прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1993.