1. Растапіўшы, расплавіўшы, апрацаваць для ўжывання. Ператапіць сала. Ператапіць воск.
2. Растапіць усё, многае. Ператапіць увесь здор.
3. Празмерна адтапіць моцным награваннем (пра кіслае малако).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́ці, прыназ.
Разм. Тое, што і супраць. [Марыля:] Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру.Купала.І наш асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна, вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў І проці сонца стаў.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́яцель, ‑я, м.
Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны. Я нават не паверыў з першага позірку, што гэта мой даўні прыяцель і першы дарадчык па ўсіх пытаннях механізацыі, электрыфікацыі і будаўніцтва.Кулакоўскі.Пасля гэтай сумеснай працы аўтар і рэдактар сталі самымі шчырымі прыяцелямі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́дны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які жыве гуртам, чарадою. Стадны характар жыцця першабытнага чалавека.// Уласцівы гурту. Стадны інстынкт.
2.перан. Які вызначаны несвядомым падпарадкаваннем паводзінам гурту. І ўсіх, як мне здавалася, распірала большае ці меншае пачуццё стаднай узбуджанасці з прычыны такой перамены ў агульным жыцці горада.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяле́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Сарваць з перадка (калёсы). [Саўка] расказвае мне, што я ўпаў на дарогу і людзі накрычалі на дзеда, у злосці сцялежылі воз, паскідалі з яго ў раўчак усе дзедавы мяшкі, а ўсіх нас, дзяцей, хто прыстаў, падбіўся ў дарозе, пасадзілі на воз.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕЛЯРЫЗА́ЦЫЯ (лац. velaris ад velum заслона) у мовазнаўстве, дадатковая артыкуляцыя, якая выражаецца ў пад’ёме задняй часткі спінкі языка да мяккага паднябення. У бел. мове ў заднеязычных зычных «г», «к», «х» яна супадае з асноўнай артыкуляцыяй, таму іх называюць велярнымі; у шыпячых зычных яна не супадае з асноўнай артыкуляцыяй, збліжэннем языка з цвёрдым паднябеннем, таму іх называюць двухфокуснымі. Выразная велярызацыя ў гука «л», што робіць яго непадобным да невелярызаванага, т.зв. сярэднееўрапейскага l. Ва ўсіх астатніх цвёрдых зычных велярызацыя служыць для больш выразнага іх проціпастаўлення адпаведным мяккім палаталізаваным зычным (гл.Палаталізацыя). Акустычны эфект велярызацыі нагадвае эфект ад лабіялізацыі (агублення).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЛАКІ́,
1) наёмныя рабочыя, якія перамяшчалі рачныя судны ўручную пры дапамозе канатаў і вёслаў. У Расіі з’явіліся з 16 ст. Бурлацтва было выклікана ростам перавозак пры тэхн. недасканаласці рачнога транспарту. На Беларусі працавалі на ўсіхвял. рэках: Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Бугу, Зах. Дзвіне, Бярэзіне, а таксама на Дняпроўска-Бугскім і Агінскім каналах. У 17—19 ст. бурлацтва на Беларусі стала самастойным і адыходніцкім промыслам (гл.Адыходніцтва). У бурлакі наймаліся мужчыны (зрэдку і жанчыны) з вял. фізічнай сілай ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Узнікненне і пашырэнне параходства ў канцы 19 ст. выцесніла бурлацтва.
2) Бяздомныя халастыя або ўдовыя бяздзетныя людзі, якія вялі гаспадарку адасоблена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАЛЮ́БЫ (Hydrophilidae),
сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне больш за 4 тыс. відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 100 відаў. Жывуць у вадзе, берагавым пяску, у гнаі, у раслінных рэштках. Найб. пашыраны вадалюб вялікі (Hydrous aterrimus), вадалюб чорны (H. piceus), вадалюб малы (Hydrophilus caraboides), вадалюб гноевы (Sphaeridium scrabaeoides).
Даўж. 1—50 мм. Цела пукатае, бліскучае, чорнае, зеленавата-чорнае або з плямістым малюнкам. Некат. добра лятаюць і плаваюць. Водныя формы дыхаюць атм. паветрам. Самкі ўтвараюць яйцавыя коканы, куды адкладваюць да 50 яец. Акукліваюцца сярод водных раслін або ў глебе. Лічынкі драпежныя, дарослыя — расліннаедныя. Шэраг відаў — гаспадары паразітычных чарвей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАФОТАЗДЫ́МКА,
здымка мясцовасці ва ўсіх дыяпазонах аптычнага спектра з лятальных апаратаў. Ажыццяўляецца спец. аэрафотаапаратамі пры вертыкальным (планавая аэрафотаздымка) або нахільным (перспектыўная аэрафотаздымка) становішчы аптычнай восі. Уключае лётна-здымачны і фоталабараторны перыяды, фотаграмметрычную работу. Выконваецца з падоўжаным на маршруце (да 60%) і папярочным паміж суседнімі маршрутамі (на 30—40%) перакрыццем. У залежнасці ад фотаматэрыялаў бывае чорна-белая, каляровая і спектразанальная. На аснове аэрафотаздымкі ствараюцца тапаграфічныя і спец. планы і карты, якія выкарыстоўваюцца пры інж. разведцы пад буд-ва, пры геал. і гідралагічным, глебава-геабат. і метэаралагічных даследаваннях, леса- і землеўпарадкаванні, вывучэнні прыродных рэсурсаў, для арыентавання на мясцовасці і інш.