Разм. Ціскаць некаторы час. [Іваноў] адшчыкнуў кавалак хлеба, паціскаў у пальцах і кінуў у рот.Новікаў.Сяргей Сяргеевіч памаўчаў, паціскаў у пальцах цыгарэту, прыкурыў.Ляўданскі.
паціска́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да націснуць (у 1, 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Траціць здольнасць рухацца; заміраць, нямець ад моцнага ўзрушэння, хвалявання і пад. Усе адразу слупянеюць — у руках хлопчыка чалавечы чэрап.Асіпенка.— Рукі ўгору! — камандуе Сяргей і, выхапіўшы з кішэні новенькі наган, цэліцца ў акно. Хлопцы слупянеюць.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шляхцю́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і шляхціц. Зіна раптам адчула, што вось зараз яна яшчэ больш нагаворыць гэтаму шляхцюку, калі толькі ён пачне даказваць сваё.Кулакоўскі.— Цікавы гэты чалавек, Асмалоўскі, — гаварыў тым часам Ярмоленка. — Гэта, браце, Сяргей, з былых шляхцюкоў.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСТРАМІ́ЦКІ (Сяргей Міхайлавіч) (н. 26.11.1954, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-ртэхн.н., праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1977), дзе і працаваў з 1979. З 1995 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па антэнных сістэмах з апрацоўкай сігналаў, антэнных сістэмах радыёлакатараў спец. прызначэння, агульнай радыёлакацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зано́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад занасіць.
2.узнач.прым. Забруджаны, зацяганы. Сяргей, нацягваючы на патыліцу старую, заношаную на рабоце кепку, неяк зухавата і трохі прыгнуўшыся ішоў да.. дзвярэй пульмана.Адамчык.Адзенне на ўсіх было .. абшарпанае, заношанае, лахман на лахмане.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Спец. Зрабіць светлым ці больш светлым. Прасвятліць вадкасць рзактывамі.
2.перан. Зрабіць ясным, зразумелым; высветліць. [Рыгор Данілавіч:] — Ён прасвятліў сюжэт, выраўняў стыль, павыкідаў усе падсобныя сказы.Хведаровіч.Але прасвятліць што-небудзь не ўдалося і .. [хлопцам]. Сяргей Бярозка знік бясследна...Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Сяргей Пятровіч) (4.2.1909, в. Зацішша Магілёўскага р-на — 1.2.1984),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую школу ВПС (1930). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 на фронце. Штурман авіяцыі далёкага дзеяння маёр Алейнікаў зрабіў 240 вылетаў на разведку і бамбардзіроўку аб’ектаў праціўніка, удзельнічаў у баях пад Масквой, Сталінградам, Арлом, Ленінградам, на Беларусі, у Германіі. Да 1947 у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НЧАНКА (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 17.3.1937, г. Запарожжа, Украіна),
украінскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1965). З 1978 гал. рэжысёр Кіеўскага ўкр.драм.т-ра імя І.Франко Сярод пастановак: «Каменны ўладар» Л.Украінкі (1971), «Украдзенае шчасце» Франко (1979), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1980). Дзярж. прэміі Украіны імя Т Шаўчэнкі 1978 і СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КШЫНСКІ (Сяргей Аркадзевіч) (27.10.1896, г. Пскоў, Расія — 20.9.1974),
рускі вучоны ў галіне электравакуумнай тэхнікі. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). У 1922 — 46 на прадпрыемствах Ленінграда і Новасібірска. З 1947 дырэктар н.-д. ін-та. Распрацаваў новы метад атрымання і даследавання сплаваў (1941—44). Стварыў шэраг электронных прылад. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1955. Ленінская прэмія 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́СІН (Сяргей Іванавіч) (14.4.1849, г.п. Рамонь Варонежскай вобл., Расія — 8.2.1902),
расійскі канструктар стралковай зброі. Ген.-маёр (1900). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1875). Працаваў на Тульскім зброевым з-дзе. У 1887 распрацаваў вінтоўку з магазінам у прыкладзе; у 1890 стварыў 7,62-мм магазінную 5-зарадную вінтоўку, прынятую ў 1891 на ўзбраенне рас. арміі (вядома пад назвай «трохлінейка»), якая выкарыстоўвалася больш за 60 гадоў.