араматычны вуглевадарод, C6H6, мал. м. 78,11. Бясколерная вадкасць, tкіп 80,1 °C, шчыльн. 0,879·103кг/м³. Раствараецца ў вуглевадародах, эфірах, горш у метаноле; з вадой і спіртамі ўтварае азеатропныя сумесі. Атрымліваюць выдзяленнем з фракцый коксахім. вытв-сці, каталітычным рыформінгам нафтавых фракцый C6—C8. Сыравіна ў вытв-сці стыролу, фенолу, капралактаму, аніліну, нітрабензолу, арган. фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў, пестыцыдаў і інш.; растваральнік лакафарбавых матэрыялаў, каўчукаў; дабаўка да маторнага паліва. Таксічны: раздражняе скуру, выклікае сутаргі, пры шматразовых уздзеяннях малых канцэнтрацый — змены формулы крыві і крывятворных органаў, ГДК 5 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТАДЫЕ́Н,
бутадыен-1, 3, дывініл, ненасычаны вуглевадарод CH2=CH—CH=CH2. Упершыню атрыманы з сівушнага алею франц. хімікам Ж.Б.Каванту (1862). Бясколерны газ з непрыемным пахам, tкіп — 4,47 °C, шчыльн. вадкага 621,1 кг/м³ (20 °C), добра раствараецца ў бензоле, эфіры. Гаручы, т-ра самазгарання 415 °C, сумесь з паветрам (1,1—12,5% бутадыёну) выбухованебяспечная. Лёгка полімерызуецца і суполімерызуецца. У прам-сці атрымліваюць дэгідрагенізацыяй нафтапрадуктаў, якія маюць нармальныя бутан і бутэны. Выкарыстоўваецца ў вытв-сцісінт. каўчукоў. Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, ГДК 100 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЎНА,
валасяное покрыва авечак; сыравіна для вытв-сці шарсцяных тканін, трыкатажу і валеных вырабаў. Воўну падзяляюць на аднародную (тонкую і паўтонкую) і неаднародную (грубую і паўгрубую). Тонкая воўна — найб. каштоўная сыравіна, якая складаецца з пуховых валокнаў. Атрымліваюць яе ад танкарунных авечак. Паўтонкая воўна мае больш тоўстыя пуховыя або тонкія пераходныя валокны (воўна паўтанкарунных парод). Грубая і паўгрубая воўна складаецца з пуху, пераходнага воласу і восці (воўна грубашэрсных і паўгрубашэрсных парод). Паўгрубую воўну выкарыстоўваюць пераважна ў дывановай прам-сці, грубая ідзе на выраб грубага сукна, валеных вырабаў. Гл. таксама Авечкагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́САДКА ў металаапрацоўцы, кавальская апрацоўка загатоўкі частковай яе асадкай з мэтай стварэння мясц. патаўшчэнняў за кошт памяншэння даўжыні. Бывае гарачая і халодная.
Гарачая высадка пры серыйнай вытв-сці робіцца на гарызантальна-ковачных і электравысадачных машынах (гл.Ковачная машына), пры дробнасерыйнай вытв-сці — на ковачных молатах або прэсах у кольцах ці штампах. Гарачай высадкай вырабляюць пакоўкі шасцерняў, клапанаў, фланцаў, валікаў і г.д. Халодная высадка на халодна-высадачных аўтаматах, вертыкальных крывашыпных і фрыкцыйных прэсах выкарыстоўваецца для вырабу балтоў, заклёпак, шруб, цвікоў, гаек і інш. вырабаў з дакладнымі памерамі і добрай якасцю паверхні.
Засн. ў 1926 у Гомелі як трыкатажная майстэрня па вытв-сці панчошна-шкарпэткавых вырабаў. З 1930 Гомельская панчошна-трыкатажная ф-ка «8 Сакавіка», мела швейны, вязальна-трыкатажны цэхі і лабараторыю моды, выпускала шаўковую і баваўняную бялізну, джэмперы. У Вял. Айч. вайну эвакуіравана ў г. Чкалаў (цяпер Арэнбург, Расія). У 1946 адноўлена. З 1992 сучасная назва. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі ў галіне лёгкай прам-сці. Выпускае больш за 400 найменняў прадукцыі жаночага асартыменту. У 1993 узнагароджана міжнар. прэміяй у конкурсе за якасць прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТЫЛЯВА́НАЯ ВАДА́,
вада, ачышчаная ад раствораных у ёй мінер. солей, арган. рэчываў і інш. прымесей шляхам дыстыляцыі. Мае pH 5,4—6,6, удзельнае эл. супраціўленне 2105Омм (не менш) пры 20 °C; сухі астатак пасля выпарэння 1 л Д.в. 5±0,0002 мг (не больш). Іонаабменным метадам атрымліваюць дэмінералізаваную ваду, якая адпавядае патрабаванням да Д.в., але мае больш арган. рэчываў, што акісляюцца перманганатам калію. Выкарыстоўваюць у вытв-сцілек. сродкаў, прадуктаў харчавання, у прам-сці для атрымання чыстых рэчываў, электралітаў, у хім. лабараторыях. Гл. таксама Бідыстылят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 20.1.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне канструявання і вытв-сціЭВМ. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1991). Брат Г.М.Ждановіча. Скончыў БПІ (1959). З 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1990 прэзідэнт Бел. асацыяцыі дзелавога супрацоўніцтва з замежнымі краінамі «Навукова-вытворчае і сацыяльнае развіццё». Навук. працы па інтэнсіўных тэхналогіях вытв-сці дэталей радыёэлектроннай апаратуры. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Технические средства ЭВМ. Элементная и конструктивная база. Мн., 1991 (разам з У.П.Лугоўскім, І.М.Русаком);
Технические средства ЭВМ. Устройства ввода-вывода. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЎЦЕВЫЯ КІСЛО́ТЫ,
высокамалекулярныя монакарбонавыя поліцыклічныя кіслоты з класа стэрынаў, вытворныя халанавай к-ты. Утвараюцца ў клетках печані чалавека і многіх жывёльных арганізмаў і выдзяляюцца з жоўцю.
Да Ж.к. належаць холевая, дэзоксіхолевая, літахолевая і інш. к-ты. Асн. частка іх у жоўці злучаецца з глікаколам і таўрынам і ўтварае т. зв. парныя Ж.к. (напр., глікахолевыя к-ты), солі якіх садзейнічаюць эмульгаванню і ператраўленню тлушчаў, усмоктванню тлустых к-т. Ж.к., што атрымліваюць з жоўці вышэйшых жывёл, выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прам-сці як сыравіна для вытв-сці палавых гармонаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТА́МЫ,
арганічныя рэчывы; унутраныя цыклічныя аміды амінакіслот. Маюць у цыкле групоўку —C(O)—NR— (R — атам вадароду Н ці арган. радыкал). Паводле колькасці атамаў у цыкле адрозніваюць α-Л. (3 атамы), β-Л. (4 атамы), γ-Л. (5 атамаў) і г.д.Л. — крышт. рэчывы. Добра раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках (гл.Капралактам). Паводле хім. уласцівасцей падобныя да амідаў карбонавых кіслот. Многія Л. — біялагічна актыўныя рэчывы (напр., β-Л. ўваходзяць у састаў лактамных антыбіётыкаў, у прыватнасці пеніцылінаў). У прам-сці выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці поліамідных валокнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ РА́МА, піларама,
разнавіднасць дрэварэзальнага станка для падоўжнай распілоўкі бярвён і брусоў. Аснашчаны камплектам паласавых рамных піл, замацаваных у пілавальнай рамцы.
З дапамогай крывашыпна-шатуннага механізма рамка робіць зваротна-паступальныя рухі і распілоўвае піламі бервяно, якое падаецца механізмам вальцовага тыпу. Л.р. аснашчаюць цялежкамі для падачы бярвён і ральгангамі для адвозкі піламатэрыялаў. Верт. Л.р. пашыраны ў лесапільнай вытв-сці, гарыз. (аднапільныя) — у вытв-сці фанеры пры распілоўванні бярвён на загатоўкі.