паліа́ндрыя, ‑і, ж.

Спец. Адна з перажытачных форм шлюбу, пры якой адна жанчына мае некалькі мужоў адначасова, мнагамужжа; захавалася сярод некаторых плямён Тыбета і Індыі.

[Ад грэч. polý — многа і anēr (andros) — муж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прынцыпа́т, ‑у, М ‑паце, м.

У Старажытным Рыме — дзяржаўны лад, пры якім захоўваліся рэспубліканскія ўстановы, але фактычна ўлада належала імператару, які лічыўся першым сярод роўных.

[Лац. principatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плашчані́ца, ‑ы, ж.

Прадмет культу ў праваслаўнай царкве ў выглядзе кавалка тканіны, з намаляваным Хрыстом у труне. Сярод царкоўкі плашчаніца Стаіць між елачак зялёных. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабе́глы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які многа бачыў, вопытны; хітры. — А быў сярод нас удалец такі, Марка Балук з-пад Цернішч. Прабеглы .. салдат старой арміі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празя́блы, ‑ая, ‑ае.

Які моцна празяб, змёрз. — Разведчыкам [сын] у нашых быў! Нічога не страшыўся... Падбярэцца, бывала, сярод ночы дахаты — стомлены, схуднелы, празяблы да касцей. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які нагадвае звера, падобны да звера. Былі сярод .. [наглядчыкаў астрога] зверападобны садыст і какаініст старшы сержант Барэйша і Алесь Камар, хлопец з Палесся. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́ла, ‑ы, ж.

Багатая загарадная дача або дом-асабняк з садам, паркам. Тэддзі накіраваў машыну ў глыб парку, дзе сярод дрэў хавалася загарадная віла. Гарбук.

[Лац. villa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лучыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Вызначыцца чым‑н. сярод іншых. Вылучыцца сваімі здольнасцямі, працавітасцю.

2. Выйсці, выступіць з чаго‑н. у выніку пэўных працэсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

русіфіка́цыя, ‑і, ж.

У царскай Расіі — насільнае распаўсюджанне рускай мовы і культуры сярод нацыянальных меншасцей. Царскае самадзяржаўе вякамі праводзіла палітыку гвалтоўнай русіфікацыі ўскраінных народнасцей. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўзнаўля́цца, ‑яецца; незак.

Мець уласцівасць узнаўляцца, стварацца нанава. Як мінерал, вада мае адну цудоўную якасць, якая вылучае яе сярод іншых, — здольнасць самаачышчацца і самаўзнаўляцца. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)