РЫНАПЛА́СТЫКА [ад грэч. rhis (rhinos) нос + plastikē фарміраванне],
пластычная аперацыя аднаўлення носа пры яго дэфармацыі і розных дэфектах. Адрозніваюць Р. касметычную, татальную і субтатальную. Касметычныя пластычныя аперацыі робяць пры прыроджаных або набытых дэфармацыях (празмерна вял.памеры носа ці яго асобных ч., напр., пры рынафіме; скрыўленне або асіметрыя носа). Татальную Р. праводзяць пры поўных дэфектах носа рознага паходжання, субтатальную — пры частковых дэфектах (яго касцявога або храстковага аддзелаў, крылаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́НТАВЫЯ ПЛАЦЯЖЫ́,
грашовыя адлічэнні юрыд. асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у дзярж. бюджэт пры ажыццяўленні знешнегандлёвых тавараабменных (бартэрных) аперацый. Памер Р.п. залежыць ад агульнай вартасці пастаўленых у дзяржаву тавараў. На Беларусі спаганяецца 5% па бартэрных аперацыях, накіраваных на забеспячэнне ўласнай вытв-сці суб’ектаў гаспадарання (пастаўка сыравіны, матэрыялаў, абсталявання), і аперацыях, якія ажыццяўляюцца па рашэнні Савета Міністраў. Па астатніх бартэрных аперацыях Р.п. спаганяюцца ў памеры 15% ад агульнай вартасці пастаўленых тавараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАГОНАВАРЭ́ННЕ,
хатні выраб самагону, брагі і інш. моцных спіртных напіткаў. Паводле кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адм. парушэннях С., захоўванне і набыццё гэтых напіткаў, а таксама выраб і захоўванне прылад для С. — правапарушэнні. якія падлягаюць адм. адказнасці. Хатні выраб спіртных напіткаў пры дапамозе натуральнага браджэння (віны, наліўкі, настойкі) не з’яўляецца правапарушэннем. За С. накладаецца штраф у памеры да 5 мінім. заработных плат. Крымінальны кодэкс у рэдакцыі 1960 разглядаў С. як крымін. злачынства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЎПРА́ЎСТВА,
злачынства супраць парадку кіравання. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь заключаецца ў самавольным ажыццяўленні асобай свайго сапраўднага або мяркуемага права, якое ўчынена з парушэннем устаноўленага прававым актам парадку і прычыніла шкоду ў буйным памеры, істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян, ці дзярж. грамадскім інтарэсам. С. таксама лічыцца адм. правапарушэнне, якое ўяўляе сабой самавольнае ажыццяўленне свайго сапраўднага або мяркуемага права, калі дзеянні парушальніка не пацягнулі пазначаных вышэй вынікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
magnitude
[ˈmægnɪtu:d]
n.
1) велічыня́, вага́f., паме́рыpl., сі́ла f.
2) вялі́кае зна́чаньне, уплы́ў або́ вы́нік
3) Astronomyя́ркасьць f. (зо́ркі)
of the first magnitude — ве́льмі вялі́кі, пе́ршай велічыні́; даскана́лы, ве́льмі паважа́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
А́БЕРКРАМБІ ((Abercrombie) Леслі Патрык) (1879, г. Аштан-на-Мерсі, Вялікабрытанія — 23.3.1957),
англійскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Выкладаў у Ліверпульскім (1915—35) і Лонданскім ун-тах. Адзін з пачынальнікаў раённай планіроўкі гарадоў. У 1921—22 стварыў праект планіроўкі прамысл. раёна г. Донкастэр, які прадугледжваў буд-ва гарадоў-спадарожнікаў, функцыян. заніраванне тэрыторыі. У праекце развіцця «Вялікага Лондана» (1944) прапанаваў абмежаваць яго памеры «зялёным поясам» і пабудаваць 8 гарадоў-спадарожнікаў. Прэзідэнт Міжнар. саюза архітэктараў (1946—57).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБКЛА́ДКАпадземнага збудавання,
канструкцыя для замацавання падземных вырабатак і ўтварэння ўнутранай паверхні падземных збудаванняў. Форма і памеры абкладкі залежаць ад прызначэння збудавання: для метрапалітэна, вадавода, тунэля, падземнай ГЭС і інш. Бывае апорная (разлічана на ўздзеянне нагрузкі) і абліцовачная (для аховы горных парод ад разбурэння); з маналітнага бетону або жалезабетону, зборнага жалезабетону, металу, таксама і камбінаваная, з абліцоўкай дэкар. матэрыяламі.
Уніфікаваная зборная жалезабетонная абкладка тунэляў метрапалітэна: а — з блокаў кругавога абрысу; б — з прамавугольных блокаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВІДЭ́НД (ад лац. dividendus падлеглы падзелу),
частка агульнай сумы чыстага прыбытку акц.т-ва, што размяркоўваецца паміж акцыянерамі ў адпаведнасці з акцыямі, якія ў іх ёсць. Даходы акцыянерам выплачваюцца наяўнымі грашамі або акцыямі. Памеры Д. вар’іруюцца для звычайных і застаюцца фіксаванымі для прывілеяваных акцый. Калі становішча кампаніі пагаршаецца, яна можа выплачваць Д. з атрыманых раней даходаў. Лічба, што паказвае, у колькі разоў прыбытак кампаніі перавышае суму Д., якую яна выплачвае, называецца пакрыццём па д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎТО́К,
пажыўныя рэчывы, якія назапашваюцца ў яйцаклетках жывёл і чалавека ў выглядзе гранул (радзей суцэльнай масы) і служаць для жыўлення зародка на працягу яго развіцця. Мае ў сабе бялкі, тлушчы, вугляводы, рыбануклеінавую кіслату, мінер. рэчывы; асн. яго масу складаюць ліпа- і глікапратэіды. Наяўнасць Ж. ў яйцаклетках абумоўлівае іх значна большыя памеры ў параўнанні са сперматазоідамі. Сінтэз Ж. бывае энда- або экзагенным у залежнасці ад таго, дзе ён ажыццяўляецца: у яйцаклетцы або па-за ёй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДА́ТАК,
грашовая сума, якая выдаецца адным з бакоў дагавору другому боку ў лік належачых плацяжоў. З’яўляецца доказам заключэння дагавору і сродкам забеспячэння яго выканання. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у выпадку, калі дагавор застаецца невыкананым па віне боку, які даў З., ён застаецца ў другога боку. Калі ў невыкананні павінен бок, які атрымаў З., апошні павінен вярнуць яго ў двайным памеры. Бок, адказны за невыкананне дагавору, абавязаны кампенсаваць другому боку страты з залікам сумы З.