група астравоў на Пн Канады, у цэнтр. частцы Канадскага Арктычнага архіпелага. Пл. каля 100 тыс.км². Найбуйнейшыя а-вы: Мелвіл (43 тыс.км²), Прынс-Патрык (15,8 тыс.км²), Батэрст (18,2 тыс.км²). Рэльеф пераважна нізінны, на паўд. астравах — горныя хрыбты, выш. 1067 м на в-ве Мелвіл. Клімат арктычны, ападкаў каля 150 мм за год. Палярныя пустыні. Нас. пункты — Моўлд-Бей (на в-ве Прынс-Патрык) і Рэзальют (на востраве Карнуоліс). Названы імем англ. даследчыка У.Э.Пары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ А́ЗІЯ,
прыродная вобласць у Азіі. Уключае частку Расіі на У ад Урала да хрыбтоў ціхаакіянскага водападзелу. Паўд. мяжа не акрэсленая, часцей праводзіцца па дзярж. мяжы Расіі, радзей па Пн Казахстана і Манголіі. Пл. каля 10 млн.км². Нас. каля 25 млн.чал. (1999). Рэльеф нізінны і раўнінны на З, сярэднягорны на У. Прыродная расліннасць прадстаўлена з Пн на Пд тундрай, тайгой, участкамі лесастэпаў і стэпаў. Развіта разнастайная прам-сць, найб. горназдабыўная, у паўд. раёнах — збожжавая гаспадарка і жывёлагадоўля. Гл. таксама Сібір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГІЛЕ́Н, Сенгілен,
нагор’е ў Паўд. Сібіры, на ПдУ Рэспублікі Тыва, Расія. Водападзел рэк бас. Малога Енісея (Ка-Хем) і Тэс-Хем. Даўж. каля 230 км, найб.шыр. 120 км, выш. да 3276 м. Складзены з гнейсаў, крышт. сланцаў, мармурызаваных вапнякоў, прарваных інтрузіямі. Радовішчы жалезістых кварцытаў, нефелінаў, графіту, золата. Пераважае сярэднягорны рэльеф. На паўн. схілах — кедрова-лістоўнічныя лясы, на Пд і ў цэнтры ў глыбокаўрэзаных далінах — драўнінная расліннасць, на схілах — стэпы, якія на выш. 1800—200 м пераходзяць у горныя лугі і тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕБУ́ (Cebú),
востраў у цэнтр.ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 4,4 тыс.км² (з прылеглымі астравамі, што ўваходзяць у аднайм. правінцыю, каля 5,1 тыс.км²), даўж. каля 220 км. Рэльеф пераважна горны, выш. да 1073 м. Складзены ў асн. з дыярыту і крышт. сланцаў, перакрытых пясчанікамі, гліністымі сланцамі, вапнякамі. Уздоўж узбярэжжаў каралавыя рыфы. Клімат субэкватарыяльны. Аладкаў 1500 мм за год. У гарах цэнтр.ч. — вільготныя трапічныя лясы, па перыферыі — лугі. Трапічнае земляробства (вырошчванне кукурузы, цукр. трыснягу, рысу, тытуню, манга). Рыбалоўства. Порт — Себу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНА́ЎТЫ,
у грэчаскай міфалогіі героі паходу па залатое руно, якое ахоўваў дракон. Больш за 50 арганаўты пад кіраўніцтвам Ясона накіраваліся на караблі «Арго» ў Калхіду. З дапамогай чараўніцы Медэі захапілі руно і прывезлі яго ў Грэцыю. Паход арганаўтаў — часты сюжэт у творах ант. і пасляант. мастацтва (рэльеф у Дэльфах, кратэр сярэдзіны 5 ст. да н.э.); ён выкарыстаны ў эпасах Апалонія Радоскага і В.Флака, драм. трылогіі Ф.Грыльпарцэра, оперы Л.Керубіні і інш.
Да арт.Арганаўты. Геракл і арганаўты. Размалёўка кратэра з г. Арвіета. Каля 450 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ ((Barye) Антуан Луі) (24.9.1795 ці 1796, Парыж — 25.6.1875),
французскі скульптар і жывапісец. Прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў скульптара Ф.Ж.Бозіо (з 1816) і жывапісца А.Гро (з 1817). Чл. Парыжскай АМ (1868). Аўтар пейзажаў і скульпт. выяў жывёл, адметных тонкасцю назірання натуры, часта ў драматычныя моманты барацьбы («Тыгр, які раздзірае кракадзіла», «Удаў, які душыць газель», 1830-я г.; рэльеф «Леў» на цокалі Ліпеньскай калоны ў Парыжы, 1836; 4 групы драпежнікаў перад Музеем мастацтваў у Марселі, 1868; усе ў бронзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РНЬ (Auvergne),
гістарычная правінцыя, эканам. раён у цэнтр.ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Канталь, Пюі-дэ-Дом, Алье, Верхняя Луара. Гал. горад Клермон-Феран. Пл. 26 тыс.км². 1,3 млн.ж. (1982). Рэльеф горны, парэзаны далінамі рэк. У сельскай гаспадарцы пераважае мясная жывёлагадоўля. У далінах вырошчваюць збожжавыя, цукр. буракі, бульбу, вінаград. З-ды па вытв-сці аўташын, станкоў, веласіпедаў, пластмас, перапрацоўцы с.-г. сыравіны (Клермон-Феран), чорная металургія (г. Манлюсон), тэкст., гарбарныя, папяровыя, сыраварныя, абутковыя прадпрыемствы. ГЭС. Курорты на базе мінер. крыніц (у т. л.Вішы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ АСТРАВІ́ТА,
гідралагічны заказнік у Полацкім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1979 з мэтай захавання унікальных вадаёмаў Бел. Паазер’я і месцаў росту палушніку азёрнага, занесенага ў Чырв. кнігу Беларусі. Пл. 168 га (1996). Размешчаны на тэр. Арлейскага лясніцтва, уключае азёры Гваздок, Вялікае Астравіта і прылеглую ч. водазаборнай плошчы, укрытую лесам. Заказнік знаходзіцца на ПнУ Полацкай нізіны. Рэльеф азёрна-ледавіковы. У раслінным покрыве пераважае хвоя, на Пд і ПдЗ трапляюцца ельнікі і бярэзнікі. Воз. Вялікае Астравіта з устойлівым гідралагічным балансам і высокімі якаснымі паказчыкамі гідрахім. складу вады; аб’ект маніторынгу.
французскі скульптар. Вучыўся ў Ж.Б.Карпо. Удзельнік Парыжскай камуны 1871 (абраны хавальнікам Луўра); пасля яе падзення выехаў у Вялікабрытанію, дзе і жыў да амністыі 1879. Творы Д. адметныя цікавасцю да жыцця і перажыванняў простых людзей, яснай і энергічнай пластычнай мовай рэалістычнай скульптуры: «Брэтонка» і тэматычны рэльеф «Мірабо адказвае маркізу Дро-Брэзэ» (абодва 1884), 54 фігуры рабочых і сялян для праекта «Помнік Працы» (1889—92). Аўтар манум. кампазіцыі «Трыумф Рэспублікі» (1879—99).
Літ.:
Бродский В. Художники Парижской Коммуны. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖБА́НАЎ (Уладзімір Іванавіч) (н. 26.1.1954, Мінск),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы (з 1985). Працуе ў манум. і станковай скульптуры, дробнай пластыцы. Сярод твораў: помнік Герою Сав. Саюза А.Міраненку (1981), помнік воінам-інтэрнацыяналістам у г. Светлагорск Гомельскай вобл. (1991, з А.Каструковым), бюсты Ю.Гагарына (1989), М.Горкага (1986), кампазіцыі «Жаночы эцюд» (1985), «Экзамен» (1988), «Галгофа» (1991), «Грацыя» (1994), «Восеньскі пацалунак» (1996), «Манекеншчыцы» (1997), рэльеф «Анёлы» (1990), партрэты актрысы Юр’евай (1974), акцёра А.Кляшторнага (1992), бацькі (1995) і інш.