arena [əˈri:nə] n.

1. арэ́на; кру́глая сцэ́на (у цырку, тэатры і да т.п.)

2. арэ́на; по́ле дзе́йнасці;

the international/political arena міжнаро́дная/паліты́чная арэ́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

progressive [prəˈgresɪv] adj.

1. прагрэсі́ўны, перадавы́;

a progressive political party прагрэсі́ўная паліты́чная па́ртыя;

progressive ideas/schools/reforms перадавы́я ідэ́і/шко́лы/рэфо́рмы

2. які́ прагрэсіруе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

coquetry

[ˈkoʊkɪtri]

n., pl. -ries

1) каке́цтва n.

2) Figur. гульня́ f., забаўле́ньне n.

a political coquetry — паліты́чная гульня́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cabal

[kəˈbɑ:l]

1.

n.

1) паліты́чная клі́ка

2) та́йныя пля́ны, змо́ва, інтры́га f.

2.

v.i.

твары́ць клі́ку, рабі́ць змо́ву

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

блізару́касць, ‑і, ж.

1. Недахоп зроку, пры якім вочы дрэнна бачаць аддаленыя прадметы. Зося ўзяла здымак, паднесла блізка да вачэй, хоць блізарукасці ў яе Кірыла раней не прыкмячаў. Шамякін.

2. перан. Няздольнасць ахапіць з’яву з усіх бакоў; недальнабачнасць. Палітычная блізарукасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кан’юнкту́ра, ‑ы, ж.

1. Становішча, якое склалася ў пэўнай галіне грамадскай дзейнасці; абставіны, сітуацыя. Міжнародная кан’юнктура. Палітычная кан’юнктура. Спрыяльная кан’юнктура.

2. Сукупнасць прымет, якія характарызуюць стан таварнай гаспадаркі: змяненне цэн, курс каштоўных папер, аб’ём выпуску прадукцыі і пад. Эканамічная кан’юнктура.

[Лац. conjunctura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптыма́ты

(лац. optimates)

палітычная групоўка ў Стараж. Рыме, якая адлюстроўвала інтарэсы нобіляў і супрацьстаяла папулярам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЕЛАРУ́СКАЕ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БДА),

палітычная партыя беларусаў у Польшчы. Створана ў 1990 на базе Бел. клуба (дзейнічаў з 1989). Устаноўчы кангрэс БДА (10.2.1990, Беласток, каля 100 дэлегатаў) прыняў праграму і статут, адозвы да бел. эміграцыі і Бел. нар. фронту «Адраджэньнне». Асн. мэта — выказванне патрабаванняў бел. насельніцтва Польшчы і абарона яго інтарэсаў. Кіруючы орган — гал. рада. Выдае бюлетэнь «Беларускія навіны».

т. 2, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ПАТРЫЯТЫ́ЧНЫ РУХ (БПР),

палітычная партыя дэмакр. кірунку. Утвораны ў кастр. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Асн. мэты — садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства, абарона нац. інтарэсаў Айчыны ва ўсіх сферах, аднаўленне і прымнажэнне сац. заваёў працоўных, захаванне міру і стабільнасці ў грамадстве. Арг-цыі БПР дзейнічаюць у большасці раёнаў і многіх гарадах Беларусі. Друкаваны орган — газ. «Отечество».

т. 2, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛОРУ́ССИЯ»,

штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выдаецца з лют. 1995 у Мінску на рус. мове. Асвятляе грамадска-паліт. падзеі на Беларусі і за яе межамі, аналізуе эканам. становішча краіны. Закранае пытанні культуры, асветы. Друкуе матэрыялы на гіст., маральна-этычныя, сямейна-быт. тэмы. Мае рубрыкі: «Лёсы людскія», «Так і жывём», «Жанчыны Беларусі», «Побач з цікавым суразмоўцам», «Крымінал» і інш.

т. 3, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)