СТАРАГРА́Д,
вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., на р. Добрыч, каля аўтадарогі Карма—Доўск. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 16 км на З ад г.п. Карма, 90 км ад Гомеля, 44 км ад чыг. ст. Рагачоў. 381 ж., 122 двары (2001). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)