бацы́дыя

(н.-лац. bacidia)

накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на кары дроў, раслінных рэштках, радзей на камянях, глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дальды́нія

(н.-лац. daldinia)

сумчаты грыб сям. ксілярыевых, які трапляецца на ствалах бярозы, вольхі, дуба і іншых дрэў лісцевых парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апегра́фа

(н.-лац. opegrapha)

накіпны сумчаты лішайнік сям. апеграфавых, які расце на ствалах і галінках клёна, граба, асіны, ясеня, дуба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мітру́ля

(н.-лац. mitrula)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які трапляецца на апалым у ваду лісці дрэў, на ігліцы, мокрай глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

не́ктрыя

(н.-лац. nectria)

сумчаты грыб сям. нектрыевых, які развіваецца на адмерлых галінках дрэў і кустоў, зрэдку на жывых дрэвах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пельтыге́ра

(н.-лац. peltigera)

ліставаты сумчаты лішайнік падкласа гімнакарпавых, які расце ў лясах, па абочынах дарог, пясчаных схілах, адхонах канаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пі́тыя

(н.-лац. pithya)

сумчаты грыб сям. саркасцыфавых, які развіваецца на ігліцы і галінках аслабленых раслін сям. сасновых і кіпарысавых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдацыфеля́рыя

(н.-лац. pseudocyphellaria)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. лабарыевых, які расце на ствалах дрэў, радзей на камяністым субстраце і глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рутстрае́мія

(н.-лац. rutstroemia)

сумчаты грыб сям. склератыніевых, які расце на паглыбленых у глебу адмерлых галінках і пладах лісцевых дрэў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канды́да

(н.-лац. candida, ад лац. candidus = белы)

сумчаты грыб падкласа геміаскаміцэтаў, які развіваецца ў глебе, вадаёмах, на раслінах, харчовых прадуктах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)