РЭ́ПЛЯ,

вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Масты—Вял. Бераставіца. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПнЗ ад г. Ваўкавыск, 85 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Рось. 529 ж., 184 двары (2001). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл найсвяцейшай Дзевы Марыі (пач. 20 ст.).

т. 14, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́ЧЫЦА,

вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г. Камянец, 51 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Тэўлі. 271 ж., 93 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Успенская царква (1873).

т. 14, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́ЧЫЦА,

вёска ў Чэрыкаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Волчас, на аўтадарозе Чэрыкаў—Крычаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Чэрыкаў, 89 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Крычаў. 503 ж., 183 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́КАЎШЧЫНА,

вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., каля р. Бярэзіна і Сакаўшчынскага вадасховішча, на аўтадарозе Валожын—Вішнева. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на З ад г. Валожын, 87 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Багданаў. 580 ж., 263 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (1878).

т. 14, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́ДАРАЎКА,

вёска ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 1 км на З ад г.п. Краснаполле, 110 км ад Магілёва, 52 км ад чыг. ст. Камунары. 741 ж., 286 двароў (2001). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму і партызан. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі.

т. 14, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКАРО́ДНАЕ,

вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., на р. Славечна. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на ПдЗ ад г. Ельск, 212 км ад Гомеля, 22 км ад чыг. ст. Славечна. 744 ж., 298 двароў (2001). Лясніцтва, філіял дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.

т. 14, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАБАДА́,

вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мядзел—Ваўкалаты. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПнУ ад г. Мядзел, 161 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Варапаева. 244 ж., 90 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Аляксандра-Неўская царква (1880).

т. 14, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАВА́ЦІЧЫ,

вёска ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Зэльва—Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад горада і чыг. ст. Зэльва, 153 км ад Гродна. 139 ж., 48 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры. б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (канец 18 — пач. 19 ст.).

т. 14, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛА́ЎКАВІЧЫ,

вёска ў Глускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і аграфірмы «Слаўкавічы». За 27 км на ПдЗ ад г.п. Глуск, 197 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Рабкор. 460 ж., 188 двароў (2001). Лясніцтва, піларама. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік у гонар Глускіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, рэдакцыі газ. «Сацыялістычная вёска».

т. 14, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРАГРА́Д,

вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., на р. Добрыч, каля аўтадарогі Карма—Доўск. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 16 км на З ад г.п. Карма, 90 км ад Гомеля, 44 км ад чыг. ст. Рагачоў. 381 ж., 122 двары (2001). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)