Галадаць некаторы час. Страты былі вялікія, прыйшлося шмат і пагаладаць і памерзнуць, і толькі пад вясну блакада скончылася.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перахва́тамі (піріхватымі) ’рыўкамі’ (Юрч. СНЛ). Прыслоўе ў форме назоўніка перахват у Тв. скл. мн. л. Магчыма, пад уплывам рус.перехват, перехватить ’перакусіць, перахапіць час ад часу’. Да пера- і хватаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.
1.за каго-што. Выказвацца ў падтрымку каго-чаго-н. (у час выбараў пры вырашэнні пытання і пад.).
Г. за дэлегата.
2.што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАГДАШЭ́ВІЧ Іван, арганізатар і кіраўнік аднаго з найбольш буйных на Беларусі Давыд-Гарадоцкага паўстання 1648—50 у часантыфеадальнай вайны 1648—51. Быў войтам Давыд-Гарадка. У час паўстання выбраны палкоўнікам войска, якое складалася з некалькіх тысяч чалавек. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы больш як 2 гады кантралявалі ўсю тэр. Давыд-Гарадоцкай вол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБА́ЦЫЯ ( ад лац. probatio выпрабаванне),
від умоўнага асуджэння ў крымінальным праве ЗША, пры якім асуджаны знаходзіцца пад наглядам спец. органаў на час выпрабавальнага тэрміну, устаноўленага судом. На асуджанага на час П. можа быць накладзены таксама шэраг дадатковых абмежаванняў (напр., не наведваць пэўныя месцы, устрымлівацца ад зносін з пэўнымі асобамі і да т.п.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЯТО́ЎСКІ (Poniatowski) Юзаф Антон (7.5.1763, Вена — 19.10.1813),
ваенны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, князь, ген.-лейт. польскай арміі (1792), маршал Францыі (1813). З роду Панятоўскіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З 1780 служыў у аўстр. арміі, з 1788 палкоўнік, ад’ютант імператара Іосіфа П. У 1789 пераехаў у Рэч Паспалітую, удзельнічаў у рэарганізацыі польскай арміі, з 1788 камандаваў дывізіяй. У 1792 камандаваў польскай арміяй, якая абараняла ад рас. войск лінію Дняпра і Днястра. Пасля бою пад Зелянцамі 18.6.1792 адступіў да Ізяслава, потым вывеў войскі за р. Буг. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку і выехаў у Вену. У часпаўстання 1794 вярнуўся, удзельнічаў у абароне Варшавы. Пасля капітуляцыі зноў выехаў у Вену. Адмовіўся ад прапаноў Кацярыны II і Паўла I паступіць на рас. службу. З 1798 жыў у сваім маёнтку пад Варшавай. У 1806, калі франц. войска падышло да Варшавы, а прускае пакінула горад, П. стаў на чале мясц. міліцыі і падтрымаў Напалеона. Са снеж. 1806 камандаваў адноўленым польск. войскам, са студз. 1807 ваен. міністр Варшаўскага княства. У часаўстра-французскай вайны 1809 паспяхова дзейнічаў супраць аўстр. войск у Галіцыі. У 1811 зноў адмовіўся паступіць на рас. службу. У час паходу Напалеона ў Расію 1812 камандаваў 5-м польскім корпусам «Вял. арміі». У пачатку кампаніі праследаваў 2-ю Зах. армію і рухаўся праз Гродна, Нясвіж, Ігумен да Магілёва. Удзельнічаў у бітвах пад Смаленскам і Барадзіном. У час адступлення рэшткі корпуса П. ўдзельнічалі ў бітвах пад Вязьмай і на р. Бярэзіна. Пасля вываду польск. войск у Саксонію сфарміраваў 8-ы корпус. У Лейпцыгскай бітве 1813 па даручэнні Напалеона, які ў час гэтай бітвы ўзвёў П. ў маршалы, прыкрываў адыход франц. войск. У час пераправы праз р. Эльстэр быў цяжка паранены і патануў. У 1814 прах П. перанесены ў Варшаву, у 1819 перапахаваны ў Кракаве на Вавелі. У 1826—32 зроблены помнік П. (скульпт. Б.Торвальдсен), які з 1840 знаходзіўся ў Гомелі перад палацам І.Ф.Паскевіча, з 1922 — у Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пачацца, надысці (пра час, стан і пад.). Настаў час адпачынку. Настала вясна. □ На ўсёй зямлі настала свята, яна красой уся абнята.Дубоўка.У класе настала насцярожаная цішыня.Якімовіч.Тым часам настала жніво.Дуброўскі.
2.Разм. Прыстаць да каго‑н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. Так настаў, што я згадзіўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)