ступе́ньчаты, ‑ая, ‑ае.
Размешчаны ступенямі, уступамі; які мае форму ступені або мае ступені. Будаваў царкву выдатны архітэктар Старажытнай Русі полацкі майстар Іван. Будынак быў ступеньчаты, завяршаўся барабанам і шлемавідным купалам. Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
батдэ́к
(англ. boot-deck)
палуба пасажырскага судна, на якой размешчаны выратавальныя шлюпкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пастара́льны
(ад лац. post = пасля + os, oris = рот)
размешчаны за ротавай адтулінай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НІЗІ́НА, нізінная раўніна,
участак сушы значнай працягласці, размешчаны не вышэй за 200 м над узроўнем мора з раўніннай, часам узгорыстай паверхняй. Існуюць у раўнінных і горных абласцях; некаторыя размешчаны ніжэй узроўню мора (Прыкаспійская Н.). Фарміруюцца пераважна ў выніку тэктанічных апусканняў і запаўнення ўпадзін рыхлымі марскімі або кантынентальнымі адкладамі. Найб. значная Н. зямнога шара — Амазонская. На Беларусі Н. займаюць 3/4 тэрыторыі. Найб. Н.: Палеская, Нёманская, Полацкая.
т. 11, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыжава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны крыжападобна, крыж-накрыж. З маёнтка Зоська пускаецца ў панскую каплічку, якая стаіць недалёка на крыжаванай дарозе. Бядуля.
2. Які адбываецца адразу з некалькіх пунктаў; перакрыжаваны. Крыжаваны агонь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азярэ́ц Пасёлак, вуліцы якога размешчаны паабапал возера (Слаўг.). Тое ж вазярэц (Слаўг.).
□ вул. Азярэц у в. Гіжэнка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
глыбо́кі, -ая, -ае.
1. Які мае вялікую глыбіню (у 1 знач.).
Глыбокая яма.
Рыба плавала глыбока (прысл.).
2. Размешчаны ў сярэдзіне чаго-н. або аддалены ад чаго-н.
Г. тыл.
3. перан. Недаступны, скрыты.
Глыбокая тайна.
4. перан. Які дасягнуў высокай ступені праяўлення, мяжы ў сваім развіцці, моцны, поўны.
Глыбокія пачуцці.
Глыбокія думкі.
Глыбокая старасць.
Глыбокая ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адміралце́йства, ‑а, н.
1. У царскай Расіі і ў Англіі — міністэрства ваенна-марскога флоту; марское ведамства.
2. Уст. Раён порта, дзе размешчаны верфі, майстэрні і склады для пабудовы, рамонту і абсталявання ваенных караблёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кінетабла́ст
(ад гр. kinetos = рухомы + -бласты)
арганоід, размешчаны ля асновы жгуціка або раснічкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
растра́льны
(лац. rostralis)
размешчаны бліжэй да пярэдняга канца цела; які адносіцца да рострума.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)