Разм. Аднолькавае, нічым не апраўданае ўраўноўванне чаго‑н. — Бы жывяце ў абшчыне, — зноў устаў бургамістр, — але яна яшчэ не ўмацавалася. І ты, стары, не гні, ураўнілаўкі тут ніякай небудзе.Федасеенка.// Сістэма аплаты працы незалежна ад яе колькасці і якасці. Ліквідаваць ураўнілаўку ў зарплаце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ХАНО́К Эдуард Сямёнавіч (н. 18.4.1940, зернесаўгас у Фёдараўскім р-не Кустанайскай вобл., Казахстан),
беларускі кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1982). Нар.арт. Беларусі (1996). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1962, кл. Я.Глебава), Маскоўскую кансерваторыю (1969, кл. Дз.Кабалеўскага, А.Пірумава). У 1969—72 выкладаў у Крыварожскім пед. ін-це. На Беларусі ў 1946—62 і з 1974. Найб. плённа працуе ў песенным жанры. Яго музыцы ўласцівы вобразнасць, меладычнасць, запамінальнасць з характэрнымі інтанацыяй, гармоніяй і рытмікай. Сярод песень «Зіма», «Давай пагаворым», «Ці. тое яшчэ будзе», «Малінаўка», «Я ў бабулі жыву», «Завіруха», «Вы шуміце, бярозы», «Ты вазьмі мяне з сабой» і інш., многія з якіх напісаны на вершы сучасных бел. паэтаў. Напісаў музыку да драм. спектакляў: «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева, «Кот у ботах» С.Пракоф’ева і Г.Сапгіра (Бел.рэсп.т-р юнага гледача), «Брэсцкая Крэпасць» К.Губарэвіча (Брэсцкі абл.драм.т-р), «Амаральная гісторыя» Э.Брагінскага і Э.Разанава, «Канёк-Гарбунок» паводле казкі П.Яршова (Дзярж.рус.драм.т-р Беларусі). Аўтар музыкі да бел. анімацыйных фільмаў, мюзікла «Маленькая краіна» (у сааўт., 2000. Масква) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАВЕ́НКА Васіль Цімафеевіч (н. 5.5.1936, в. Пажыхар Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел. індустрыяльны тэхнікум (1956), БДУ (1966). Працаваў геолагам. З 1972 у час. «Полымя», у 1977—78 адказны сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі. З 1991 гал. рэдактар міжрэсп. сац.-экалагічнага штотыднёвіка «Набат». Друкуецца з 1962. Піша на бел. і рус. мовах. Першая кніга нарысаў «Зямля, адкрытая намі» (1971) пра геолагаў. У кнігах нарысаў «Пробны камень» (1974), аповесцей і нарысаў «Дайсці да ладу» (1985), эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987) і інш. надзённыя праблемы маралі, ладу, жыцця грамадства і сучаснай вёскі. Аўтар гіст. рамана «Надлом» (2003), п’есы «Персона нон грата» (з М.Місюком, паст. 1982).
Тв.:
Приручение земли. М., 1975;
Пакуль сонца ў зеніце: Аповесць у нарысах. Мн., 1977;
Через гать. М., 1982;
Другой зямлі небудзе: Нарысы. Мн., 1989;
На что нам жизнь дана: Повести, очерки М.,1991;
Смяльчак Лузь: Казкі. Мн., 1995;
Чорная ружа: Казкі. Мн., 1996;
Сказ пра беларусаў (з Л.Эмілітам). Мн., 2000;
Крушэнне на ростані: Эсэ, артыкулы, гутаркі. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). І мудрыць [над юшкай] доўга не трэба: перамыў .. [рыбу] ды ў чыгун, чым больш, тым будзе тлусцей ды смачней.Брыль.[Мужчына:] — А хто .. ў санках у цябе па двары катаўся? Ты мне, матка, не мудры. — Адчапіся. Ніхто не катаўся.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Трохі памагчы. — Не журыся, — працягнуў Сінічкін, пазяхаючы, — неяк будзе. Мы падможам.Пестрак.Сваце, сваце мой, падмажы, Хвартушок мне падвяжы.Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звы́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; пр. звыкся, ‑лася; зак., зкім-чым і без дап.
Прывыкнуць да каго‑, чаго‑н., асвоіцца з кім‑, чым‑н. Паступова я звыкся з думкай, што пісьменніцкая праца будзе асноўнай у маім жыцці.Крапіва.Не лёгка будзе эвакуіраваць Марыю: яна звыклася з калектывам, і з ёй усе тут звыкліся, палюбілі яе.Кулакоўскі.Атрымалі добрую кватэру, звыкліся, прыжыліся.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меню́, нескл., н.
1. Набор страў да абеду, снедання і інш. Люся не стрымалася і запыталася, як там мама. — А што ёй? — адмахнуўся повар. — Хутка сама ля катлоў будзе ўпраўляцца. І меню будзе сама складаць.Даніленка.
2. Лісток, на якім пералічаны стравы (у сталовай, рэстаране, кафэ). Хапіўшы на ляту са стала меню, да чалавека паляцела Люся і здалёк спытала: — Вам што?Карпюк.
[Фр. menu.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРО́ДНАЕ ПРА́ВАпублічнае,
сукупнасць юрыд. норм і прынцыпаў, якія рэгулююць адносіны паміж дзяржавамі і паліт. ўтварэннямі дзярж.-прававога характару. Гал. суб’ектамі М.п. з’яўляюцца дзяржавы. М.п. як асобая сістэма прававых норм не ўваходзіць у якую-н. нац. сістэму права і не ўключае ў сябе нормы нац. права. Аднак пачынаючы з 1920-х г. шэраг дзяржаў абвясцілі прамое дзеянне агульнапрызнаных норм М.п. на іх тэрыторыі і прыярытэт такіх норм над нац. заканадаўствам. У іншых краінах нормы М.п. ўключаюцца апасродкавана. Крыніцамі М.п. з’яўляюцца міжнар. дагаворы і міжнар.-прававыя звычаі, дапаможнымі крыніцамі — акты міжнар. арг-цый, рашэнні міжнар. судовых і арбітражных органаў, міжнар.-прававая дактрына.
Асн. прынцыпы М.п. замацаваны ў Статуце ААН. 25-я сесія Ген. Асамблеі АА́Н (1970) прыняла Дэкларацыю аб прынцыпах М.п. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (арт. 8) прызнала прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў М.п. і абвясціла, што адпаведнасць нац. заканадаўства нормам М.п. будзе забяспечана. Выкананне М.п. яго суб’ектамі забяспечваецца індывідуальным або калектыўным прымусам з боку ўсяго міжнар. супольніцтва, межы і формы якога вызначаюцца ў працэсе сумеснай нарматворчасці. Нормы М.п. рэгулююць адносіны дзяржаў ва ўмовах і ў сферы як супрацоўніцтва, так і барацьбы. Да гэтай галіны адносін належаць нормы і прынцыпы, якія рэгулююць парадак вырашэння спрэчак, паводзіны дзяржаў у час узбр. канфліктаў, і ўстанаўліваюць формы і віды адказнасці за правапарушэнні, і да т.п. Гл. таксама Міжнароднае прыватнае права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Рмн. заловак; ж.
Мужава сястра. На Супронавых дочак ніхто ніколі дрэннага не скажа, хай сабе гэта будзе свякроў, свёкар, дзевер, валоўка ці ятроўка, ці чужы чалавек.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скуць.
2.узнач.прым. Які не мае свабоды, заняволены. Але верылі мы, Што не вечна тут цьма, І не вечна наш край будзе скуты.Журба.Даволі тупасці, слепасці Люду, што ў горы гарбеў! Б’е гнеў Петрапаўлаўскай крэпасці — Скутага розуму гнеў.Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)