1. Савет старэйшыя, вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме.
2. Вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі. Аксён Каль выступаў ад грамады, як давераная асоба. Хадзіў па судах, пачынаючы з акружнога, і давёў справу да сената, дзе яна і захлынулася, бо ўсюды пан цягне за пана.Колас.
3. Верхняя палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых капіталістычных краінах. Адзін з удзельнікаў нашай экскурсіі, які часта бывае тут і ведае ўсе парадкі Кангрэса, паказаў нам залы пасяджэнняў палаты прадстаўнікоў і сената, пакой для прэсы.Новікаў.
[Лац. senatus ад senex — стары.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІ́ТНАЎСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16 ст. на паўд.-зах. беразе воз. Сітна каля вытокаў р.Палата (Полацкі р-н Віцебскай вобл.). Пабудаваны ў 1563 з дрэва на штучнай земляной выспе, умацаванай драўлянымі канструкцыямі. Трапецападобную форму замка вызначала канфігурацыя мыса, утворанага берагам возера і лукавінай ракі. Быў умацаваны драўлянымі абарончымі сценамі-гароднямі з 4 вуглавымі чацверыковымі 3-яруснымі вежамі (на паўкруглых у плане асновах), накрытых двухсхільнымі дахамі. Праезд у замак размяшчаўся ў сцяне з боку перашыйка паміж ракой і возерам. 1-павярховая драўляная забудова размяшчалася ў цэнтры замка, свабодная прастора ўздоўж сцен прызначалася для манеўра войск. С.з. разбураны войскамі ВКЛ у 1566, потым адбудаваны і зноў знішчаны пры штурме ў час Лівонскай вайны 1558—83. Вядомы паводле малюнка С.Пахалавіцкага 1579.
Ю.А.Якімовіч.
Сітнаўскі замак. З малюнка С.Пахалавіцкага. 1579.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэйхсра́т
(ням. Reichsrat, ад Reich = дзяржава + Rat = рада)
1) парламент у Аўстра-Венгрыі ў 1867—1918 гг.;
2) верхняя палаталандтагу ў Баварыі ў 1818—1918 гг.;
3) орган прадстаўніцтва зямель у Германіі ў 1919—1934 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НІКАЛА́ЕЎ (Мікалай Віктаравіч) (21.11.1955 21.2.1955, г. Шчучын Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-рфілал.н. (1997). Скончыў БДУ (1977). З 1978 жыве ў Санкт-Пецярбургу. Працаваў у Ленінградскім аддзяленні Ін-та археалогіі АНСССР, удзельнічаў у раскопках стараж. Навагрудка, Старой Ладагі. З 1978 працуе ў Расійскай Нац. б-цы. Адзін з заснавальнікаў і чл. Прэзідыума Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Адзін са стваральнікаў і чл. праўлення Бел. грамадска-культ.т-ва ў Санкт-Пецярбургу. Даследуе гісторыю культуры Беларусі, бел. мастацтва, гісторыю праваслаўнай царквы на Беларусі.
Тв.:
Несвижская библиотека князей Радзивиллов // Книга в России XVIII — середины XIX в. Л., 1989;
Іван Грыгаровіч — гісторык беларускай царквы: Знаходка ў Аддзеле рукапісаў // Наш радавод. Гродна, 1992. Кн. 4, ч. 1;
Кірылічнае кнігапісанне ў Вільні ў XV — першай палове XVI ст. // Спадчына. 1993. № 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ.
Існаваў у 1498—1832 у г. Полацк Віцебскай вобл. Адзін з першых 4 кляштараў ордэна бернардзінцаў у ВКЛ. Засн.вял.кн.ВКЛ Аляксандрам на Запалоцці пры ўпадзенні р.Палата ў Зах. Дзвіну з мэтай схілення праваслаўных у каталіцтва. Верагодна, у гэтым кляштары атрымаў пач. адукацыю Ф.Скарына. Драўляны касцёл кляштара пабудаваны ў 1502. У час Лівонскай вайны 1558—83 ён спалены ў 1563. У 1696 ваявода Д.Слушка зноў запрасіў бернардзінцаў у Полацк і размясціў іх у слабадзе Кабак. Пасля пажару 1758 пабудаваны мураваны касцёл Маці Божай Марыі Нябеснай (асвячоны ў 1769) і жылы корпус. Касцёл быў аднанефавы, з трансептам і 2-вежавым фасадам, памерамі 42 × 25 локцяў. У 1772 было 10 манахаў, школа філасофіі. У 1832 кляштар скасаваны, касцёл ператвораны ў правасл. царкву (значна пашкоджаны ў 1930-я г.). Жылы корпус захаваўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З МІХАІ́ЛА АРХАНГЕ́ЛА»,
«Рускі народны саюз імя Міхаіла Архангела», чарнасоценная (гл.Чарнасоценцы) арг-цыя ў Расіі ў 1908—17. Узнік у пач. 1908 у выніку выхаду з «Саюза рускага народа» шэрагу ультраправых дзеячаў на чале з У.М.Пурышкевічам (старшыня саюза да лют. 1917). Названы ў гонар нябеснага апекуна цара Міхаіла Фёдаравіча, заснавальніка дынастыі Раманавых. Кіруючы орган — Гал.палата з 14 членаў (у Пецярбургу). Аддзелы ў Маскве, Кіеве, Адэсе, Мінску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і інш. Праграма ў значнай ступені супадала з праграмай «Саюза рус. народа», але прызнавала неабходнасць Дзярж. думы пры поўным пазбаўленні выбарчых правоў яўрэяў, падтрымлівала агр. палітыку П.А.Сталыпіна. Дзеячы «С.М.А.» выступалі ў друку (газ. «Колокол», штотыднёвікі «Прямой путь», «Зверобой»), распаўсюджвалі свае кнігі і брашуры, праводзілі сходы, гутаркі, масавыя акцыі, арганізоўвалі антысеміцкія кампаніі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 дзейнасць «С.М.А.» спынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ СХОД РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
прадстаўнічы і заканадаўчы орган, парламент дзяржавы. Уведзены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), прынятай на рэсп. рэферэндуме 24.11.1996. Складаецца з 2 палат — Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, якіх выбірае насельніцтва рэспублікі на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні) і Савета Рэспублікі (палататэр. прадстаўніцтва: ад кожнай вобласці і г. Мінска ў яе склад выбіраюцца тайным галасаваннем на пасяджэннях дэпутатаў мясц. Савета базавага ўзроўню па 8 членаў і 8 членаў назначае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь). Тэрмін паўнамоцтваў парламента — 4 гады. Палаты збіраюцца на 2 чарговыя сесіі ў год.
Нечарговыя сесіі склікаюцца ў выніку асаблівай неабходнасці па ініцыятыве Прэзідэнта або па патрабаванні большасці не менш як 2/3 галасоў ад поўнага складу кожнай з палат. Палаты выбіраюць са свайго складу старшынь і іх намеснікаў, якія вядуць пасяджэнні і кіруюць унутр. распарадкам палат, пастаянныя камісіі і інш. органы для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, аднесеных да ведання палат. Палата прадстаўнікоў разглядае праекты законаў, назначае выбары Прэзідэнта, дае згоду Прэзідэнту на назначэнне кіраўніка ўрада, заслухоўвае яго даклад аб праграме дзейнасці ўрада і ўхваляе або адхіляе праграму, разглядае пытанне аб даверы ўраду, прымае адстаўку Прэзідэнта ці рашэнне аб зняцці яго з пасады ў прадугледжаных Канстытуцыяй выпадках і інш. Савет Рэспублікі адабрае або адхіляе прынятыя Палатай прадстаўнікоў праекты законаў, дае згоду на назначэнне Прэзідэнтам пэўных вышэйшых службовых асоб дзяржавы, выбірае 6 суддзяў Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь, 6 членаў Цэнтр. камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэсп. рэферэндумаў, адмяняе незаконныя рашэнні мясц. Саветаў дэпутатаў, прымае рашэнне аб роспуску мясц. Савета дэпутатаў у выпадку парушэння ім заканадаўства, разглядае рашэнне Палаты прадстаўнікоў аб зняцці Прэзідэнта з пасады і прымае па ім канчатковае рашэнне, вырашае інш. пытанні, калі гэта прадугледжана Канстытуцыяй. Дэпутатам парламента належыць права заканад. ініцыятывы. Рашэнні палат прымаюцца ў форме законаў і пастаноў. Парадак дзейнасці палат вызначаецца іх рэгламентам. Пасяджэнні палат з’яўляюцца адкрытымі (калі патрабуюць інтарэсы дзяржавы ў пэўным парадку можа прымацца рашэнне аб правядзенні закрытага пасяджэння). Дэпутаты парламента карыстаюцца недатыкальнасцю пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Quot homines, tot sententiae
Колькі людзей, столькі думак.
Сколько людей, столько мнений.
бел. Кожны чалавек свой розум мае. Кожны свайго розуму пробуе. Што галава, то і розум.
рус. Сто голов, сто умов. Что голова, то ум. У каждого Фила та своя в уме палата. Сколько голов ‒ столько умов. Друг он мой, а ум у него свой. Всяк живёт своим умом. У всякого барона своя фантазия.
фр. Autant de têtes autant d’avis (Сколько голов, столько умов).
англ. So many men, so many minds (Сколько людей, столько мнений).
нем. Soviel Köpfe, soviel Sinne (Сколько голов, столько умов). Viel Köpfe, viel Sinne (Много голов, много умов).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
lord[lɔ:d]n.
1. лорд (тытул у Англіі);
the Lordsпала́та ло́рдаў
2. буйны́ землеўлада́льнік (у сярэдневяковай Еўропе)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАСІ́ЎНАЕ ВЫ́БАРЧАЕ ПРА́ВА,
права асобы выбірацца ў выбарныя дзярж. органы і органы мясц. самакіравання; права быць зарэгістраваным у якасці кандыдата, праводзіць перадвыбарчую прапаганду і агітацыю, карыстацца ўсімі інш. правамі. У многіх дзяржавах валоданне П.в.п. абумоўлена рознымі павышанымі (у параўнанні з актыўным выбарчым правам) выбарчымі цэнзамі: узроставым, аселасці, адукац., службовым. Маёмасныя цэнзы для ажыццяўлення П.в.п. (пры выбарах у агульнанац. прадстаўнічыя органы) устаноўлены ў Канадзе, Аргенціне, Бельгіі, Коста-Рыцы і інш. Найчасцей абмежаванні датычаць павышанага ўзроставага цэнзу. На выбарах у верхнія палаты парламентаў гэты цэнз асабліва высокі, напр., у ЗША, Японіі, Індыі П.в.п. валодаюць грамадзяне, якія дасягнулі 30 гадоў (у ніжнюю — 25 гадоў), у Італіі адпаведна 40 і 25 гадоў. На Беларусі членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін, які дасягнуў 30 гадоў і пражываў на тэр. адпаведнай вобласці, г. Мінска не менш як 5 гадоў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата) можа быць грамадзянін, які дасягнуў 21 года.