помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў 1910—12 (арх. О.Мунц). Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка скругленая, вылучаная цыліндрычнай вежай з купалам. Фасады падзелены карнізнай цягай на 2 ярусы, ніжні ярус апрацаваны рустам. На плоскасці сцен — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды. На вежы, па баках круглага дахавага акна, алегарычныя выявы 2 жаночых фігур у ант. адзенні.
В.М.Чарнатаў.
Гомельскага філіяла Руска-Азіяцкага банка будынак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖУХ (Іван Рыгоравіч) (н. 2.10.1940, в. Пярэспа Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1980), праф. (1993). Скончыў Брэсцкі дзярж.пед.ін-т (1965). З 1971 у Брэсцкім дзярж. ун-це. Навук. працы па даследаванні ў цэлым дынамічных сістэм на плоскасці; методыцы выкладання матэм. дысцыплін у ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Задачник-практикум по методам математической физики. Мн., 1989 (разам з П.С.Беляўцом);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАЛІНЕ́ЙНЫ ІНТЭГРА́Л,
інтэграл, узяты ўздоўж крывой на плоскасці ці ў прасторы. Адрозніваюць К.і. 1-га і 2-га роду, якія зводзяцца да вызначаных інтэгралаў, у некаторых выпадках да двайных (гл.Грына формулы) ці паверхневых інтэгралаў (гл.Стокса формула). Упершыню сустракаюцца ў А.К.Клеро (1743) у агульным выглядзе ўведзены А.Кашы (1825). К.і. ўзнікаюць у задачах адшукання масы крывой пераменнай шчыльнасці (К.і. 1-га роду), работы ў сілавым полі (К.і. 2-га роду) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХІЛЕ́ННЕ МАГНІ́ТНАЕ,
вугал паміж вектарам напружанасці магнітнага поля Зямлі і плоскасцю гарызонту ў пункце назірання зямной паверхні; адзін з элементаў зямнога магнетызму. Адпавядае вуглу нахілу магн. стрэлкі, якая мае гарызантальную вось вярчэння і знаходзіцца ў плоскасцімерыдыяна магнітнага. Н.м. лічыцца паўночным (дадатным), калі паўн. канец магн. стрэлкі накіраваны ўніз, і паўднёвым (адмоўным), калі накіраваны ўверх. На магн. экватары Н.м. роўнае 0°, на магнітных полюсах ± 90°. На тэр. Беларусі Н.м. дадатнае на Пн каля 70°.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАМЕТРЫ́ЧНАЯ ІЗАМЕ́РЫЯ, цыс-транс-ізамерыя,
з’ява існавання малекул рознай прасторавай будовы пры аднолькавай паслядоўнасці і тыпе хім. сувязей у злучэнні; від прасторавай ізамерыі. З’яву геаметрычнай ізаметрыі растлумачыў Я.Х. вант Гоф (1874).
Геаметрычная ізаметрыя ўласцівая злучэнням з падвойнымі сувязямі (найчасцей C=C і C=N), вакол якіх немагчыма свабоднае вярчэнне атамаў, і цыклічным злучэнням з малымі (неараматычнымі) цыкламі. Магчыма, калі атам вугляроду пры падвойнай сувязі ці ў цыкле мае неаднолькавыя замяшчальнікі (групоўку атамаў тыпу RR′C = CRR′), якія па-рознаму размешчаны адносна плоскасці падвойнай сувязі (гл.Кратныя сувязі) ці кольца ў цыклічных злучэннях. Існуюць 2 формы геам. ізамераў: цыс-ізамеры — аднолькавыя замяшчальнікі знаходзяцца па адзін бок ад плоскасці падвойнай сувязі (формула 1) ці кольца (формула 3), транс-ізамеры — па розныя бакі (формулы 2, 4). У цыклічных злучэннях адначасова з геаметрычнай ізаметрыяй магчыма і аптычная ізамерыя. Геам. ізамеры маюць розныя фіз. і хім. ўласцівасці. Цыс-ізамеры даволі лёгка (пад уздзеяннем святла, цяпла, хім. рэагентаў) пераходзяць у больш устойлівыя транс-ізамеры, напр., малеінавая кіслата. Геаметрычная ізамерыя ўласцівая і палімерам, напр., гутаперча (транс-поліізапрэн), каўчук натуральны (цыс-полііэалрэн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аспе́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Кніжн. Пункт погляду, з якога разглядаюцца прадметы, паняцце з’явы; разуменне чаго‑н. у пэўнай плоскасці. Другі важны аспект у рабоце з чалавекам — павышэнне яго сацыяльная, грамадзянскай адказнасці, усталяванне пачуцця дысцыпліны, высокай культуры ў працы.Машэраў.Але прырода ў Коласа, паэта-селяніна, не толькі прадмет любавання, яна, калі хочаце, мае сацыяльны аспект.Навуменка.
[Ад лац. aspectus — погляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
1. Рысуючы, адлюстраваць каго‑, што‑н. на якой‑н. плоскасці. Нарысаваць фігуры людзей. Нарысаваць на дошцы дыяграму.
2.перан. Перадаць у вобразах. Пісьменнік нарысаваў у творы перадавых людзей нашага часу.// Уявіць у думках. Заплюшчыўшы вочы, льга было ўявіць сабе сялянку ў горы. Уяўленне ўжо нарысавала Кастусю Прыбыткоўскаму поўны яе вобраз.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спраектава́ць1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Распрацаваць, скласці праект чаго‑н. Аснова павольна плыла наперад, абрастаючы новымі часткамі і паступова набываючы выгляд той машыны, якую спраектавалі канструктары.Хадкевіч.
спраектава́ць2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. У матэматыцы — вычарціць праекцыю, перадаць на плоскасці якую‑н. фігуру, прадмет.
2.Спец. Перадаць на экран павялічаны вобраз, праекцыю чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кано́ід
(гр. konoeides)
мат. паверхня, складзеная з паралельных да дадзенай плоскасці прамых, якія перасякаюць дадзеную прамую і дадзеную лінію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыста́льны
(ад лац. distare = знаходзіцца на адлегласці)
самы аддалены ад сярэдняй плоскасці цела (пра частку цела, орган); проціл.таксімальны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)