рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1937). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1895. З 1898 у Малым т-ры. Прадстаўнік героіка-рамант. школы, трагік. У 1910, страціўшы слых, распрацаваў сістэму прыёмаў, якія далі магчымасць выступаць на сцэне. У мастацтве Астужава гуманістычны пафас і тэмперамент спалучаліся са шчырасцю і ўзнёсласцю выканання. Вяршыня творчасці — вобразы Атэла і Урыэля Акосты (аднайм.п’есы У.Шэкспіра і К.Гуцкава). Сярод інш. роляў: Рамэо («Рамэо і Джульета» Шэкспіра), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ДРА ((Vydra) Вацлаў) (29.4.1876, г. Пльзень, Чэхія — 13.4.1953),
чэшскі акцёр. Нар.арт. Чэхаславакіі (1946). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1893. У 1907—22 у Гарадскім т-ры ў Пльзене, потым у Празе, у Гарадскім т-ры на Вінаградах, з 1922 у Нац. т-ры (у 1945—49 маст. кіраўнік). Сцэн. вобразы, створаныя Выдрам, адметныя майстэрствам псіхал. аналізу, тэмпераментам: Атэла, Кароль Лір, Юлій Цэзар (аднайм.п’есы У.Шэкспіра), Геро, Войнар («Геро», «Войнарка» А.Ірасека), Ранк («Нора» Г.Ібсена) і інш. Аўтар кніг «Прашу слова» (1954) і «Мае падарожжы ў жыцці і мастацтве» (4-е выд., 1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РЫК ((Garrick) Дэвід) (19.2.1717, г. Херэфард, Вялікабрытанія — 20.1.1779),
англійскі акцёр, драматург, тэатр. дзеяч. Заснавальнік рэалізму ў англ. т-ры. З 1742 у т-ры «Друры-Лейн» (у 1747—76 яго ўладальнік). Выканаўца трагедыйных і камедыйных роляў у п’есах У.Шэкспіра: Кароль Лір, Гамлет, Макбет, Рычард III (аднайм.п’есы), Бенядзікт («Многа шуму з нічога»), усяго 25 роляў, а таксама Джон Брут («Раззлаваная жонка» Дж.Ванбру), Абель Дрэгер («Алхімік» Б.Джонсана) і інш. Дасканала валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вял.сцэн. тэмпераментам. Залажыў асновы мастацтва рэжысуры. Адрадзіўшы на англ. сцэне Шэкспіра, імкнуўся зрабіць яго творы сродкам прапаганды асветніцкай ідэалогіі. Аўтар каля 40 п’ес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕЎ (Віктар Міхайлавіч) (30.1.1909, Масква — 23.1.1944),
рускі паэт і драматург.Асн. тэма зб-каў вершаў «Паход рэчаў» (1929), «Слова брыгадзіра» (1932), «Сыны дыктатуры» (1934) і інш. — пафас працы. Аўтар папулярных песень «Полечка-поле», «Як за Камай за ракой» і інш., п’есы ў вершах «Слава» (1936), камедый «Дружба» (1938), «Вясна ў Маскве» (1941), кінасцэнарыяў «Свінарка і пастух» (1941, Дзярж. прэмія СССР 1942), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946). Бываў на Беларусі, перакладаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАПО́ЛЬСКІ (Цодзік Львовіч) (11.8.1879, г. Гарадок Віцебскай вобл. — 16.7.1959),
яўрэйскі пісьменнік. Займаўся пед. дзейнасцю, з 1933 працаваў у Дзяржвыдзе БССР. У 1937 незаконна асуджаны (тэрмін адбываў у Казахстане), у 1943 вызвалены. Друкаваўся з 1914. Пісаў на яўр., бел. і рус. мовах. У раманах «Каля адчыненай брамы» (1928, бел.пер. 1931), «Шоўк» (1934), аповесці «Агітпоезд» (1934, бел.пер. 1935) паказаў жыццё яўр. местачковага насельніцтва ў гады станаўлення сав. улады ў Беларусі. Пісаў апавяданні, нарысы, фельетоны, п’есы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРТ (Зіновій Яфімавіч) (21.9.1916, Масква — 18.11.1996),
расійскі акцёр тэатра і кіно. Нар.арт.СССР (1990). З 1945 у Цэнтр. т-ры лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, з 1988 у Маскоўскім т-ры імя М.М.Ярмолавай. Вострахарактарны, пераважна камедыйны акцёр. Майстар эпізоду. У яго творчасці спалучаліся сумны гумар, іронія і скептыцызм з тонкай лірыкай. З 1958 у кіно. Здымаўся ў фільмах: «Фокуснік», «Залатое цяля», «Печкі-лавачкі», «Аўтамабіль, скрыпка і сабака Клякса», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Казкі, казкі... казкі старога Арбата», «Ключ без права перадачы», «Біндзюжнік і кароль», «Фауст» і інш. Аўтар п’есы «Пацалунак феі» (разам з М.Львоўскім).
французская актрыса. Вучылася ў драм. актрысы Ракур. У 1802—08, 1813—18 выступала ў т-ры «Камеды Франсэз». Выконвала ролі ў класіцысцкіх трагедыях: Герміёна, Раксана, Клітэмнестра («Андрамаха», «Баязет», «Іфігенія ў Аўлідзе» Ж.Расіна), Клеапатра, Медэя («Радагюна», «Медэя» Б.Карнеля), Меропа, Семіраміда (аднайм.п’есы Вальтэра) і інш. Яе мастацтва адлюстроўвала позні перыяд у развіцці класіцызму з характэрнай для яго знешняй пампезнасцю, дэкаратыўнасцю. З 1822 у т-ры «Адэон», у 1830-я г. — адначасова і ў т-ры «Порт-Сен-Мартэн». У 1849 пакінула сцэну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МЕРМАН ((Immermann) Карл Лебрэхт) (24.4.1796, г. Магдэбург, Германія — 25.8.1840),
нямецкі тэатр. дзеяч, пісьменнік, драматург. Па адукацыі юрыст. У 1832 стварыў і ўзначаліў (да 1837) т-р у Дзюсельдорфе, дзе ставіліся т. зв. ўзорныя спектаклі па лепшых творах сусв. і нац. драматургіі. Імкнуўся стварыць акцёрскі ансамбль, рэжысёру адводзіў ролю ідэйна-маст. інтэрпрэтатара п’есы, аддаваў увагу афармленню, гуку, святлу, пастаноўцы масавых сцэн. Выступаў як паэт (зб. «Вершы», 1822) і драматург: драмы «Кардэніо і Цэлінда» (1826), «Трагедыя ў Ціролі» (1828), «Мерлін» (1830), драм. трылогія з рус. гісторыі «Аляксей» (1833). Аўтар раманаў «Эпігоны» (1836), «Мюнхгаўзен» (1838), даследаванняў пра т-р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ФЛАНД ((Iffland) Аўгуст Вільгельм) (19.4.1759, г. Гановер, Германія — 22.9.1814),
нямецкі акцёр, драматург, рэжысёр. З 1777 акцёр т-ра ў Гоце, з 1779 Мангеймскага т-ра (з 1792 гал. рэжысёр), з 1796 у Берлінскім каралеўскім нац. т-ры. Сярод роляў: Філіп, Франц («Дон Карлас», «Разбойнікі» Ф.Шылера), Шэйлак («Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Натан («Натан Мудры» Г.Лесінга). Лепшыя ролі выканаў ва ўласных п’есах і п’есах А. фон Кацэбу. Прадстаўнік жанру мяшчанскай драмы: п’есы «Злачынства з пыхлівасці» (1784), «Узнагароджанае пакаянне», «Паляўнічыя» (абедзве 1785), «Сярэдні шлях — дабрачыннасць» (1788) і інш. адлюстроўвалі ідэалогію бюргерства. Аўтар кн. «Мая тэатральная ніва» (1798).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЦІ́НА (італьян. cavatina памяншальнае ад cavata здабываць, атрымліваць),
невялікая лірычная арыя. Узнікла з каваты (заключны раздзел рэчытатыву). З канца 18 ст. часта выхадная арыя прымадонны або прэм’ера (К.Фігара з оперы «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта). У 19—20 ст. побач з віртуознай (К.Разіны з оперы «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) пашырана К. сузіральнага характару ва ўмерана павольным тэмпе, з песеннай мелодыкай (К.Антаніды з оперы «Іван Сусанін» М.Глінкі). Некат. К. — разгорнутыя арыі (К.Людмілы з оперы «Руслан і Людміла» Глінкі, Канчакоўны і Уладзіміра Ігаравіча з оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна). Часам К. наз. пявучыя інстр.п’есы.