Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
задо́рны, ‑ая, ‑ае.
Поўны задору; палкі, бадзёры. Голас малога па-дзіцячаму звонкі, задорны.Брыль.Вясёлыя, задорныя прыпеўкі рэхам адгукаліся ў бары.Ваданосаў.// Задзірысты. Вось пачуўся ў лесе, недалёка ад нас, рэзкі, задорны, поўны выкліку голас новага самца.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыжава́нне, ‑я, н.
1. Месца, дзе перасякаецца, перакрыжоўваецца што‑н. На перакрыжаванні вуліц. Перакрыжаванне прыцэлу.
2.Спец. Спарванне жывёл або апыленне раслін розных відаў, сартоў, народ для вывядзення новага віду, сорту, пароды жывёлы або расліны. Натуральнае перакрыжаванне культурных раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прысу́шак1, прысуошок ’акрайчык, першы кавалак хлеба, адрэзаны ад новага бохана’ (беласт., Ніва, 1979, 5 жн.). Магчыма, звязана з магічным уздзеяннем (гл. папярэдняе слова): Мы, бывало, за прысуошкі то аж бʼемся (тамсама). Гл. таксама асу́шак.
Прысу́шак2, прысу́шкі ’сошкі (апоры) на бэльках’ (брагін., ЛА, 4). Гл. прысо́шак, со́шка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рок-н-рол ’дынамічны парны танец амерыканскага паходжання’ (ТСБМ). З амерыканска-англ.rockʼnʼ‑roll ’хістайся і качайся’ < rock ’калывацца, ківацца’, ʼn < and ’і’, roll ’качацца’, якое стала сімвалам новага віду музыкі. Увёў у карыстанне на пач. 50‑х гадоў XX ст. папулярны кліўлендскі дыскжакей А. Фрыд (Рэйзак, 543).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарна́да ’назва смерчаў у ЗША’ (ТСБМ). Культурнае запазычанне новага часу праз англ.tornado ’тс’ з ісп.tornado ’смерч, моцны вецер’ < tronada ’навальніца’ < tronar ’грымець’. Слова tronada ’навальніца’ трансфармавалася пад уплывам іспанскага дзеепрыметніка tornado < tornar ’круціцца’, які звязваюць з лац.tornare ’абточваць’ (Голуб-Ліер, 446; ЕСУМ, 5, 605–606).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выто́км.
1. Quélle f -, -n; Áusgangspunkt m -(e)s, -e;
2.перан.выто́кі Quéllen pl; Ánfánge pl;
выто́кі но́вага жыцця́ die Ánfänge [der Úrsprung] éines néuen Lébens
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВЫСАКО́СНЫ ГОД,
каляндарны год, які мае 366 сутак (на адны суткі больш за звычайны). Ёсць у юліянскім (стары стыль) і грыгарыянскім (новы стыль) календарах. Паводле новага стылю высакосным з’яўляецца кожны год, лічба якога дзеліцца на 4 без рэшты (акрамя гадоў, лічба якіх заканчваецца на 2 нулі, але не дзеліцца на 400, напр., 1700, 1800, 1900).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ТАЧНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
асобы, якія пажыццёва выконвалі ваенную дзярж. павіннасць на Русі ў канцы 15—17 ст. Выстаўляліся ад гар. і сельскага цяглага насельніцтва. Колькасць Д.л. у арміі была значная (у час паходу на Полацк 1563 іх было 80 тыс.). У сярэдзіне 17 ст. Д.л. ў складзе палкоў новага строю. З 1705 заменены рэкрутамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІН (Андрэй Восіпавіч) (16.7.1837, с. Селезні Тамбоўскага р-на, Расія — 13.8.1906),
расійскі фотамастак. Скончыў Пецярбургскую АМ (1864). Адкрыў фотаатэлье ў Кастраме, потым у Ніжнім Ноўгарадзе. Разглядаў фатаграфію як частку выяўл. мастацтва, у жанравых кампазіцыях (сцэнах-пастаноўках) ішоў па шляху жывапісцаў-перасоўнікаў. Прыўнёс шмат новага ў фотамастацтва (пабудова мізансцэн, эфекты асвятлення) і тэхніку фатаграфавання (вывучэнне оптыкі).