Тэнч ж. ‘танката (пра ніткі)’ (навагр., З нар. сл.). Экспрэсіўны назоўнік, утвораны нульсуфіксальным спосабам ад то́нкі (гл.) з адлюстраваннем пераходу о > э. Параўн. то́ўсты, тоўшч, тэўшч, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надлама́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Атрымаць трэшчыну, не пераламацца зусім. Тоўсты сук надламаўся і цяпер, гайдаючыся, боўтаўся ў вадзе.Караткевіч.
2.перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы, аслабець. Здароўе надламалася. Душа надламалася.
3.перан. Стаць іншым, змяніцца. Алег убачыў, што ў яго ўзаемаадносінах з бацькам недзе нешта надламалася.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Верхняя мужчынская адзежына ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў 19 і ў пачатку 20 стст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавечак у чорнай — безумоўна, даваеннага пакрою — крылатцы.Мікуліч.
2. Плод некаторых раслін (клёна, ясеня і пад.) з тонкім крылом, якое дае плоду магчымасць ляцець у паветры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́хлы, ‑ая, ‑ае.
Поўны, круглявы, мяккі. Ісаю падабаўся гэты высокі, спакойны, маўклівы хлопец з дзіцячымі пухлымі губамі.Новікаў.Іна прыклала ружовую пухлую руку да.. [Змітравага] лба.Ваданосаў.Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы.. [Косцікава] пухлае ружовае цела.Васілевіч.// Мяккі, рыхлы. І чыстым золатам зярняты лажацца ў пухлую зямлю.Машара.//Тоўсты, аб’ёмісты. І сёння ў пухлым сямейным альбоме захоўваецца пажоўклы фотаздымак.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лэйбус ’тоўсты гультай’ (полац., Нар. лекс.) запазычана з польск.łobus, łobuz ’свавольнік, пракуда, гарэза’, варшаўск. ’гультай, лодар’. Дыфтонг ‑эй‑ выклікаць! экспрэсіяй або пад уплывам падобнай лексемы лайдак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смята́нка памянш. ‘смятана’, ‘верхні густы і тоўсты слой малака, вяршкі’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). Да смятана (гл.); у другім значэнні паланізм, параўн. польск.śmietanka ‘вяршкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жыво́тм. Bauch m -(e)s, Bäuche; Leib m -es, -er; Únterleib m (брушная поласць);
то́ўсты жыво́т Schmérbauch m;
у мяне́ жыво́т падцягну́ларазм. ich hábe Húnger, mir knurrt der Mágen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыса́дзісты ’невысокага росту, але шыракаплечы, моцнага складу; нізкі, але шырокі, тоўсты’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Стан.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), прыся́дзісты, прыся́дзістый ’каржакаваты, каранасты’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ), пріся́дзістый ’прыземісты, але шыракаплечы, моцны’ (Бяльк.). Укр.приса́дистий ’тс’, рус.приса́дистый ’тс’, польск.przysadzisty ’нізкі і тоўсты’. Ад прысадзіць ’пасадзіць бліжэй да каго- ці чаго-небудзь’, тут, відаць, ’бліжэй да зямлі’ (гл.) з суф. ‑істы. Банькоўскі (2, 948) звязвае з przysada ’дадатак’ і ’адклады тлушчу на клубах’, што малаверагодна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аты́лы ’тоўсты’ (Нас.). З польск.otyły ’тс’, утворанага як аддзеяслоўны прыметнік (ці дзеепрыметнік) з суфіксам ł ад дзеяслова otyć ’патаўсцець’. Корань *ty‑ прадстаўлены таксама ў дзеяслове утыць (Нас.). Гл. тыл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пухна́ч ’тоўсты, пульхны чалавек’, ’мякіннік, хто харчуецца пушным хлебам’ (Нас.), пухнацік ’пра поўнага, пухлага, пушыстага’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Да пухнуць ’таўсцець, надувацца’, магчыма, ад пу́хны ’пышны’ (гл.).