НЕЗАБЫТО́ЎСКІ Аляксандр (2.10.1819, в. Смалічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; паводле інш. звестак 15.9.1818, в. Зубкава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 21.3.1849),
бел. і польскі пісьменнік, філосаф, гісторык. Вучыўся ў прыватным франц. пансіёне ў Варшаве, у Дэрпцкім ун-це (1835—38). У 1844—47 наведаў Францыю, Аўстрыю, Італію, Іспанію, Партугалію, Англію. За спробу перавезці свае і чужыя нелегальныя выданні арыштаваны, зняволены ў пінскай, мінскай і віленскай турмах. Быў прыгавораны да пазбаўлення дваранскіх і маёмасных правоў і 20-гадовай катаргі ў сібірскіх рудніках (памёр да выканання прыгавору). У ананімных кнігах, якія выдаваў у Вільні і Парыжы, а таксама ў рукапісах, што трапілі ў рукі царскіх улад пры арышце, заклікаў народ на барацьбу супраць сац. і нац. прыгнёту, патрабаваў скасавання паншчыны, адмаўляў існаванне Бога, высмейваў хрысц. догматы. Аўтар мемуараў «Мае запіскі» (Парыж, 1845), прысвечаных паўстанню 1830—31, у якіх сябе называе ліцвінам (беларусам).
Тв.:
Rozamunda. Wilno, 1844;
Barbara. Wilno, 1844;
Jadwiga. Paryż, 1845;
Rèves d’amour de gloir et de liberté. Paris, 1845;
Katarzyna Wielka. Paryż, 1846.
Jlim.: Александровіч С.Х. Вольнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі: З гісторыі бел.-пол. літ. і грамадска-паліт. сувязей у 40-я гг. XIX ст.Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ЭКЗЮПЕРЫ́ (Saint-Exupéry) Антуан дэ (29.6.1900, г. Ліён, Францыя — 31.7.1944),
французскі пісьменнік. У 1919—21 вучыўся ў Парыжскай АМ. З 1926 грамадз. лётчык, з 1933 лётчык-выпрабавальнік, у 2-ю сусв. вайну — ваен. лётчык. Загінуў, выконваючы разведвальны палёт. Друкаваўся з 1926. У раманах «Паўднёвы паштовы» (1929), «Начны палёт» (1931), «Планета людзей» (1939, прэмія Франц. акадэміі), аповесцях «Ваенны лётчык» (1942), «Ліст да заложніка» (1943) услаўляў мужнасць подзвігу, вернасць абавязку, патрыятызм. Яго творы — своеасаблівы сплаў рэпартажу з паэт. і філас. асэнсаваннем перажытага. Сусв. вядомасць набыла філас.-лірычная казка «Маленькі прынц» (1943, неаднаразова экранізавана), у якой паэтычнасць, лірызм, сатыра спалучаюцца з глыбокім роздумам аб прыгажосці чалавечых адносін. На бел. мову асобныя творы С.-Э. пераклалі Э.Агняцвет, М.Валошка, Н.Мацяш.
Тв.:
Бел.пер. — Планета людзей. Маленькі прынц // Олдрыдж Дж. Паляўнічы;
Хемінгуэй Э. Стары чалавек і мора;
Сент-Экзюперы А. Планета людзей. Маленькі прынц. Мн., 1996;
Рус.пер. — Избранное. М., 1987.
Літ.:
Мижо М. Сент-Экзюпери: Пер. с фр. 2 изд. М., 1965;
Буковская А. Сент-Экзюпери, или Парадоксы гуманизма: Пер. с пол. М., 1983;
Антуан де Сент-Экзюпери: Биобиблиогр. указ. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́НСКАЯ ВАЙНА́,
вайна кааліцыі ахейскіх цароў на чале з царом Мікенаў Агамемнанам супраць Троі. Археал. раскопкі пацвердзілі, што каля сярэдзіны 13 ст. да н.э. Троя была разбурана. У стараж. гістарыяграфіі Т.в. датуецца 1280—1270 да н.э. (Герадот) ці 1194—1184 да н.э. (Эратасфен), у археалогіі каля 1260—1200 да н.э. Паводле паданняў падставай для вайны стала выкраданне траянскім царэвічам Парысам жонкі спартанскага цара Менелая Алены. Менелай і яго брат Агамемнан з вял. флотам адплылі ў Трааду (ПнЗ Малой Азіі). Аблога Троі цягнулася 10 гадоў. Горад быў узяты дзякуючы кемлівасці Адысея (гл.Траянскі конь). Т.в. была адным з этапаў пранікнення грэкаў у М.Азію, якое ўзмацнілася ў 13 ст. да н.э., асабліва пасля выцяснення дарыйцамі ахейцаў з тэр. Грэцыі. Падзеі Т.в. знайшлі адлюстраванне ў паэмах «Іліяда», «Адысея» і шэрагу інш. твораў.
Літ.:
Кравчук А. Троянская война: Пер. с пол. М., 1991;
Флоренсов Н.А. Троянская война и поэмы Гомера. М., 1991;
Гиндин Л.А., Цымбурский В.Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья.
М., 1996; Гринчик Е. Троянская война. Мн., 1998.
А.Г.Зельскі.
Да арт.Траянская вайна. Падзенне Троі. Фрагменты размалёўкі: чырвонафігурнай кілікі (1), каля 490 да н.э., чырвонафігурнай гідрыі (2), каля 480 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пало́к, ‑лка, м.
1. Нары паміж печчу і ложкам або паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце. Нявестка, памыўшы посуд, прылягла на палку пры печы.Мыслівец.Усе распраналіся, клалі адзежу на палок ля печы ў адну кучу, рассаджваліся.Гаўрылкін.// Тое, што і пол 2 (у 1 знач.). Пры печы туляцца палаці, Уздоўж сцяны стаіць палок.Колас.Ад печы да супрацьлеглай сцяны быў пасланы палок з дошчак, засланы коўдрамі.Галавач.
2. Памост у лазні, на якім парацца. На палку, дзе звычайна парацца, гарыць свечка.Навуменка.
3.Спец. Падвесная платформа, з якой вядзецца будаўніцтва ствалоў шахт, руднікоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мілюга́ Малаўрадлівая глеба (Пол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ба́хнуццасов., разг.
1. ба́хнуться;
б. галаво́й аб вуша́к — ба́хнуться голово́й о кося́к;
2. (упасть) ба́хнуться; гро́хнуться;
б. на падло́гу — ба́хнуться (гро́хнуться) на́пол
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лясьмежд., в знач. сказ., разг. хлоп, бац; щёлк;
л. яго́ па пляча́х — хлоп (бац) его́ по спине́;
л. на падло́гу — хлоп на́пол
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пераме́сцісов., в разн. знач. перемести́;
п. падло́гу — перемести́пол;
п. ўсе пако́і — перемести́ все ко́мнаты;
п. сме́цце це́раз паро́г — перемести́ му́сор че́рез поро́г
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Палок ’нары паміж печчу і ложкам або паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце’ (ТСБМ, Шат., Янк. 2, Выг., Сл. ПЗБ), ’полка ў лазні’ (Касп., Бяльк.). Рус.поло́к ’палок у лазні; палаці, памост’. Вытворнае ад пол (гл.) (Фасмер, 3, 314).