Наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’ (Ян.), нацекну́ць ’намякнуць’ (ТС), націкаць ’найсці на след, напасці на след’ (Гарэц., Др.). Да цік ’памяць, кемнасць’, параўн. na cik ’на памяць’: na cik nie prychodič (Арх. Федар.), цокнуць ’раптоўна ўцяміць’, нецікавы ’з аслабленымі разумовымі здольнасцямі’ (ТС), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хапі́цца, хаплю́ся, хо́пішся, хо́піцца; зак.
1.Зак.да хапацца (у 1–3 і 5 знач.).
2. Агледзеўшыся, спахапіцца, раптоўна заўважыць што‑н. Мы спяшаемся. Неба на ўсходзе Ружавее. Дарога Выйшла з вёскі. Хапіўся Мікіта: На вяселлі ватоўка забыта.Куляшоў.[Гэля:] — Баюся, Павел. Жандармерыя — не камендатура. Калі хопяцца, возьмуць бацьку.Навуменка.Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першы паверх, купіць у кіёску папярос.Карпюк.
3.каго-чаго. Успомніўшы, пачаўшы шукаць, раптоўна выявіць адсутнасць каго‑, чаго‑н. Праз які дзень з фермы знік славак Юлік. Яго хапіліся раніцою, калі трэба было запрагаць коні.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аглу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аглух, ‑ла; зак.
1. Страціць пачуццё слыху; стаць глухім. — Ты што?! — грымнуў гаспадар кулаком па стале. — Аглухла?..Бажко.Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух.Якімовіч.
2. Стаць прыглушаным, заціхнуць (пра гукі). Гудок паравоза раптоўна аглух.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНСУ́ЛЬТ (ад лац. insulto ускакваю), апаплексія, «мазгавы ўдар»,
хуткае мясцовае, зрэдку дыфузнае парушэнне функцый мозга, абумоўленае прычынамі сасудзістага характару. Узнікае раптоўна як цяжкае ўскладненне атэрасклерозу, гіпертанічнай хваробы, хвароб сэрца, артэрый, крыві і інш. Выяўляецца агульнамазгавымі (страта прытомнасці, галаўны боль, ірвота і інш.), ачаговымі (парэзы, парушэнне мовы і інш.), менінгіяльнымі сімптомамі.
Адрозніваюць І.: ішэмічны (інфаркт мозга), гемарагічны (кровазліццё ўнутрымазгавое), субарахнаідальны (частата выяўлення 4:1:0,1). Ішэмічны І., або інфаркт мозга — найб. частая форма І. Развіваецца востра (секунды—мінуты), падвостра (гадзіны—дні), вельмі рэдка хранічна. Прычына — закупорка склератызаваных артэрый у выніку трамбозу ці эмбаліі, або гемадынамічныя парушэнні, што памяншаюць крываток і размякчаюць мозг. Найчасцей лакалізуецца ў сярэдняй мазгавой артэрыі. Сімптомы: слабасць канечнасцей на процілеглым баку цела (лева-правабаковы гемапарэз), афазія (пры левай лакалізацыі інфаркту), пры вострым цячэнні — страта прытомнасці і інш. Пры І. настае смерць ад ацёку лёгкіх, лёгачных і сардэчна-сасудзістых ускладненняў. Гемарагічны І., або кровазліццё ўнутрымазгавое — найб. цяжкая форма І. Найчасцей бывае пры гіпертаніі; прычына — разрыў сасуда ці анеўрызмы, іншы раз — прасочванне крыві праз непашкоджаныя сасуды. Пры падвострым цячэнні — галаўны боль; іншыя сімптомы не выяўляюцца або ўзнікаюць пазней, ачаговыя закранаюць функцыі руху і мовы. Лячэнне медыкаментознае, зрэдку хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Knallm -(e)s, -e трэск, рэ́зкі гук, вы́бух;
◊
~ und [auf] Fall нечака́на, рапто́ўна; з трэ́скам, без цырымо́ній
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
gwałtownie
1. імкліва; бурна;
2.раптоўна; рэзка; р kto gwałtownie potrzebuje czego — каму да зарэзу патрэбна што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
імгне́нны, ‑ая, ‑ае.
Які раптоўна ўзнікае. Імгненнае рашэнне. Імгненная рэакцыя. □ Нечакана вокны ад агароду асвяціліся імгненнай успышкай маланкі.Даніленка.// Які хутка праходзіць; кароткачасовы. Імгненны сон. Імгненная радасць. □ Пачулася чырканне крэсіва, пасыпаліся іскры, і ў гэтым імгненным святле на момант з’явіўся і знік вусаты, гарбаносы твар Кверквелія.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́хацца, ‑аецца; безас.незак., без дап. і чым.
Пра магчымасць дыхаць, умовы для дыхання. Лёгка дыхалася на ўлонні прыроды.Шахавец.І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і пілося, добра працавалася і слаўна дыхалася цудоўным скіп’ёўскім паветрам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што, здадан.сказам і без дап.
Падаць сігнал, папярэдзіць аб чым‑н. сігналам. Недзе з завулка раптоўна выскачыла, віскнуўшы тармазамі, машына, зычна, ледзь не ў самае вуха, прасігналіла — «Пэ-эп!».Місько.У гэты час на плошчы за універмагам прасігналіў аўтобус.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.
Раптоўна прачнуцца, абудзіцца. Аднойчы раніцай, калі яшчэ ўсе спалі, нехта моцна бразнуў дзвярыма. Жанчына прахапілася.Федасеенка.У тую раніцу мы трохі заспалі — заседзеліся позна. Прахапіліся нешта каля шасці — божа мілы, ужо каровы пагналі ў поле, а наша стаіць у хляве.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)