1. Які мае адносіны да вобраза (у 2 знач.). Вобразнае мысленне. Вобразнае абагульненне ўбачанага. Вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.
2. Яркі, жывы; яскравы. Вобразная мова. Вобразны выклад. □ З першых сваіх крокаў наша літаратурная байка ўбірала ў сябе мудрасць і дасціпнасць беларускіх народных прыказак і прымавак, іх вобразныя фарбы.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апалчэ́нне, ‑я, н.
1. У старажытнасці — войска, якое ў час вайны набіралася з шырокіх народных мас.
2. Дапаможнае войска, якое фарміруецца ў час надзвычайных абставін на добраахвотных асновах з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы. Такімі ж доўгімі здаваліся і ўсе наступныя дні, аж пакуль .. [Сяргей] не трапіў у народнае апалчэнне.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРУ́ЦА Аляксей Пятровіч (н. 9.5.1924, в. Пішчыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951). Працаваў настаўнікам, з 1957 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1969 у Мінскім пед. ун-це. Даследуе бел. дыялекталогію, гіст. граматыку і лексікалогію бел. і рус. моў, лексіку Я.Коласа. Аўтар працы «Развіццё складаназалежнага сказа ў беларускай мове» (1970). Адзін з аўтараў «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—15, 1982—96; акрамя вып. 4—6, 10—11), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (у 5 т., т. 1—4, 1993—97). За ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі («Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», 1963, «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», 1968—69) Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́БІН Дзмітрый Віталевіч (н. 27.6.1963, Мінск),
бел. кампазітар, педагог. Скончыў Дзярж.муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1986), Бел. акадэмію музыкі (1993, клас Дз.Смольскага). З 1986 выкладаў у Бел. харэаграфічным вучылішчы, з 1988 у Бел.пед. ун-це. У творчасці спалучае традыцыйныя і авангардныя метады кампазіцыі. Сярод твораў: кантаты «Беларускія песні» на нар. тэксты (1996), «Адышоўшыя строфы» на вершы Ф.Цютчава (1998); «Псалом IX» для дзіцячых галасоў, габоя, аргана, 2 туб і ўдарных (1994); канцэрт для скрыпкі і сімф.арк. (1993); «Музыка для горада Нясвіжа» для камернага арк. (1997); «Апошняя працэсія» для 2 фп., трубы, ударных і магнітнай стужкі; «Водгукі беларускіх народных песень» для падрыхтаванага фп.; хар. цыкл «Малітвы» ў суправаджэнні чэлесты і ўдарных; вак. цыкл «Песні змроку і світанку» (абодва на вершы А.Блока).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папулі́ст
(англ. populist, фр. populiste, ад лац. populus = народ)
палітычны лідэр, які робіць стаўку на падтрымку шырокіх народных мас і дабіваецца папулярнасці за кошт абяцанняў, у далейшым малаажыццявімых.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Наве́ц ’мярцвяк, нябожчык’: не чалавек нават — як бы жывы навец (Васючэнка, зб. Тутэйшыя. Мн., 1989, 161). Адсутнасць дакладнай дыялектнай лакалізацыі слова, што ўзыходзіць да прасл.*navь, ц.-слав.навь ’мярцвяк’ і пад., не выключае яго запазычанне з іншых, не народных крыніц ці штучнае ўтварэнне. Параўн., аднак, на́ўскі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабаці́нне ’вяснушкі або ямкі на скуры; рабізна на паверхні вады’ (ТСБМ), рабаце́нне, рабаце́не, рабаццё, рабаце́ня, рабаце́нё ’вяснушкі’ (Сл. ПЗБ), ’пашкоджанне скуры ад воспы’ (Сцяшк.), рабоце́нье, рабоці́нье ’воспіны’ (ТС). Паводле народных уяўленняў, як вынік разбурэння гнёздаў птушак: Птушкі пораш, затоя і рабаццё (смарг., Сл. ПЗБ; Архіў БЭЛА). Ад рабы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыту́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прытушыць.
2.узнач.прым. Няяркі, прыглушаны (пра колер, фарбу, гукі і пад.). Ці не ўспыхвалі ў зрокавай памяці .. [Шчакаціхіна] крыху прытушаныя барвы і ўзоры беларускіх народных майстроў і мастакоў сённяшніх і будучых.Ліс.Былі .. [галасы] не моцныя, яшчэ прытушаныя, але людзі не саромеліся гаварыць.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экзамена́тар, ‑а, м.
Той, хто прымае экзамен, ацэньвае веды тых, хто яго здае. Асабліва радавала яго [Лабановіча] тая акалічнасць, што экзаменатарам назначаўся не інспектар народных вучылішч, сухі і бяздушны чынуша, а выкладчык, які ў свой час быў таксама настаўнікам пачатковай школы.Колас.Вазьміце білецік, — ледзь кіўнуў галавой строгі, з рудой бародкай экзаменатар.Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́пас, ‑у, м.
1. Апавядальны род мастацкай літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі). Разведваючы новае, лірыка тым самым пракладвае шлях для драмы і эпасу, якія закліканы стварыць шырокія карціны грамадскага жыцця.Ярош.
2. Сукупнасць народных песень, паданняў, паэм, аб’яднаных агульнай тэмай, агульнай нацыянальнай прыналежнасцю, храналогіяй і пад. Гераічны эпас. Былінны эпас.
[Ад грэч. épos — слова, апавяданне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)