прызёр

(фр. priseur)

удзельнік спаборніцтва, які атрымаў прыз.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

За́паст ’без перадышкі’ (Сл. паўн.-зах.). Кантэкст прыкладаў у слоўніку не пацвярджае дакладнасці ўказанага значэння: «Два дні запаст рубілі». Не выключаны перанос ад *за‑пост ’загавіны’ (запусты) > ’спачатку’ ці скажэнне слова запас або польск. zápas ’запас’, ’спаборніцтва’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

długofalowy

długofalow|y

1. даўгахвалевы;

2. доўгатэрміновы;

~e wspуłzawodnictwo — доўгатэрміновае спаборніцтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПРАВАСУ́ДДЗЕ,

форма дзярж. дзейнасці, якая заключаецца ў разглядзе і вырашэнні судом спраў, аднесеных да яго кампетэнцыі (крымін. злачынствы, цывільныя спрэчкі і інш.). Ажыццяўляецца судом ва ўстаноўленым законам працэсуальным парадку. У Рэспубліцы Беларусь канстытуцыйнымі прынцыпамі П. з’яўляюцца: роўнасць грамадзян перад законам і судом незалежна ад паходжання, сац., службовага і маёмаснага становішча, расавай і нац. прыналежнасці, паліт. і інш. перакананняў, адносін да рэлігіі, полу, адукацыі, мовы, роду і характару заняткаў, месцажыхарства і інш.; ажыццяўленне П. толькі судом; суддзі пры ажыццяўленні П. незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону; справы ў судах разглядаюцца калегіяльна, а ў прадугледжаных законам выпадках — аднаасобна суддзёй; разбор спраў у судах адкрыты (слуханне спраў у закрытым суд. пасяджэнні дапускаецца толькі ў выпадках, вызначаных законам, з выкананнем усіх правілаў судаводства); П. ажыццяўляецца на аснове спаборніцтва і роўнасці бакоў у суд. працэсе.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 12, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wyścig, ~u

м.

1. гонкі;

wyścig kolarski спарт. велагонкі;

2.

~i мн. скачкі;

wyścig konne — скачкі; конна-спартыўныя спаборніцтвы;

3. спаборніцтва;

wyścig pracy — працоўнае спаборніцтва;

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уключа́цца

1. sich éinreihen, sich éinfügen, sich éinordnen;

уключа́цца ў спабо́рніцтва sich dem Wéttbewerb ánschließen*;

2. спец. sich éinschalten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Наўза́вады ’наўскач’ (дзярж., Нар. сл.), ’хутка (бегчы)’ (ковен., Мат. 2), наўзавады ’ўскач’ (Сцяшк. Сл.), наўзавад ’вельмі хутка’ (Сцяшк.), укр. навзаводи, навзавод. Да заводзіцца ’пачаць спрэчку, спаборніцтва’; фармальна прыслоўе суадносіцца з прыназоўнікавай канструкцыяй з він. скл. назоўніка (Карскі 2–3, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Gewíchtheben n -s спарт. ця́жкая атле́тыка;

Wéttkampf im ~ спабо́рніцтва штангі́стаў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wéttlauf m -(e)s, -läufe спабо́рніцтва па бе́гу; забе́г, прабе́г

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лі́дэр, ‑а, м.

1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад. Лідэры парламенцкіх фракцый.

2. Той, хто ідзе першым у якім‑н. спаборніцтва.

3. Спец. Назва лёгкага крэйсера ці эскадранага мінаносца ў кільватэрнай калоне.

[Ад англ. leader — вядучы, кіраўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)