Падпісаны кіраўнікамі Беларусі (С.Шушкевіч і В.Кебіч), Расіі (Б.Ельцын і Г.Бурбуліс), Украіны (Л.Краўчук і В.Фокін) 8.12.1991 у бел. урадавай рэзідэнцыі каля б. хутара Віскулі Пружанскага р-на ў Белавежскай пушчы. Ад імя дзяржаў — заснавальніц СССР яны канстатавалі, што СССР як суб’ект міжнар. права і геапаліт. рэальнасць спыняе існаванне, і падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). у складзе Рэспублікі Беларусь, РСФСР і Украіны. СНД абвяшчалася адкрытай для далучэння інш. дзяржаў. Былі прыняты заявы кіраўнікоў 3 краін аб імкненні СНД праводзіць курс на ўмацаванне міжнар. міру і бяспекі, пра гарантыі выканання міжнар. абавязацельстваў па дагаворах і пагадненнях б.СССР, забеспячэння адзінага кантролю за ядзернай зброяй і яе нераспаўсюджаннем, пра каардынацыю эканам. палітыкі. Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД 10.12.1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВУЧНЁЎСКІ ГУРТО́К «АСВЕ́ТА».
Існаваў у 1918—23 у Магілёве. Пачаў дзейнічаць пры Магілёўскай настаўніцкай семінарыі, аб’ядноўваў навучэнцаў і студэнтаў Магілёва. Асн. задачы: усебаковае вывучэнне Магілёўшчыны, навук. і культ.-асв. праца. Пры гуртку існавалі бел. хор (каля 80 чал.), бел.драм. трупа М.А.Выдрыцкага (інсцэніравала бел. вяселле, ставіла п’есы Я.Купалы, Ф.Аляхновіча, У.Галубка), гіст.-этнагр., прыродазнаўчая, літ., драматычная секцыі, якія прапагандавалі бел.нац. культуру. У 1923 атрымаў назву Бел.культ.-навук. асацыяцыя студэнтаў Магілёўскага пед. ін-та. Асацыяцыя мела філіялы ў Гомельскай губ., працавала ў кантакце з Магілёўскім пав. аддзелам нар. адукацыі, Беларускай секцыяй пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларускім цэнтральным бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР і Беларускай культурна-навуковай асацыяцыяй пры Пятроўскай с.-г. акадэміі. Спыніў існаванне ў сувязі з ліквідацыяй Магілёўскага пед. ін-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГ (Леў Сямёнавіч) (14.3.1876, г. Бендэр, Малдова — 24.12.1950),
рускі фізіка-географ і біёлаг. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1928). Засл. дз. нав.РСФСР (1934). Праф. Петраградскага (потым Ленінградскага) ун-та (1916). Вёў даследаванні ў Зах. Сібіры, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, Усх.-Еўрап. раўніне і інш. Распрацаваў вучэнне пра ландшафты, глебавую тэорыю ўтварэння лёсаў, класіфікацыю клімату на ландшафтнай аснове. Займаўся лімналогіяй і іхтыялогіяй. Аўтар прац па геамарфалогіі, палеагеаграфіі, геалогіі. Даследчык гісторыі рус.геагр. адкрыццяў і Геагр.т-ваСССР. Прэзідэнт Геагр.Т-ваСССР (1940—50). Дзярж. прэмія СССР 1951. Імем Берга названы дзеючы вулкан на в-ве Уруп (Курыльскія а-вы), пік на Паміры, ледавікі на Паміры і ў Джунгарскім Алатау і інш.; імя Берга ўвайшло ў лацінскія назвы больш як 60 жывёл і раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́ТЫ ЧЫРВО́НАЙ ПРАФЕСУ́РЫ (ІЧП),
спецыялізаваныя навук навуч. ўстановы ў СССР, якія рыхтавалі выкладчыкаў грамадскіх навук для ВНУ, а таксама работнікаў для н.-д. устаноў, парт. і дзярж. органаў з 1921 да канца 1930-х г. Першы ІЧП створаны паводле дэкрэта СНКРСФСР ад 11.2.1921 у Маскве. Падпарадкоўваўся Нар. камісарыяту асветы. Рэктар (1921—32) — М.М.Пакроўскі. У ін-т прымалі толькі членаў РКП(б). У 1930 у выніку рэарганізацыі падзелены на 4 самаст. ін-ты: філасофіі і прыродазнаўства, эканам., гісторыі, гісторыка-партыйны. У 1931 адкрыты шэраг новых ІЧП: аграрны, літ., тэхнікі і прыродазнаўства і інш. У розныя гады ў ІЧП выкладалі вучоныя і дзярж. дзеячы: А.С.Бубнаў, В.П.Волгін, А.М.Дзяборын, А.В.Луначарскі, Е.М.Яраслаўскі і інш. Закрыты да канца 1930-х г. У 1946 на ўзор ІЧП створана Акадэмія грамадскіх навук пры ЦКВКП(б).
першая Канстытуцыя БССР. Прынята 3.2.1919 на I Усебел. з’ездзе Саветаў. Створана на ўзор Канстытуцыі РСФСР 1918. Складалася з Дэкларацыі правоў прац. і эксплуатуемага народа і 3 раздзелаў. Замацавала афіц. назву дзяржавы — Сацыяліст.Сав. Рэспубліка Беларусі (ССРБ), абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Вызначыла асн. задачы дзяржавы — устанаўленне дыктатуры пралетарыяту, падаўленне супраціўлення звергнутых класаў, знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам, пабудова сацыялізму. Адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і інш. сродкі вытв-сці, якія абвяшчаліся нац. здабыткам. Замацоўвала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвяшчала дэмакр. свабоды — сумлення, выказвання поглядаў, сходаў, мітынгаў, шэсцяў, саюзаў. Праца прызнавалася абавязкам усіх грамадзян. Уводзіўся ўсеагульны воінскі абавязак. Вышэйшым органам дзярж. улады абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, у перыяд паміж з’ездамі паўната ўлады належала Цэнтр. Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). Трэці раздзел прысвячаўся дзярж. сімвалам рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕШО́КАЎ (Алім Пшэмахавіч) (н. 22.7.1914, с. Шалушка Чэгемскага р-на, Кабардзіна-Балкарыя),
кабардзінскі пісьменнік. Нар. паэт Кабардзіна-Балкарыі (1964). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Паўн.-Каўк.пед.ін-т (1935). Друкуецца з 1934. Першы зб. вершаў і паэм — «Каля падножжа гор» (1941). У кнігах паэзіі «Шлях конніка» (1946), «Зямля маладосці» (1948), «Сагрэтыя камяні» (1964), «Таўро» (1969), «Волатаўская чаша» (1977), рамане-дылогіі «Вяршыні не спяць» (кн. 1—2, 1960—66; Дзярж. прэмія РСФСР імя Горкага 1968), раманах «Зламаная падкова» (1973), «Усход месяца» (1977) і інш.гіст. этапы жыцця каб.-балк. народа, каларытныя вобразы суайчыннікаў, глыбіня філас. думкі. Аўтар п’ес, твораў для дзяцей і інш. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі К.Камейша, Л.Салавей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЖЫЖАНО́ЎСКІ (Глеб Максімілянавіч) (24.1.1872, г. Самара, Расія — 31.3.1959),
дзеяч рэв. руху ў Расіі, сав.дзярж. дзеяч, вучоны-энергетык. Акад.АНСССР (1929). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1894). З 1891 займаўся рэв. дзейнасцю. Адзін з арганізатараў Пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа» (1895). У снеж. 1895 арыштаваны, сасланы на 3 гады ў Сібір. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1920 старшыня Дзярж. камісіі па электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО). У 1921—30 старшыня Дзяржплана СССР, адначасова (1927—30) старшыня К-та па стандартызацыі пры Савеце працы і абароны. Адзін з пачынальнікаў буд-ва ў СССРвял. электрастанцый — Дняпроўскай, Зуеўскай, Свірскай, Кашырскай, у Беларусі — 1-й Белдрэс. З 1930 старшыня Галоўэнерга Наркамцяжпрама СССР, у 1932—36 нам. наркома асветы РСФСР. У 1929—39 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Аўтар прац па комплекснай энергетыцы, электрыфікацыі, тэорыі і практыцы планавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́КАЎ (Аляксей Васілевіч) (20.9.1910, г. Кастрама, Расія — 28.6.1974),
бел. вучоны ў галіне цепла- і масапераносу. Акад.АН Беларусі (1956), д-ртэхн.н. (1940), праф. (1941). Засл. дз. нав. і тэхн.РСФСР (1957). Скончыў Яраслаўскі пед.ін-т (1930). З 1956 дырэктар Ін-та цепла- і масаабмену АН Беларусі, адначасова заг. кафедры БДУ. Навук. працы па цепла- і масапераносе, цеплаправоднасці, тэарэт. асновах буд. цеплафізікі, тэорыі сушкі. Атрымаў сістэму дыферэнцыяльных ураўненняў для апісання сумеснага пераносу цяпла і масы, выкарыстаў гіпербалічнае ўраўненне для апісання працэсу цеплаправоднасці руху вадкасці ў капілярах, развіў метады рашэння спалучаных задач цепла- і масаабмену. Дзярж. прэмія СССР 1951. Яго імем наз.Акад.навук. комплекс «Інстытут цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі».
Тв.:
Теоретические основы строительной теплофизики. Мн., 1961;
Теория тепло- и массопереноса. М.; Л., 1963 (разам з Ю.А.Міхайлавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЧЫН (Рыгор Яўхімавіч) (8.3.1894, в. Задашчэнне Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1938),
бел. правазнавец. Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1924). З 1921 у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР (з 1923 Пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР). З 1924 нам. старшыні Камісіі заканад. меркаванняў пры СНКБССР. З 1931 у Ін-це сав. будаўніцтва і права АН Беларусі. Працаваў у Ін-це бел. культуры, Ін-це эканомікі АНБССР. Даследаваў пытанні сав. федэрацыі і нац.-дзярж. будаўніцтва ў БССР. 24.1.1937 арыштаваны і Ваен. калегіяй Вярх. Суда СССР у чэрв. 1938 асуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Советские республики в их взаимоотношениях. Мн., 1922;
Наша Канстытуцыя. Мн., 1928;
Ідэя беларускае дзяржаўнасьці перад утварэньнем Савецкае Беларусі // Зап.Аддз.гуманіт.навук.Пр. кафедры сучаснага права БАН. Мн., 1929. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
халу́й У РСФСР (Мурз., 242). Падводны камень на рацэ (Паўночны край). Завалы на рэках ад падмытых дрэў (Комі АССР). Наносы, якія засталіся на лугах пасля разліву рэк (Прыўралле, Кіраўская, Валагодская вобл.).
□в. Халуі (Салаўіная з 1964) Глыб., в. Халуй (Ліпень з 1930) Асіп.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)