Разм. Абаперціся локцем на што‑н. Адсунуў [Сцяпан] фіранку, узлакаціўся па падаконнік і пачаў глядзець на вуліцу.Скрыган.Сяргей сеў на пень, абняўшы калматую галаву рукамі, узлакаціўся на калені, глыбока задумаўся.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яві́цца, яўлюся, явішся, явіцца; зак.
Разм. Прыйсці куды‑н., з’явіцца дзе‑н. Пайшоў сам Ксавэр Блецька. Ён смела і нахабна явіўся да Гальваса і адразу прыступіў да справы.Чорны.Заўтра табе трэба явіцца ў райвыканком.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРУА́ (Maurois) Андрэ [сапр.Эрзог
(Herzog) Эміль; 26.7.1885, г. Эльбёф, Францыя —9.10.1967], французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1938). Скончыў Руанскі ліцэй. Першыя раманы «Маўклівы палкоўнік Брамбл» (1918),
«Гаваркі доктар О’Грэдзі» (1922). Аўтар псіхал. раманаў «Бернар Кенэ» (1926), «Зменлівасць кахання» (1928), «Зямля запаветная» (1945), зб. навел «Лісты да незнаёмкі» (1953) і інш., эсэ, гіст. і літ.-знаўчых прац, кн. «Мемуары» (апубл. 1970). Майстар жанру т.зв. раманізаванай біяграфіі («Арыэль, або Жыццё Шэлі», 1923; «Байран», 1930; «Лелія, або Жыццё Жорж Санд», 1952; «Алімпіо, або Жыццё Віктора Гюго», 1954; «Тры Дзюма», 1957; «Праметэй, або Жыццё Бальзака», 1965, і інш.). У жыццеапісаннях вял. людзей асн. лічыў складанасць і супярэчлівасць асобы, цікавасць да яе ўнутр. свету, смелы пошук праўды. Яго творчасць і тэарэт. погляды спрыялі пераадоленню ўсталяванага схематычнага падыходу да адлюстравання героя і метадаў стварэння яго вобраза. Зрабіў вял. ўклад у развіццё біягр. жанру 20 ст., садзейнічаў нараджэнню «новай біяграфіі» ў канцы 1920-х г. На бел. мову асобныя навелы М. пераклалі Ю.Гаўрук, Л.Казыра, Г.Скрыган.
Тв.:
Бел.пер. — Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
памно́гу, прысл.
Разм. У вялікай колькасці, шмат. Пісаў Галавач з нястомнаю прагаю, але ніколі не быў давольны зробленым.. Памногу разоў перапісваў гатовае, перарабляў.Скрыган.Госць закусваў, памногу браў капусты, хрумстаў яе моцнымі зубамі, памногу адкусваў хлеба.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадкрыва́цца, ‑аецца; зак.
Адкрыцца ў многіх месцах, усюды; адкрыцца ў вялікай колькасці. Лена баялася, што .. [Андрэй] паздзірае бінты і зноў пойдзе кроў, паадкрываюцца раны.Скрыган.Пасядзець бы .. [у скверы], пакуль усё ўсюды закрыта. А паадкрываецца, тады зноў у горад.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Уплесціся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пронька асмелілася і зноў наскочыла на Анэту. Тут і счапіліся і за валасы паўпляталіся.Колас.У ржэўнік парванымі .. ніткамі паўпляталася павуцінне.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сантыме́нты, ‑аў; адз.няма.
Празмерная чуллівасць. Спаткаліся.. [Антон і Ларыса] нібы два даўнейшыя сябры: сардэчна, але без сантыментаў.Стаховіч.//Іран. Празмерна мяккае, нерашучае дзейнічанне. Сантыменты разводзіць. □ [Віктар Міхайлавіч:] — У мяне план, завод, яго слава, а вы хочаце, каб я займаўся сантыментамі.Скрыган.
[Фр. sentiment — пачуццё.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцюдзёнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць і стан сцюдзёнага (у 1 знач.). У паветры чулася ціхая сцюдзёнасць.Скрыган.Ад страт нідзе нам не падзецца, І пазнаеш не ты адзін, Што з цвету майскага прадзецца Сцюдзёнасць позніх павуцін.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлеві́зар, ‑а, м.
Радыётэхнічнае ўстройства для прыёму тэлевізійных перадач і іх гукавога суправаджэння. У кутку — тэлевізар, без чаго ў нашы часы проста жыць нельга.Скрыган.Над стрэхамі таксама правады, і ледзь не ўсюды антэны для тэлевізараў.Кулакоўскі.
[Ад грэч. tēle — далёка і лац. visio — бачанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́джы, ‑аў; адз.няма.
Штаны асобага крою, вузкія ўніз ад калена (першапачаткова прызначаліся для верхавой язды). [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі, у брыджах і ў блішчастых са шпорамі ботах.Скрыган.
[Англ. breeches.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)