Лялёта, лелёта ’маларухомая, непрыгожая жанчына’ (Растарг.), лялётачка (фалькл.) ’лялька’ (гом., Нар. сл., Нар. Гом.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ота ад ляля (гл.) < la‑/le‑. Параўн. утварэнні ад гэтага кораня ў іншых слав. мовах: рус.валаг.леле́к ’балбатун, гаварун (аб дзіцяці)’, уладз.лелёха ’тоўстая, непаваротлівая жанчына’, укр.лельом‑полельом ’ледзь перасоўваючы ногі’, польск.lelum polelum ’флегматычны чалавек’, велікапольск., каш., калішск., серадзк. lelak, lelåč, lelåch, lelåš, lelåček, lelåšek, lela, lelek ’пястун, гультай’, ст.-польск.lele ’тс’, ’кволы’, н.-луж.lelawa ’бессаромная гультайка’, lelawiś se ’бессаромна сябе паводзіць’, в.-луж.lělawa ’гультаяватая дзяўчына’, lělak ’грубіян’, чэш.býti lelkem ’глядзець з адкрытым ротам’, ’быць салапякам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казе́ліць, у выразе казеліць вочы ’скасавурыўшыся, пільна ўглядацца ў каго-н., што-н.’ (БРС, ТСБМ, Касп.; полац., Нар. лекс.), казерыць вочы ’тс’ (КЭС., лаг.; Шат.). Дакладныя адпаведнікі ў іншых мовах нам невядомыя; што ж датычыцца наогул утварэння дзеясловаў такога тыпу, можна прывесці польск.koźlić (czoło) ’хмурыць і да т. п.’, рус.дыял.козиться ’злавацца; паводзіць сябе высакамерна; пазбягаць людзей і інш.’, козлиться ’ўпірацца, упарціцца’, літ.ožiúotis ’тс’. Метафара ў разглядаемым выпадку відавочная; што ж датычыцца словаўтварэння, то для формы казеліць можна думаць пра аснову казёл‑, адносна казерыць — меркаваць або аб наяўнасці экспрэсіўнага дэрывата з ‑р‑ суфіксацыяй ад каза, або аб уплыве такой суфіксацыі на асноўную форму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустава́ць (пуставаць) ’быць пустым’: пуня пустуець (Нас., ТСБМ, Шат.), ’гультаяваць, рабіць бескарысную справу’ (Нас.), пустава́ць ’быць незанятым’ (Варл.), пустова́ць ’быць незасеяным (пра поле)’ (Выг.), ’быць пустым, нявыкарыстаным, бязлюдным’ (ТС), укр.пусто́вати ’паводзіць сябе несур’ёзна, гарэзнічаць’, рус.пустова́ть ’не працаваць; распуснічаць’, польск.pustować ’стаяць пустым; жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Да пусты́ ’незаняты; непатрэбны’, з якога выводзяцца ўсе астатнія значэнні; для польск.pustować ’жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Банькоўскі (2, 966) дапускае зыходную форму *pusto(to)wać (ад pustóta ’легкадумнасць, свавольнасць’, гл. пусто́та ’тс’). Пра старажытнасць значэння ’быць (стаць) незанятым, бязлюдным’ сведчыць балг.пусто́свам ’праклінаць, прамаўляць кляцьбу Да опустее! Пусто да стане! і пад.’ (параўн. Тодараў, Studia Etym. Brun., 1, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
блудзі́ць, блуджу, блудзіш, блудзіць; незак.
1. Згубіўшы арыенціроўку, хадзіць у пошуках правільнага выйсця. Хто пытае, той не блудзіць.Прыказка.
2. Хадзіць, вандраваць у пошуках чаго‑н.; блукаць. — Вось і ўсё наша жыццё, — сказаў, уздыхнуўшы, старэйшы. — Блудзім па свеце, ходзім па зямлі, ды ўсё не па сваёй.Галавач.Я з вамі, гуслі, блудзіў па свеце, Шукаў я з вамі жыццёвы вырай.Гурло.// Пераходзіць з аднаго на другое (пра вочы, позірк). [Бацька] ляжаў на лаве пры сцяне пад акном, і позірк яго блудзіў па забруджанай мухамі шыбе.Чорны.
3.Разм. Дрэнна паводзіць сябе, распуснічаць. [Кандрат:] — Ці не тая гэта маладзіца, што ўсё лета гаспадара свайго ашуквала ды з Кандратам Парамонавым блудзіла?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
afiszować się
afiszowa|ć się
незак. хваліцца чым; выхваляцца; паказваць што; звяртаць увагу на сябе; паводзіць сябе;
~ł się wśród znajomych ze swoją dziewczyną — паказваўся сярод знаёмых са сваёй дзяўчынай
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Наха́лам ’нахабна, бесцырымонна’ (Сл. ПЗБ), ’нахабна, назойліва’ (ТС), сюды ж наха́льны ’вялікі, моцны’: дажджэ́ наха́льныя (Сл. ПЗБ), наха́лны ’нахабны’, наха́льніца ’празмерна цікаўная асоба, назола’ (ТС), рус.наха́л ’зб. няпрошаныя госці; нахабнік’, нахал делать ’паводзіць сябе нахабна’, нахальный ’нахабны; дармавы’; ’гвалтоўны’: нахальная смерть (смал., СРНГ). Значэнні і формы, прадстаўленыя ў рускіх і беларускіх словах, прымушаюць звязаць з рус.ха́лко ’хутка, паспешна; моцна’, халовой ’танны, дурны, недарэчны’, хал ’дарэмшчына’, ха́лкать ’прагна глытаць’, да якіх належаць таксама бел.аха́лкам ’не перажоўваючы, вялікімі кускамі (есці)’, ха́лкаць экспр. ’есці’, халькам ’абы-як’, што, відаць, гукапераймальнага паходжання. Развіццё значэнняў, як у на́глы (гл.), параўн. рус.нага́л ’заклік, крык ці песня ў такт працы’; у сувязі з гэтым наўрад ці звязана з *xoloto (параўн. Фасмер, 3, 50; з л-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Навяжоны, навежоны ’дзіўны, дзівакаваты’ (ТС), параўн. укр.навішений ’вар’ят’. Відаць, ад дзеяслова навяжаць ’наведваць’ (Нас.), параўн. палес.навыжʼаты ’развітвацца з нябожчыкам’ (драгіч., Клім.), якое, як відаць з ілюстрацыі (Бабы пошлы noKojHUKa навыжʼаты), хутчэй мае значэнне ’наведваць’, параўн. ст.-бел.ест хоробою обложною навежоны, што суадносіцца з дзеясловам навежати ’наведваць’, адзначаным у пісьмовых помніках з XV ст., які Булыка (Лекс. запазыч., 197) лічыць запазычаннем са ст.-польск.nawiedzać. Польск.дыял.nawiedzony ’ненармальны чалавек, які знаходзіцца пад уплывам злых духаў, знахар’ тлумачыць семантыку беларускага слова (= *чалавек, якога наведалі злыя духі, у выніку чаго ён страціў здольнасць нармальна сябе паводзіць’), аднак не дае фармальных падстаў лічыць яго непасрэдным запазычаннем, паколькі ўсходнеславянскі рэфлекс ж < *dj характэрны і для тураўскай гаворкі, параўн. на́жа (< *nadja), нужа (< *nudja) і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zíemenvi і~, sich падыхо́дзіць, нале́жаць;
er weiß nicht, was sich ziemt ён не ве́дае, як сябе́паво́дзіць;
es ziemt mir nicht, darüber zu úrteilen мне не́льга ду́маць [меркава́ць] аб гэ́тым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
square1[skweə]n.
1. квадра́т;
a solid square куб;
bring a number to a squaremath. узво́дзіць у квадра́т;
The square of three is nine. Тры ў квадраце роўна дзевяці.
2. пло́шча, пляц;
Trafalgar Square Трафальга́рская пло́шча
3. навуго́льнік (для чарчэння)
4.infml, derog. мешчані́н, рэтрагра́д
♦
be on the squareinfmlпаво́дзіць сябе́ сумле́нна;
break squares паруша́ць прыня́ты пара́дак;
out of square ко́са; няпра́вільна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
mad[mæd]adj.
1. шалёны, звар’яце́лы;
(do smth.) like mad (займа́цца чым-н.) апанта́на
2.infml ве́льмі зло́сны;
be mad at/with smb. злава́цца на каго́-н;
drive smb. madinfml даво́дзіць каго́-н. да шале́нства;
go mad вар’яце́ць;
be mad about/on smb./smth. мо́цна захапля́цца кім-н./чым-н.
♦
be as mad as a hatterinfmlпаво́дзіць сябе́ ве́льмі дзі́ўна або́ па-дурно́му; звар’яце́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)