ПАРСЕ́К [ад пар(алакс) + сек(унда)],
пазасістэмная адзінка даўжыні для вымярэння адлегласцей у астраноміі. Абазначаецца пк (раней абазначалася пс). 1 пк роўны адлегласці, з якой паўдыяметр зямной арбіты бачны пад вуглом 1" (гл. Секунда вуглавая). Выкарыстоўваюцца таксама кратныя адзінкі: мегапарсек (Мпк) і кілапарсек (кпк). 1 пк = 3,086∙1016м = 206 265 а.а. = 3,263 св. года. Гл. таксама Астранамічная адзінка, Светлавы год.
т. 12, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЯШЧЭ́ННЕ ў матэматыцы,
спалучэнне m элементаў, выбраных з n элементаў некаторага мноства, якое адрозніваецца ад інш. спалучэнняў якім-н. элементам ці парадкам чаргавання элементаў. Агульны лік такіх Р. Amn = n(n—1)...(n—m+1). Калі дазволіць у Р. паўтор аднаго і таго ж элемента некалькі разоў, то агульны лік Р. будзе роўны nm.
т. 13, с. 263
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кампура́т ’раўня, роўны каму-небудзь’ (стаўбц., Жыв. сл.). Відавочна, ў выніку кантамінацыі слоў кампан (гл.) і польск. kamrat ’калега, таварыш’ (> *кам(у)рад, параўн. польск. дыял. kombrat з ад’ідэацыяй да brat ’брат’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ізахро́нны
(ад іза- + гр. chronos = час)
роўны па працягласці ў часе чаму-н. іншаму, аднолькавай працягласці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
такы́р
(цюрк. takyr = роўны, голы)
роўная гліністая прастора ў пустынях і паўпустынях Сярэд. Азіі і Казахстана.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эквілінеа́рны
(ад лац. aequus = роўны + linearis = лінейны)
адпаведны па колькасці радкоў з арыгіналам (аб вершаваным перакладзе).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
То́рны ’наезджаны, гладкі, роўны’ (ТСБМ; лун., Шатал.; Мат. Гом.), ’утаптаны, убіты’ (Байк. і Некр., Бяльк.; рагач., Сл. ПЗБ; Пятк. 2): на торным двары (Полымя, 1970, 2, 127), ’дрэнны, (разбіты?)’: дарога вельмі торная, ісці нават цяжка (стаўб., Жд. 1). Рус. то́рный ’гладкі, роўны’, серб. то̑рни ’які адносіцца да пастаўніка’, балг. то́рен ’угноены’. Утвораныя ад тор 1 або то́рыць (гл.) пры дапамозе суф. *‑ьn‑ъ, падобнае паходжанне прапануецца і для паўднёваславянскіх слоў (Скок, 3, 512); значэнне ’ўгноены’, верагодна, развілася на базе ’утоптаны жывёлай, якая доўга стаяла на гэтым месцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
даме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дамешваць — дамяшаць (у 2 знач.).
2. Р мн. ‑шак. Тое, што дамешана, прыбаўлена да чаго‑н. Чырвонаруды пласт быў роўны і чысты ад старонніх дамешак. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штаб-ро́тмістр, ‑а, м.
Да рэвалюцыі — у рускай і некаторых іншых іншаземных арміях — афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, ніжэйшы раптам за ротмістра, роўны званню штабс-капітана ў пяхоце і іншых войсках. // Асоба, якая мела такі чын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДВАРО́ТНАЯ МА́ТРЫЦА квадратнай матрыцы A, матрыца B таго ж парадку, вызначаная так, што , дзе E — адзінкавая матрыца. Існуе тады і толькі тады, калі дэтэрмінант |A| матрыцы A не роўны нулю, у гэтым выпадку адваротная матрыца адзіная і яе элементы bij знаходзяць па формуле
, дзе Mji — дадатковы мінор элемента aji матрыцы A.
т. 1, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)