у старажытнагрэчаскай міфалогіі божаствы 1-га пакалення, 6 братоў (Акіян, Кой, Крый, Гіперыён, Іапет, Кронас) і 6 сясцёр (гл.Тытаніды), народжаных Уранам і Геяй. Яны ўвасабляюць стыхійныя сілы прыроды. Паводле міфаў, Кронас вылегчыў Урана і стаў вярхоўным богам. У сваю чаргу, сын Кронаса і Рэі Зеўс — правадыр, новага пакалення багоў-алімпійцаў — адабраў вярхоўную ўладу ў Кронаса. У 10-гадовай вайне з алімпійцамі Т. (акрамя Акіяна) пацярпелі паражэнне і былі скінуты ў Тартар. У пазнейшых міфах Т. атаясамлівалі з гігантамі. Часам у міфах і л-ры Т. называюць і тытанідаў — дзяцей і ўнукаў уласна Т. (напр., Праметэя, сына Іапета). У пераносным сэнсе Т. называюць выключна таленавітых людзей.
1. Зрабіць чыстым. Вычысціць зубы. Вычысціць двор.
2.Уст. Выключыць са складу чаго‑н.; выгнаць. [Смачны:] — Піша [студэнт], што ў іх выкрылі і вычысцілі ў тэхнікуме сына былога буйнога памешчыка.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атрапа́ць, атраплю, атрэплеш, атрэпле; зак., што.
Тое, што і абтрапаць (у 1 знач.). Тады бацька атрапаў рукі аб штаны і павярнуўся да сына, пільна ўглядаючыся ў яго.Кудравец.
•••
Рукі атрапаць (атрэсці) — катэгарычна адмовіцца ад чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саўдзе́льнік, ‑а, м.
Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. разам з кім‑н. — Ведаеш, Андрэй Максімавіч, я сябе адчуваю саўдзельнікам злачынства, — прызнаўся Радзевіч.Дуброўскі.Свірыд хавае крадзенае і сам крадзе, зрабіў саўдзельнікам сына Амяльяна.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зало́жнік, ‑а, м.
Асоба, гвалтоўна затрыманая кім‑н. з мэтай прымусіць выканаць якія‑н. абавязацельствы або патрабаванні той дзяржавай, арганізацыяй, да якой належыць гэта асоба. — Майго сына .. заарыштавалі як заложніка, каб я сам да іх прыйшоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́тча, ‑ы, ж.
Кніжн. Іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам. Прытча пра блуднага сына. □ [У прамове] былі і цытаты з бібліі, і цэлы псалом, і дарэчы прыведзеная прытча.Лынькоў.// Іншасказальны выраз. [Ярошка:] — Кіньце гаварыць прытчамі, не люблю алегорый, эзопавай мовы.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умалі́ць, умалю, умоліш, умоліць; зак., каго.
Схіліць да чаго‑н. вельмі моцнай просьбай, угаворам; упрасіць. [Маці] ўмаліла капітана дазволіць ёй узяць сына з сабой, паабяцаўшы, што тут жа адправіць тэлеграму і здасць яго сваім бацькам у Саратаве.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯМЕ́НЦЬЕЎ Уладзімір Андрэевіч (н. 27.12.1928, г. Новаўкраінка, Украіна),
бел. мастак кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (1979). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1962). Працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Мастак-пастаноўшчык маст. фільмаў «Вуліца малодшага сына» (1962, з У.Белавусавым), «Трэцяя ракета» (1963), «Праз могілкі» (1965, абодва з Я.Ігнацьевым), «Іван Макаравіч» (1968, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Бацька» (1972), «Братушка» (1976, з Л.Трапковым), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Ветразі майго дзяцінства» (1982), «Развітальныя гастролі» і «Слава богу, не ў Амерыцы» (1992), «Тутэйшыя» (1993) і інш., а таксама тэлевізійных «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1974) і «Нас выбраў час» (3, 4. 5-я серыі, 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІТЭМНЕ́СТРА, Клітэместра,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка цара Спарты Ціндарэя, жонка Агамемнана. За грахі яе бацькі К. асуджана Афрадытай тройчы быць замужам. Яе першы муж лідзійскі цар Тантал і іх малы сын былі забіты Агамемнанам, у вымушаным шлюбе з якім К. нарадзіла трох дачок і сынаАрэста. У адсутнасць мужа, які кіраваў аблогай Троі, К. пакахала яго саперніка Эгісфа. Апошні забіў Агамемнана пры яго вяртанні з-пад Троі. Паводле літ. паслягамераўскай традыцыі, К., прыкрываючы ўласную здраду помстай за прынесеную мужам у ахвяру Артэмідзе дачку Іфігенію, сама забіла Агамемнана і прывезеную ім Касандру. Пасля царавала з Эгісфам у Мікенах. Забіта сынам Арэстам, які помсціў за бацьку. Вобраз К. адлюстраваны ў трагедыях Эсхіла і Эўрыпіда.